Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

“ЗАРАНАК”

ПРАГРАМА ФАЛЬКЛОРНАГА ГУРТКА “ЗАРАНАК”

Ваніслаўчык Т. П.
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава

Тлумачальная запіска

У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі адной з прыярытэтных задач адукацыйнага працэсу на сучасным этапе з’яўляецца выхаванне ў дзяцей і моладзі грамадзянскасці і патрыятызму. Выхаванне грамадзянскіх якасцей з’яўляецца немагчымым без свайго важнейшага кампанента – працэсу сацыялізацыі асобы, у ходзе якой адбываецца ўключэнне індывіда ў соцыум, гэта значыць арганічнае ўваходжанне ў свет грамадскіх, палітыка-прававых адносін, станаўленне духоўна-маральных якасцей асобы.

Фальклор (у перакладзе з англійскай мовы folklore – азначае народныя веды, народная мудрасць) заўжды займаў важнае месца ў духоўным жыцці беларускага народа. Цяжка пераацаніць яго грамадска-палітычнае, эстэтычнае і выхаваўчае значэнне на ўсіх этапах развіцця грамадства. Народная творчасць вучыць палымяна любіць Радзіму, садзейнічае выхаванню лепшых якасцей чалавека: імкнення да свабоды, павагі да людзей, працавітасці, справядлівасці, сумленнасці, выхоўвае пачуццё прыгожага на лепшых узорах створанага народам мастацтва.

Беларускі песенны фальклор уключае ў сябе вялізную колькасць высокамастацкіх твораў, якія заўжды застаюцца актуальнымі, паколькі яны адлюстроўваюць духоўнасць асобы, спосабы светаўспрымання, разуменне месца чалавека ў прыродзе, яго ўнутраны свет, філасофскія пошукі ісціны, садзейнічаюць станаўленню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, развіваюць духоўна-маральныя, патрыятычныя якасці, спрыяюць паспяховай сацыялізацыі асобы ў грамадстве. Таму мэтанакіраванае далучэнне падрастаючага пакалення да вывучэння беларускага песеннага фальклору набывае ў цяперашні час асаблівую актуальнасць.

Праграма дзіцячага фальклорнага гуртка “Заранак” створана ў адпаведнасці з тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага профілю, рэалізуецца на базавым узроўні і ставіць сваёй мэтай развіццё музычна-творчых здольнасцей і выхаванне грамадзянска-патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення сродкамі беларускага песеннага фальклору.

Задачы:

-  развіваць вакальныя, музычна-творчыя здольнасці навучэнцаў, навыкі народнага сольнага і ансамблевага выканання, прывіваць цікавасць да народнай музыкі і спеваў;

-  фарміраваць пачуццё ўзаемадзеяння з калектывам, вопыт творчай дзейнасці, самавызначэння, самарэгуляцыі і самавыхавання асобы навучэнца;

-  выхоўваць у падрастаючага пакалення патрэбу ў зберажэнні і павелічэнні нацыянальнага духоўна-культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны, самабытных традыцый беларускага народа.

Прапанаваная праграма распрацавана з улікам узроставых асаблівасцей і магчымасцяў навучэнцаў сярэдняга ўзросту, мясцовых умоў, грунтуецца на вопыце айчынных фалькларыстаў і педагогаў, якія займаюцца пошукам найбольш эфектыўных форм і метадаў мэтанакіраванага вывучэння фальклору дзецьмі і разлічана на тры гады навучання.

Праграма арыентуе на засваенне агульначалавечых духоўных і маральных каштоўнасцей, эстэтычны і творчы характар успрымання навучэнцамі прапанаванага матэрыялу.

