Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Праграма “Фальклорны ансамбль”

Крыўко Т. М.. Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Тлумачальная запіска

 

Праграма "Фальклорны ансамбль" арыентавана на выхаванне навучэнцаў сродкамі беларускай традыцыйнай культуры ва ўмовах аздараўленчага лагера.

Азнаямленне з традыцыямі беларускай культуры ва ўмовах змены аздараўленчага лагера неабходна праводзіць у даступнай для навучэнцаў форме, улічваючы не толькі ўзроставыя асаблівасці ўдзельнікаў аб'яднання, але ўжо і існуючы вопыт у вывучэнні беларускіх народных традыцый.

У працы з удзельнікамі малодшай узроставай групы (7-10 гадоў) рэкамендуецца выкарыстоўваць дзіцячыя песні, гульні і гульнёвыя карагоды, песні каляндарна-абрадавага цыкла, вусна-паэтычную творчасць, малыя фальклорныя жанры, якія спрыяюць не толькі пашырэнню кругагляду, слоўнікавага запасу, фарміраванню навыкаў выканання твораў народнай культуры, але і развіццю асобасных якасцей, такіх як прыязнасць, узаемадапамога, самастойнасць. У працы з удзельнікамі сярэдняй узроставай групы (11-15 гадоў) мэтазгодна выкарыстоўваць разнастайныя жанры песеннага, вусна-паэтычнага, харэаграфічнага фальклору.

Велізарны выхаваўчы патэнцыял у развіцці духоўнай сферы асобы дае знаёмства з беларускай каляндарна-абрадавай традыцыяй. У выхаванні дзяцей заўсёды выкарыстоўвалася багатая святочна-гульнёвая культура беларусаў. Дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі народных свят – самай даўняй формы сацыяльных зносін, таму планаваць працу аб'яднання і ажыццяўляць падбор рэпертуару для заняткаў пажадана на аснове каляндарнай абраднасці як традыцыйнай сістэмы выхавання ў беларускім этнасе з улікам часовай цыклічнасці свят беларускага календара.

Мэта: стварэнне ўмоў для выхавання навучэнцаў сродкамі беларускай традыцыйнай культуры ва ўмовах аздараўленчага лагера.

Задачы:

  •  развіваць музычна-творчыя здольнасці, вакальна-ансамблевыя навыкі, эмацыйна-вобразнае светаўспрыманне навучэнцаў праз далучэнне да беларускай народнай творчасці;
  • фарміраваць каштоўнасныя арыенціры навучэнцаў сродкамі традыцыйнай беларускай культуры;
  •  удасканальваць формы арганізацыі вольнага часу ў дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі праз выкарыстанне сродкаў і метадаў этнапедагогікі.

Асаблівасць гэтай праграмы ў тым, што яна прадугледжвае навучанне ва ўмовах часовага калектыву, што патрабуе ад педагога ведаў узроставых і псіхалагічных асаблівасцей, а таксама рэалізацыі творчага падыходу ў арганізацыі дзейнасці аб'яднання.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Дадзеная праграма арыентавана на выхаванне навучэнцаў ва ўмовах летняга аздараўленчага лагера з працягласцю знаходжання да 21 дня.

Праграма аб'яднання разлічана на 12 гадзін для навучэнцаў ва ўзросце 7 – 10 гадоў, напаўняльнасць групы ад 12 да 15 чалавек. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны.

Праграма разлічана на 18 гадзін для навучэнцаў 11-15 гадоў, напаўняльнасць групы ад 12 да 15 чалавек. Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны.

Пры рэалізацыі праграмы выкарыстоўваюцца групавыя, дробнагрупавыя і калектыўныя формы работы. Пры гэтым акцэнт робіцца на індывідуальны падыход у навучанні.

Для суправаджэння ансамблевых спеваў выкарыстоўваюцца беларускія народныя інструменты.