Асаблівасці будовы праграмы звязаны з працэсам паступовага засваення навучэнцамі спецыфікі народна-песеннай мовы, яе інтанацыйна-ладавых і метрарытмічных асаблівасцяў. Характар адукацыйнага працэсу абумоўлены фальклорным рэпертуарам, формамі і тэхнікамі яго канцэртна-сцэнічнага ўвасаблення. Рэпертуар выконвае функцыі духоўна-эстэтычнага выхавання, улічваючы неабходнасць захавання тэматычнай, стылістычнай і жанравай разнастайнасці. Пры гэтым выкарыстоўваюцца прынцыпы ад простага да складанага, паступовасці і паслядоўнасці ў авалодванні тэхнічнымі навыкамі выканання і развіцця творчых здольнасцей дзяцей.

Змест заняткаў з навучэнцамі грунтуецца на метадалагічных пазіцыях, якія звязаны з рэалізацыяй асобасна арыентаванага і культуралагічнага падыходаў. У аснову адбору навучальнага матэрыялу пакладзены прынцыпы нацыянальна-культурнай адметнасці, адпаведнасць зместу навучання наяўнаму часу, які адводзіцца згодна з вучэбна-тэматычным планам.

Асноўным накірункам працы з навучэнцамі на першым годзе навучання з’яўляецца фарміраванне асноўных вакальна-харавых навыкаў, навыкаў сольных спеваў, мастацка-эстэтычнага густу, стымуляванне росту іх духоўнасці сродкамі дзіцячага песеннага фальклору, каляндарна-абрадавай песеннасці беларусаў. Адметнасцю другога года навучання з’яўляецца прывіццё навучэнцам цікавасці, разумення і любові да народнай песні, традыцый праз паглыбленне і сістэматызацыю ведаў аб каляндарна-абрадавай паэзіі беларусаў. Спецыфікай трэцяга года навучання з’яўляецца выхаванне музычнага густу ў галіне народнага мастацтва, грамадзянскіх і патрыятычных якасцей, павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства навучэнцаў праз далучэнне да фальклорна-этнаграфічных традыцый свайго гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна – Панямоння, малой радзімы – Дзятлаўшчыны, музычны матэрыял якіх вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі бытавання.

У праграме прадугледжаны комплексны падыход да арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: вывучэнне тэарэтычных асноў народнай культуры, прымяненне розных відаў дзейнасці (слуханне музыкі, выкананне твораў, самастойныя і калектыўныя міні-даследаванні, ілюстраванне, інсцэніраванне, рэканструкцыя абрадаў, стварэнне літаратурна-музычных кампазіцый і сцэнарыяў традыцыйных народных святаў, а таксама гульні, вандроўкі, экскурсіі, наведванне тэатраў, выстаў, музеяў народнага побыту, канцэртаў фальклорна-этнаграфічных калектываў, праслухоўванне магнітафонных запісаў, абмеркаванне адпаведных радыё- і тэлеперадач, прагляд навукова-папулярных кінафільмаў, правядзенне фальклорна-этнаграфічных экспедыцый, падрыхтоўка і правядзенне вечарын гумару, народнай песні, пошукава-краязнаўчая праца і інш.). Прадугледжана вакальна-харавая работа, заняткі па народнай харэаграфіі (сцэнічны рух), рэпетыцыйна-пастановачная дзейнасць.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Праграма фальклорнага гуртка “Заранак” распрацавана на 3 гады навучання, узрост навучэнцаў 11-15 гадоў. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграмы з’яўляецца занятак. Працягласць аднаго занятка (вучэбнай гадзіны) – 45 хвілін.

На праходжанне матэрыялу ў межах праграмы адводзіцца адпаведная колькасць гадзін з улікам узросту навучэнцаў:

першы год навучання (11–13 гадоў) – заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 4 гадзіны на тыдзень (144 гадзіны на год);

другі год навучання (12–14 гадоў) – заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень (216 гадзін на год);

трэці год навучання (13–15 гадоў) – заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень (216 гадзін на год).

Напаўняльнасць гуртка першага года навучання складае не менш за 15 навучэнцаў, другога і трэцяга – не менш за 12 навучэнцаў.

Пры вывучэнні раздзела праграмы “Вакальна-харавая работа” на выпрацоўку вакальна-харавых навыкаў, навыкаў народнага сольнага і ансамблевага выканання прадугледжаны заняткі з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Аснову навучання складае ансамблевая работа, таму мэтазгодна аб’ядноўваць навучэнцаў у невялікія вакальныя ансамблі, спалучаючы пры гэтым індывідуальную работу разам з вакальна-ансамблевай. Заняткі могуць праводзіцца як невялікімі ансамблямі (дуэт, трыа, квартэт), так і індывідуальна (работа з 3 навучэнцамі па 15 хвілін на кожнага на адным занятку).

Для паспяховай рэалізацыі праграмы неабходна:

кадравае забеспячэнне:педагогі дадатковай адукацыі па напрамках дзейнасці музычны фальклор, народная харэаграфія; акампаніятар;

матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне:спецыяльна абсталяваныя кабінеты для заняткаў з навучэнцамі (для заняткаў харэаграфіяй абсталюецца ўніверсальная зала з разлікам 3 – 4м2 плошчы на аднаго навучэнца з поручням харэаграфічнага станка на вышыні 0,9-1,1м ад падлогі і 0,3 м ад сцяны і люстэркамі на вышыні 2,1м ад падлогі на адной са сцен, драўлянай падлогай без шчылін і зазораў, нефарбаванай або пакрытай матэрыяламі, якія маюць неслізкую паверхню), памяшканне для арганізацыі тэарэтычных заняткаў, прадугледжваецца касцюмерная майстэрня (не менш за 18м2). Для правядзення пастановачнай работы, выступленняў абсталююцца: канцэртная зала пры ўмяшчальнасці 300-500 месцаў (200 – 400м2), дзве касцюмерныя для хлопчыкаў і дзяўчынак (10 – 18м2) у зручнай сувязі са сцэнай; памяшканні для захоўвання касцюмаў, дэкарацый; музычныя інструменты: фартэпіяна, гармонік (баян), барабан, трашчотка і г.д.; тэхнічныя сродкі навучання: магнітафон, відэа-і аўдыёапаратура, наборы СD-дыскаў, мікрафоны і інш.;

метадычнае забеспячэнне: дыдактычны і раздатачны матэрыял, дапаможнікі па народнай творчасці, камплект метадычнай і тэарэтычнай літаратуры, распрацаваныя сцэнарыі гульняў і свят.

Праграма не рэгламентуе дзейнасць педагога, даючы яму прастору для творчасці. Педагагічная творчасць можа праяўляцца ў выбары і размеркаванні мастацкага матэрыялу, інтэрпрэтацыі той ці іншай мастацкай ідэі, мастацка-драматургічным планаванні і ажыццяўленні навучальнага працэсу ў цэлым.

Пры арганізацыі і правядзенні заняткаў пажадана максімальна ўлічваць мясцовыя фальклорна-этнаграфічныя асаблівасці.

Да праграмы фальклорнага гуртка прапануецца неабходная літаратура.

Першы год навучання

Мэта: фарміраванне асноўных вакальна-харавых навыкаў, навыкаў сольных спеваў, мастацка-эстэтычнага густу навучэнцаў сродкамі дзіцячага песеннага фальклору, каляндарна-абрадавай песеннасці беларусаў, далучэнне іх да гісторыі і культуры свайго народа праз уключэнне ў традыцыйную вакальную дзейнасць.

Задачы:

-  развіць індывідуальныя вакальна-харавыя, творчыя здольнасці дзяцей, музычны густ у галіне народнага вакальнага мастацтва;

-  прывіць навыкі сольнага і калектыўнага музіцыравання, пачуцця адказнасці за агульную справу;

-  выхаваць выканальніцкую культуру, творчую актыўнасць навучэнцаў.

 

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

п\п

Змест

Колькасць гадзін

Усяго

Тэарэтычныя

заняткі

Практычныя

заняткі

1.