Заняткі праводзяцца ў памяшканні з добрым асвятленнем і акустыкай, выконваюцца ўсе неабходныя санітарна-гігіенічныя патрабаванні, тэмпературны рэжым 18-20, выконваюцца правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання тэхнічнымі сродкамі навучання. Заняткі могуць праходзіць на адкрытым паветры ў адпаведнасці з правіламі бяспечных паводзін.

Кадравае забеспячэнне:

Педагог дадатковай адукацыі, акампаніятар.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і абсталяванне:

  •    камп’ютар;
  •   мультымедыйная ўстаноўка;
  •   аўдыётэхніка;
  •   касцюмы для выступленняў;
  •   атрыбутыка для правядзення свят і абрадаў народнага календара (маскі, прадметы сялянскага побыту і іншая атрыбутыка);
  •    шафа для захоўвання дыскаў, метадычнай літаратуры, нотных дапаможнікаў, касцюмаў, народнай атрыбутыкі і інш.;
  •   народныя музычныя інструменты;
  •   шумавыя і ўдарныя інструмены (трашчоткі, бубен, пішчалкі, бразготкі і інш.).

Вучэбна-тэматычны план

(для навучэнцаў 7-10 гадоў)

 

Тэма, раздзел праграмы

Тэорыя

Практыка

Агульная колькасць гадзін

1.

Уступныя заняткі

0,5

0,5

1

2.

Беларуская народная творчасць

0,5

3,5

4

3.

Вакальна-ансамблевыя спевы

0,5

2,5

3

4.

Элементы народнай харэаграфіі

0,5

1,5

2

5.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

-

1

1

6.

Выніковыя заняткі

-

1

1

Усяго

2

10

12

 

Змест праграмы

  1. 1.   Уступныя заняткі (1 г.)

Арганізацыя работы аб’яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План работы аб’яднання. Правілы бяспечных паводзін на занятках.

Практыка. Праслухоўванне, дыягностыка музычных здольнасцей і выяўленне ведаў аб беларускіх народных традыцыях. Гульні для знаёмства.

  1. 2.  Беларуская народная творчасць (4 г.)

Беларускі фальклор. Беларускі народны каляндар, народныя святы і абрады. Віды і жанры музычнага фальклору. Дзіцячы фальклор. Жанры дзіцячага фальклору.

Практыка. Развучванне малых фальклорных жанраў, дзіцячых народных песень і гульняў. Падрыхтоўка і правядзенне гульнёвай праграмы. Падрыхтоўка да каляндарна-абрадавага свята.

  1. 3.   Вакальна-ансамблевыя спевы (3 г.)

Ахова дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пеўчае дыханне. Пеўчы гук. Асаблівасці выканання народна-песеннага рэпертуару ў беларускай народнай культуры. Паэтычны тэкст у беларускай народнай песні. Характар выканання.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Практыкаванні на развіццё вакальна-ансамблевых навыкаў. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння народных інструментаў. Развучванне каляндарна-абрадавых песень у адпаведнасці з парой года, развучванне пазаабрадавых беларускіх народных песень.

  1. 4.    Элементы народнай харэаграфіі (2 г.)

Карагодная пластыка. Віды карагодаў. Гульнёвыя карагоды. Сцэнічны рух карагода, гульні. Традыцыйна-побытавы танец.

Практыка. Развучванне гульнёвых карагодаў, карагодаў каляндарна-абрадавага цыклу, традыцыйна-побытавых танцаў.

  1. 5.   Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (1 г.)

Экскурсіі. Наведванне выставак народнай творчасці. Творчыя сустрэчы з носьбітамі народнай культуры.

  1. 6.   Выніковыя заняткі (1 г.)

Фальклорнае свята, канцэрт, гульнёвая праграма.

Вучэбна-тэматычны план

(для навучэнцаў 11-15 гадоў)

п/п

Тэма, раздзел праграмы

Тэорыя

Практыка

Агульная колькасць гадзін

1.

Уступныя заняткі

0,5

0,5

1

2.

Беларуская народная творчасць

0,5

2,5

3

3.

Вакальна-ансамблевыя спевы

0,5

4,5

5

4.

Элементы народнай харэаграфіі

0,5

4,5

5

5.