Уводны занятак

1

1

-

2.

Вакальна-харавая работа

70

10

60

3.

Дзіцячы фальклор. Дзіцячыя песні

10

4

6

4.

Беларускі земляробчы каляндар

24

8

16

5.

Сцэнічны рух (народная харэаграфія)

16

4

12

6.

Слуханне музыкі

6

-

6

7.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

8

-

8

8.

Канцэртныя выступленні

8

-

8

9.

Выніковы занятак

1

-

1

Усяго

144

27

117

 

Змест праграмы першага года навучання

  1. 1.  Уводны занятак (1г.)

Арганізацыя работы аб’яднання па інтарэсах. Правядзенне арганізацыйнага сходу, камплектацыя груп. Знаёмства з рэжымам работы калектыву, правіламі паводзін у кабінеце, правіламі асабістай гігіены вакаліста. Інструктаж па тэхніцы бяспекі. Выбар актыву. Праслухоўванне, дыягностыка музычных здольнасцей удзельнікаў калектыву (музычны слых, памяць, чысціня інтаніравання). Выяўленне ўзроўню музычнай падрыхтоўкі.

  1. 2.  Вакальна-харавая работа (70г.)

Асноўныя дырыжорскія жэсты (увага, дыханне, пачатак спеваў, заканчэнне спеваў). Будова галасавога апарату. Работа галасавых звязак. Гартань і яе становішча ў працэсе спявання. Гігіена дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пасадка спевака, становішча корпуса, галавы. Пеўчае дыханне (дыханне перад пачаткам спеваў, адначасовы ўдых і пачатак спеваў, розныя характары дыхання перад пачаткам спеваў у залежнасці ад характару выкананага твора: павольнае, хуткае, змена дыхання ў працэсе спеваў). Прыёмы дыхання. Цэзуры. “Ланцужковае” дыханне. Музычны гук. Вышыня гуку. Галаўны і грудны рэгістры. Знаёмства з музычнай тэрміналогіяй, сродкамі музычнай выразнасці. Вакальны ансамбль.

Практычныя заняткі. Фарміраванне асноўных навыкаў спеваў і пеўчай устаноўкі. Практыкаванні дыхальнай гімнастыкі, дыхальная размінка. Вымаўленне скорагаворак і шматлікіх гукаў для фарміравання выразнай моўнай пазіцыі пры падрыхтоўцы да спеваў. Выпрацоўка навыкаў спявання седзячы і стоячы. Выраўніванне рэгістраў пеўчага голасу. Праца над гукавядзеннем і чысцінёй інтаніравання (натуральны свабодны гук без крыку і напружання, мяккая атака гуку, спосабы фарміравання галосных у розных рэгістрах). Спевы нон легата, легата, стаката. Праца над роўным гучаннем ва ўсім дыяпазоне дзіцячага голасу, уменнем выкарыстоўваць галаўны і грудны рэгістры. Праца над дыкцыяй і артыкуляцыяй, развіццём узгодненасці артыкуляцыйных органаў. Гімнастыка для артыкуляцыйнага апарату.Практыкаванні на развіццё выразнай дыкцыі. Праца над асаблівасцямі вымаўлення пры народных спевах (напеўнасць галосных, хуткае і дакладнае вымаўленне зычных і г.д.). Выпрацоўка навыкаў спеваў на “ланцужковым” дыханні (спевы вытрыманага гуку ў канцы музычнага твора, выкананне працяглых музычных фраз на “ланцужковым” дыханні). Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Фарміраванне навыкаў спеваў у ансамблі. Выпрацоўка навыкаў спеваў ва ўнісон. Выпрацоўка рытмічнай устойлівасці ва ўмераных тэмпах пры суадносінах простых працягласцей (чвэрць, восьмая, палова) з паступовым пашырэннем задач: інтаніраванне твораў у розных відах мажору і мінору, рытмічная ўстойлівасць у больш хуткіх і павольных тэмпах з больш складаным рытмічным малюнкам (шаснаццатыя, пункцірны рытм). Выпрацоўка навыкаў двухгалосся. Спевы нескладаных двухгалосных песень у суправаджэнні і без суправаджэння беларускіх народных інструментаў.