Пастановачная работа

-

2

2

6.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

-

1

1

7

Выніковыя заняткі

-

1

1

Усяго

2

16

18

 

Змест праграмы

  1. Уступныя заняткі (1 г.)

Арганізацыя працы аб'яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План працы аб'яднання. Правілы бяспечных паводзін.

Практыка. Знаёмства з навучэнцамі, праслухоўванне, дыягностыка музычных здольнасцей і выяўленне ведаў аб беларускай народнай традыцыі. Гульні для знаёмства.

  1. Беларуская народная творчасць (3 г.)

Беларускі народны каляндар, народныя святы і абрады. Віды і жанры музычнага фальклору.

Практыка. Развучванне фальклорных гульняў і забаў. Падрыхтоўка да фальклорнага свята. Пастаноўка абраду. Складанне сцэнарыя. Праслухоўванне і прагляд аўдыё- і відэазапісаў народных выканаўцаў, дзіцячых фальклорных калектываў.

  1. Вакальна-ансамблевыя спевы (5 г.)

Ахова дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пеўчае дыханне. Пеўчы гук. Асаблівасці выканання народна-песеннага рэпертуару ў беларускай традыцыйнай культуры. Вакальна-ансамблевыя навыкі. Дыялектныя асаблівасці, паэтычны тэкст у беларускай народнай песні. Характар выканання.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Практыкаванні на развіццё вакальна-ансамблевых навыкаў, чысціні інтанавання, умацавання мышц дыхання. Артыкуляцыйная гімнастыка. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння народных інструментаў. Развучванне каляндарна-абрадавых песень у адпаведнасці з парой года. Развучванне песень пазаабрадавага фальклору.

  1. Элементы народнай харэаграфіі (5 г.)

Карагодная пластыка. Віды карагодаў. Сцэнічны рух у гульні. Гульнёвыя карагоды. Вакальна-харэаграфічны сінкрэтызм. Традыцыйна-побытавы танец.

Практыка. Развучванне гульнёвых карагодаў, карагодаў каляндарна-абрадавага цыклу, традыцыйна-побытавых танцаў.

  1. 5.    Пастановачная работа (2 г.)

Рэпетыцыйная работа. Развіццё навыкаў акцёрскага майстэрства і сцэнічнай культуры. Падрыхтоўка рэквізіту, склададанне сцэнарыя, развучванне роляў.

  1. 6.  Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (1 г.)

Экскурсіі. Наведванне выстаў народнай творчасці. Творчыя сустрэчы з носьбітамі народнай культуры

  1. 7.   Выніковыя заняткі (1 г.)

Фальклорнае свята, канцэрт, гульнёвая праграма.

Прагназуемы вынік

У выніку засваення праграмы навучэнцы пазнаёмяцца з каляндарна-абрадавай культурай беларусаў, жанравай разнастайнасцю беларускага фальклору і атрымаюць уменні і навыкі выканання твораў беларускай традыцыйнай культуры.

Навучэнцы павінны навучыцца сябраваць, працаваць калектыўна, адносіцца з павагай да беларускага фальклору і народных традыцый, з задавальненнем выконваць фальклорныя творы і ўдзельнічаць у творчай дзейнасці аб’яднання.

 

Формы і метады рэалізацыі праграмы

 

Выкарыстанне галоўнага прынцыпу этнапедагогікі “рабі як я” на занятках аб’яднання фальклорнага накірунку, дазваляе засвойваць культурныя традыцыі вусным шляхам, засвоіць танец “у танцы”, гульню “ў гульні”, вывучаць песню “з голаса”.

Методыка далучэння навучэнцаў да беларускай народнай культуры ўключае:

  •  традыцыйную паслядоўнасць дзеянняў у навучанні асновам музычнага фальклору;
  •  гнуткае прымяненне спосабаў развучвання твораў фальклору – спалучэнне паслядоўнай прапрацоўкі яго фрагментаў з дзеяннямі "за следам" (падпяванні, падхопванне, сумесныя дзеянні);
  •  пастаяннае ўключэнне элементаў творчасці, імправізацыі, вар'іраванне гульнёвай і самастойнай дзейнасці;
  •  навучанне з дапамогай аўдыё і відэазапісаў.