  1. 3.  Дзіцячы фальклор. Дзіцячыя песні (10г.)

Беларускі фальклор (азначэнне).Традыцыйная вусна-паэтычная творчасць беларусаў. Паняцце дзіцячы фальклор. Спецыфіка жанру. Калыханкі (фантастычныя і рэалістычныя). Творы, звязаныя з гульнёй (пестункі, пацешкі, або забаўлянкі, лічылкі, песні-гульні, гульні, гульнёвыя прыпеўкі). Творы, не звязаныя з гульнёй (заклічкі, маўчанкі, скорагаворкі, навывараткі, дражнілкі, небыліцы, казкі-забаўлянкі). Жанры дарослага фальклору ў дзіцячым рэпертуары.

Практычныя заняткі. Спяванне, рэчытацыя, рытмічнае скандаванне. Развучванне калыханак: “Ах ты, коцік, мой каток”, “Люлі-люлі-люлі”, “Баю-баю-баінькі”; заклічак і прыгаворак: “Дожджык, дожджык, секані”, “Сонейка, сонца”; забаўлянак: “Пайшоў каток пад масток”, “Ладу-ладу-ладкі”, “Саломінка”; дражнілак “Сяргей-верабей”, “Дзілінь-дзілінь-баў”, “Наталля – праля”; лічылак: “Раз, два – булава”, “Сядзіць зайчык на прыпечку”, “Кацілася торба”, “Раз, два, тры, чатыры”; дзіцячых песень: “Пайшоў каток у лясок”,“Сядзіць коцік на кухні”,“Сарока”, “Верабей”, “Камарова смерць”, “Ой, бычок, мой бысенька”, “Горкай, горкай, горачкай”, “Кую, кую ножку”, “Мышка”, “Каза рагатая”,“Кукарэку, певунок!”, “Белка”, “Ой, люлі, люлі, люлі”.

  1. 4.  Беларускі земляробчы каляндар (24г.)

Беларускі земляробчы каляндар.Традыцыйныя святы беларускага земляробчага календара. Каляды. Аграрная тэматыка калядных абрадаў і песень. Шчадраванне. Асноўны змест калядак і шчадровак. Праводзіны зімы. Асноўныя матывы масленічных песень. Гуканне вясны. Вяснянкі ііх змест: услаўленне вясны, замыканне зімы і адмыканне лета. Вялікдзень. Велікодныя абрады і звычаі. Валачобнікі. Мастацкія вобразы валачобных песень. Веснавыя карагоды. Юр'я. Юраўскія песні. Сёмуха або Троіца. Матывы ўрадлівасці зямлі, першай зеляніны ў троіцкіх песнях. Русальны тыдзень. Русальныя песні, матывы і сюжэты. Купалле. Пятро. Матывы пошукаў шчасця і лепшай долі ў купальскіх песнях. Гумарыстычныя купальскія песні. Пятро – працяг Купалля. Тэма прыроды ў пятроўскіх песнях. Жніво, зажынкі і дажынкі. Працоўны змест жніўных песень. Пакровы (Багач). Восеньскія песні. Талака. Талочныя песні. Асноўныя тэматычныя групы (песні пра талочную працу, пра гаспадара і гаспадыню, аб сямейным жыцці, долі).

Практычныя заняткі. Развучванне калядных песень: “Ой, дзе ж мы ходзім”, “На двары чорна хмара ўецца”, “Добры вечар тому, хто ў гэтаму дому”, “На нова лета радзі, Божа, жыта”, “Хадзіла-блудзіла семсот малайцоў”; масленічных песень: “У нас сягоння масленіца, масленіца”, “Калода рагочыць, сыра, бліна хочыць. Ці спёкся блін, ці зварыўся сыр?”, “А ад масла – гара ясна”; вяснянак: “Харашо вясной да поле чыстае”, “Жавароначкі, прыляціце”,“Медуніца”, “Вясна-вясенечка”; велікодных песень: “Валачобнікі валачыліся”, “Хрыстос васкрэс на ўвесь свет”; юр’евых песень: “Юр'я, устань рана, Юр'я, умыйся бела”, “А Юр'ева маці, божа мілы!”, “Зарадзі, Божа, жыта на прышлаё лета”; троіцкіх песень: “Хадзiла Тройца каля аконца”, “Бяроза дзевачак прасiла”; русальных песень: “На граной нядзелі”, “Правяду русалку і з бору да бору”; купальскіх песень: “Сягоння й Купала, заўтра Ян, да заграй, сонейка, заграй нам”, “Ой, рана-рана на Яна”, “Малая ночка Купалночка”; жніўных песень “Хвалілася сыраежка”, “Ой, не ляжы, ветру, у полі”, “Заходзь, заходзь, сонейка, ды за гару борзджэнька”; талочных песень: “Як ішлі мы з талакою”, “Таўкучы, мелючы, запылілася”, “А знаць наш бацюшка багата жывець”, “На гары лён”.

  1. 5.  Сцэнічны рух (народная харэаграфія) (16г.)

Традыцыйныя побытавыя танцы.Пастаноўка корпуса ў традыцыйным побытавым танцы (пастаноўка корпуса, ног, рук). Асноўныя элементы традыцыйнага побытавага танца (бег, прытупы і плясканні і г.д.). Лексіка і малюнак беларускіх карагодаў. Віды карагодаў: апавядальна-лірычныя песні-карагоды, гульнявыя песні-карагоды, танцавальныя песні-карагоды. Асноўныя хады карагодаў.

Практычныя заняткі.Развучванне асноўных крокаў традыцыйнага побытавага танца (просты крок, просты крок з пад’ёмам на паўпальцы, бакавыя прыстаўныя крокі, прыпаданне, галоп, падскок); асноўных хадоў традыцыйнага побытавага танца (просты ход, пераменны, камбінаваны ход з вынасам нагі наперад на 45°, спружыністы ход). Засваенне асноўных элементаў традыцыйнага побытавага танца: просты бег, пераменны бег з ударамі абцасаў аб падлогу, бег на месцы і ў малюнку); удары абцасамі аб падлогу ў такт музыкі, трайны прытуп, трайны прытуп з пераскокам, плясканні ў далоні ў такт музыкі, плясканні ў далоні ў простым рытмічным малюнку; простыя і двайныя прысяды, прысяды з адкрыццём нагі ў розных кірунках: назад, убок, наперад, на месцы і ў руху па малюнку. Развучванне асноўных рухаў беларускіх карагодаў: кола, кола ў коле (з рухам у розныя бакі, прамы ланцужок, здвоеная васьмёрка (“крывы танок”), змейка, ручаёк, калона, адвольны гурт; асноўных элементаў рухаў беларускіх карагодаў (звычайны крок, крок з рухам убок, “пераменны крок” і інш.). Выкананне карагодаў: “Казачок”, “Мяцеліца”.

  1. 6.  Слуханне музыкі (6г.)

Фарміраванне культуры музычнага ўспрымання. Праслухоўванне народных песень у выкананні дзіцячых фальклорных калектываў, народных выканаўцаў.

  1. 7. Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (8г.)

Правядзенне экскурсій, наведванне музеяў народнага побыту, выстаў, бібліятэк. Сустрэчы з народнымі майстрамі.

  1. 8.  Канцэртныя выступленні(8г.)

Удзел у творчых справаздачах, тэматычных канцэртах.

9.Выніковы занятак(1г.)

Фальклорнае свята “Бабулін куфэрак” (дэманстрацыя творчых дасягненняў навучэнцаў з удзелам бацькоў, сацыяльных партнёраў).