Формы арганізацыі адукацыйнага працэсу: групавыя, мелкагрупавыя, сінтэтычныя заняткі-рэпетыцыі, якія аб'ядноўваюць усе віды беларускага фальклору (спевы, танец, слова, інструменты), на якіх адбываецца комплекснае развіццё індывідуальна-псіхічных асаблівасцей асобы навучэнцаў, музычных здольнасцей: слыху, музычнай памяці, рытму і ўсяго комплексу музычнасці.

Формы кантролю: апытанне на занятку, праверка вывучаных роляў, танцавальных рухаў, мелодыкі і паэтычнага тэксту фальклорных твораў; канцэртныя выступленні навучэнцаў; тэматычныя канцэрты, удзел у каляндарна-абрадавых святах.

Пры вывучэннні твораў народнай культуры пажадана называць, дзе выконвалася тая ці іншая песня, танец, гульня, звяртаць увагу на вёску, раён, вобласць традыцыйнага існавання, расказаць у сувязі з якім каляндарным або сямейным абрадам выконваецца той ці іншы твор. 

Удзел фальклорнага аб’яднання ў каляндарна-абрадавых святах дае магчымасць навучэнцам адчуць разняволенасць у спевах, якая так неабходна ў выкананні твораў народнага мастацтва. Пры гэтых умовах не ўзнікае “механістычнае” выкананне твора, а гэты працэс адбываецца гарманічна і ў суладдзі з прыродай народнай песні ў кантэксце святочнай абраднасці беларусаў.

Выкананне твораў народнай традыцыі патрабуе абавязковае папярэдняе праслухоўванне твораў песеннага фальклору ў аўдыёзапісах. Пажадана карыстацца якаснымі аўдыё- і відэаматэрыяламі, запісанымі ад яркіх, самабытных носьбітаў традыцыі: спеўных калектываў і асобных выканаўцаў. Фона-, відэаархіў можа быць створаны педагогам самастойна шляхам правядзення ім экспедыцыйнай работы.

Пры вывучэнні музычных твораў народнай культуры неабходна кіравацца не толькі сваімі слыхавымі ўражаннямі і праслухоўваннем народнай песні ў аўдыёзапісе, а карысным будзе і звярнуць увагу на заўвагі і назіранні вядучых этнамузыкаведаў, даследчыкаў музычнага фальклору аб адметнасцях выканання і стылявых асаблівасцях твораў народнай традыцыі ў розных этнаграфічных рэгіёнах Беларусі.

Пры падвядзенні вынікаў дзейнасці аб'яднання мэтазгодна выкарыстоўваць такія формы як фальклорнае свята, вячоркі, танцавальна-гульнёвая вечарына і іншыя.

Рэалізацыя праграмы скіравана на якаснае змяненне працэсу далучэння да народных традыцый ва ўмовах аздараўленчага лагера; на інфармацыйнае, эмацыянальнае напаўненне жыцця дзяцей і падлеткаў у час канікул.

 

Прыкладны рэпертуар для заняткаў

 

Беларускія народныя гульні і карагоды

  1. А ў нашага Трыфана;
  2. Баяры;
  3. Верабей;
  4. Грушка;
  5. Заюхна;
  6. Ляцелі дзве пцічкі;
  7. Мак;
  8. Мы і грушку пасадзілі;
  9. Проса;
  10. Са вянком я хаджу;
  11. У карагодзе мы былі;
  12. Цар;
  13. Шастак;
  14. Юрачка;
  15. Явар.

Беларускія народныя песні

  1. А на гары сонца;
  2. Закацісь, яснае сонейка;
  3. Запражыце сівых коней;
  4. Медуніца;
  5. Ой, пойдзем, сястрыцы;
  6. Ой,бяроза белая;
  7. Па вуліцы, па шырокай;
  8. Пойдзем, дзевачкі, мы ў сад гуляць;
  9. Пойдзем, дзеўкі;
  10. У Кузьмовым дварочку;
  11. У лузе на пакосе;
  12. У садочку на дубочку;
  13. Чы-чы-чы, верабей;
  14. Шла Купалка;
  15. Ябланя мая кучаравая;
  16. Як на нашай ніўкі.
  17. Як пушчу стралу.

Беларускія традыцыйна-побытавыя танцы

  1. Ва саду лі;
  2. Верабей;
  3. Войра;
  4. Какетка;
  5. Картузэ;
  6. Кракавяк;
  7. Лявоніха;
  8. Мальвіна;
  9. Мікіта;
  10. На рэчаньку;
  11. Падыспань.

 

Літаратура для педагога

  1. Барташэвіч, Г. А. Дзіцячы фальклор / Г. А. Барташэвіч, В. І. Ялатаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972. – 736 с.: нот.
  2. Барташэвіч, Г. А. Этнакультурныя традыцыі ў сучаснай сістэме выхавання / Г. А. Барташэвіч, У. Д. Каліноўскі // Кіраванне ў адукацыі. – 2012. – № 10. – с. 10-14.
  3. Белявская, И. Б. Формирование этнокультурной компетентности педагогов в условиях интеграции дополнительного и общего образования /И. Б. Белявская // Методист. – 2011. – № 10. – с. 42-46.
  4. Болбас, В. С. Мадэль этнакультурнага выхавання / В. С. Болбас // Народная асвета. – 2010. – № 1. – с.76-80.
  5. Вакальны ансамбль (фальклорны): праграма для V-X класаў агульнаадукацыйных устаноў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці // НМУ “НІА”. – Мн., 2007.
  6. Варфаламеева, Т. Б. Песні Беларускага Панямоння / Т. Б. Варфаламеева. – Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн.: Беларуская навука, 1998. – 287 с.
  7. Волков, Г. Н. Этнопедагогика: Учеб. для студ. сред. и высш. пед. учеб. заведений / Г. Н. Волков. – М.:Академия, 1999. – 168 с.
  8. Калацэй, В. В. Суполка этнакультурнага выхавання: Праграма для ўстаноў пазашкольнага навучання і выхавання і агульнаадукацыйных школ / В. В Калацэй, Т. А. Пладунова. – Мн.: НЦМТДіМ, 2003.
  9. Калацэй, В. В. Этнакультурнае выхаванне як неабходны складальнік сацыялізацыі навучэнцаў (на прыкладзе Мётчанскай школы) / В. В. Калацэй // Народная спадчына Бацькаўшчыны: вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў / В. В.  Калацэй. – Мн., выд.”Чатыры чвэрці”, 2002. – с. 24-29.
  10.  Калачова, І. І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання. Этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / І. І. Калачова. – Мн.: НІА, 1999. – 179 с.
  11.  Козенка, М. А. Традыцыйная культура і дзеці. Выпуск 1: Рэспубліканскі эксперыментальны праект “Танцавальны фальклор і дзеці” / М. А. Козенка. – Мн.:БелДІПК, 2004. – 288 с.: іл.
  12.  Конан, У. М. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору / У. М. Конан. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. – 238 с.
  13.  Конан, У. М. Фальклор як мастацкая сістэма і яго актуалізацыя ў адукацыі / У. М. Конан  // Адукацыя і выхаванне. – 2008. – № 7. – с. 61-68.
  14. Кривко, Т. М Фольклорный ансамбль / Т. М. Кривко // Сборник программ объединений по интересам для оздоровительного лагеря. – Минск: НЦХТДМ, 2012. – с. 69-77.
  15. Крыўко, Т. Этнакультурная прастора ў сістэме дадатковай адукацыі / Т. Крыўко // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: зборнік навуковых прац удзельнікаў міжнароднай канферэнцыі (Мінск 26-28 красавіка 2013 г.) / БДУКМ; рэдкал.: Языковіч В. Р. (адк.рэд) [і інш.]. – Мінск: БДУКМ, 2013. – с. 137-139.
  16. Крыўко, Т. М. Некаторыя аспекты сучаснага выхавання школьнікаў сродкамі традыцыйнай культуры ва ўмовах вялікага горада / Т. М. Крыўко // Традыцыйная культура і дзеці. Выпуск 1: Рэспубліканскі эксперыментальны праект “Танцавальны фальклор і дзеці” / Т. М. Крыўко. – Мн.: БелДІПК, 2004. – с. 57-63.
  17. Крыўко, Т. М. Этнакультурнае выхаванне: аб’яднанні па інтарэсах фальклорнага накірунку. Панарама вопыту / Т. М. Крыўко // Выхаванне і дадатковая адукацыя. – 2013. – № 1. – с. 21-24.
  18. Культурная спадчына беларусаў як аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў: вопыт Брэсцкага рэгіёна: зборнік метадычных і практычных матэрыялаў / склад. Т. М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 136 с.
  19.  Кухаронак, Т. І. Роля традыцыйнай культуры беларусаў у сучасным выхаваўчым працэсе / Т. І. Кухаронак // Народная спадчына Бацькаўшчыны: вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў / Т. І. Кухаронак. – Мн., выд.”Чатыры чвэрці”, 2002. – с. 54-59.
  20.  Латыш, М.У. На шляху да “Адукацыйнага грамадства”. Сем нарысаў пра адукацыю / М. У. Латыш. – Мн., 1997.
  21.  Ліцвінка, В. Д. Беларускі фальклор  у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінская вобл. / В. Д. Ліцвінка, Г. Р. Кутырова. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – 447с.: іл., нот. іл.
  22.  Мажэйка, З. Я. Песні беларускага Паазер’я / З. Я. Мажэйка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982. – 494 с., нот. іл.
  23.  Мажэйка, З. Я. Песні Беларускага Падняпроў’я / З. Я. Мажэйка, Т. Б. Варфаламеева. – Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі  і фальклору. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – 392 с.
  24.  Можейко, З. Я. Календарно-песенная культура Белоруссии: опыт системно-типологического исследования / З. Я. Можейко. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 274 с. с ил. и нот прилож.
  25.  Можейко, З. Я. Песни белорусского Полесья. Вып. 1 / З. Я. Можейко; ред. белоруск. текста М. Я. Гринблат. – М.: Советский композитор, 1983. – 183 с., нот. ил.
  26.  Можейко, З. Я. Песни белорусского Полесья. Вып. 2 / З. Я. Можейко. – Мн.: Наука и техника, 1984.
  27. Народная спадчына Бацькаўшчыны: вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў. – Мн., выд.”Чатыры чвэрці”, 2002. – 183 с.
  28. Паэзія беларускага земляробчага календара / Уклад., сістэм. тэкст., уст. і камент. А. С. Ліс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 613 с. (Беларус. Нар. Творчасць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
  29. Петухова, Н. В.Гарманізацыя эстэтычных адносін дзяцей да прыроды сродкамі фальклору/ Н. В. Петухова // Выхаванне і дадатковая адукацыя. – 2011. – № 4. –с. 14-17.
  30. Петухова, Н. В. Праблемы засваення народна-песенных традыцый у практыцы фальклорных калектываў/ Н. В. Петухова // Пазашкольнае выхаванне. – 2011. – № 4. – с. 3-7.
  31.  Пладунова, Т. А. Фальклор як экасістэма культуры (Да пытання этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі) / Т. А. Пладунова // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці: Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі / Т. А. Пладунова. – Мазыр: МазДПі імя Н. К. Крупскай, 2001. – с. 3-6.
  32. Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л.В.Ракава. – Мн.: Ураджай, 2000. – 111с.: іл.
  33.  Салееў, В. А. Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы / В. А. Салееў. – Мн.: 1994. – с. 181.
  34. Снапкова, Л. В. Арганізацыя работы дзіцячага фальклорнага калектыву / Л. В. Снапкова // Веснік адукацыі. – 2011. – № 1. – с. 45-51.
  35.  Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы як умова выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: зборнік навукова-метадычных і практычных матэрыялаў / склад. Т. М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 116 с.
  36. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи. Художественный профиль [Электронный ресурс] / Министерство образования Респ. Беларусь. – Минск, 2012. – Режим доступа: http://edu.gov.by. – Дата доступа: 05.09.2013.
  37. Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці: Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі. – Мазыр: МазДПі імя Н. К. Крупскай, 2001. – 141 с.
  38. Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання. Вып.2. Матэрыялы III Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (19-20 крас. 2006 г., г.п. Акцябрскі) / аўт. Праекта і ўклад. М. А. Козенка. – Мн.:БелДІПК, 2006. – 224 с.:іл.
  39.  Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т. – Т. 1: Магілёўскае Падняпроў’е. – Мн.: Бел.навука, 2001. – 797 с.; Т. 2:  Віцебскае Падзвінне. – Мн., 2004. – 910 с.; Т. 3: Гродзенскае Панямонне: у 2 кн. – Кн. 1 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 608 с.; Кн. 2 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 736 с.
  40. У тэзаўрусе Беларусі: да 80-годдзя Энгельса Дарашэвіча / уклад. М. А. Козенка; навук.рэд. В. Калацэй. – Мінск: выдавецтва “Чатыры чверці”, 2011. – 136 с.:іл.
  41. 41.Чацвёрты рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” / аўтар-уклад. М. А. Козенка. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2004. – 247 с.

Літаратура для навучэнцаў

  1. Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / уклад. А. С. Фядосік. – Мінск: Ураджай, 2002. – 298 с.
  2. Асташкіна, С. К. Свята Юр’я / С. К. Асташкіна // Пазашкольнае выхаванне. – 2005. – № 10. – с. 32-36.
  3. Беларускія народныя абрады / уклад., навук. рэд. і прадмова Л. Касцюкавец. – Мінск, 1994. –128 с.
  4. Зямля стаiць пасярод свету / Укл. У. Васiлевiч. – Мінск: Беларуская навука, 1996. – 586 с.
  5. Калачова, І. І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання / І. І. Калачова. – Мінск: Беларуская навука, 1999. – 234 с.
  6. Канцыял, А. Г. Национальный костюм как источник приобщения учащихся к народной культуре / А. Г. Канцыял // Пазашкольнае выхаванне. – 2011. – № 6. – с. 19-21.
  7. Канцыял, А. Г. Национальный костюм как источник приобщения учащихся к народной культуре / А. Г. Канцыял // Пазашкольнае выхаванне. – 2011. – № 5. – с. 8-15.
  8. Лакотка, А. І. Сцежкамі дзядоў: этнаграфічныя нарысы: кніга для вучняў / А. І. Лакотка, С. В. Барыс. – Мінск: Народная асвета, 1986. – 174 с.
  9. Ліцьвінка, В. Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. – 2 выд. – Мінск: Беларусь, 1998. – 190 с.
  10. Лозка, А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні: Дапам. /А. Лозка. – Мінск, 1997. –183 с.
  11.  Лозка, А. Гульні, забавы, ігрышчы / А. Лозка. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – 534с.: нот.іл.
  12. Лозка, А. Ю. Беларускі народны каляндар / А. Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002. – 240 с.
  13. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор / Т. В. Валодзіна, А. І. Гурскі, Г. А. Барташэвіч, К. П. Кабашнікаў; навук. рэд. А. С. Фядосік. — Мн.: Беларуская навука, 2004. – 439 с. – (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка; Кн. 6).
  14. Народная культура Беларусі: энцыкл. даведнік / пад агул. рэд. В. С. Цітова. – Мінск: БелЭн, 2002. – 432 с.
  15. Сысоў, У. М. З крыніц спрадвечных / У. М. Сысоў. – Мінск: Выш. шк., 1997. – 415 с.
  16. Цітоў, В. С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі / В. С. Цітоў. – Мн. 1996. – 208 с.
  17.  Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мінск: БелСЭ, 1989. – 575 с.
Яндекс.Метрика