Прагноз выніковасці першага года навучання

У канцы першага года навучання ў навучэнцаў фарміруюцца: ўяўленні аб разнастайнасці свету гукаў і спосабах гукаатрымання, выразных фарбах асабістага голасу, музычнай тэрміналогіі, сродках музычнай выразнасці, жанрах дзіцячага фальклору, традыцыйных святах беларускага земляробчага календара; асноўных элементах рухаў беларускага народнага танца; веды пра жыццёвы ўклад, побыт, культуру беларускага народа, інтарэс да гісторыі і культуры Бацькаўшчыны; асноўныя вакальна-харавыя навыкі (пеўчая ўстаноўка, актыўная праца артыкуляцыйнага апарату, тэхніка дыхання, гукаўтварэння, разуменне асноўных дырыжорскіх жэстаў, чысціня інтанавання і г.д.); навыкі ўзаемадзеяння з калектывам; культура музычнага ўспрымання.

Навучэнцы павінны ўмець:

-  разумець дырыжорскія жэсты педагога (увага, дыханне, пачатак спеваў, заканчэнне спеваў);

- мяняць па руцэ дырыжора сілу гуку, тэмп;

- правільна размяркоўваць дыханне ў фразе, выкарыстоўваць “ланцужковае” дыханне;

- спяваць лёгка, мякка, чыста ў ансамблі ва ўнісон у адкрытай народнай манеры;

- спяваць некаторыя віды двухгалосся ў суправаджэнні і без суправаджэння беларускіх народных інструментаў;

- правільна фарміраваць галосныя, мякка і напеўна – зычныя гукі;

- адчуваць музычную пульсацыю песні, выконваць нескладаныя распевы,

- свядома карыстацца сродкамі музычнай выразнасці;

- распазнаваць па характэрных прыметах жанры беларускага дзіцячага песеннага фальклору, традыцыйныя песні беларускага земляробчага календара;

- выконваць раўнамерны “пульс” у песнях рознага характару, вылучаць моцныя і слабыя долі “пульсу”;

- вызначаць характар, настрой героя музычнага твора;

- выконваць асноўныя крокі, хады, элементы  традыцыйнага побытавага танца;

- ствараць нескладаныя малюнкі беларускіх карагодаў – кола, кола ў коле (з рухам у розныя бакі, прамы ланцужок, здвоеная васьмёрка (“крывы танок”), змейка, ручаёк, калона, адвольны гурт;

- выконваць беларускія народныя дзіцячыя песні, традыцыйныя песні беларускага земляробчага календара, карагоды“Казачок”, “Мяцеліца”;

- разважаць аб сувязях беларускай народнай песні і жыцця.

Валодаць:

-  ведамі аб будове галасавога апарату, рабоце галасавых звязак, гігіене дзіцячага голасу, пеўчай устаноўцы, пеўчым дыханні, прыёмах дыхання, музычнай тэрміналогіі, сродках музычнай выразнасці, рэгістрах пеўчага голасу;

- тэхнікай дыхання (бясшумны кароткі ўдых, апора дыхання і паступовае яго расходаванне);

- навыкамі мяккай атакі гуку, правільнага фарміравання галосных,  яснага і выразнага вымаўлення зычных гукаў, актыўнай работы артыкуляцыйнага апарату;

- асноўнымі крокамі традыцыйнага побытавага танца (просты крок,  просты крок з пад’ёмам на паўпальцы, бакавыя прыстаўныя крокі, прыпаданне, галоп, падскок); хадамі традыцыйнага побытавага танца (просты ход, пераменны, камбінаваны ход з вынасам нагі наперад на 45°, спружыністы ход);

- элементамі традыцыйнага побытавага танца: просты бег, пераменны бег з ударамі абцасаў аб падлогу, бег на месцы і ў малюнку і г.д.), асноўнымі рухамі беларускіх карагодаў: кола, кола ў коле (з рухам у розныя бакі, прамы ланцужок, здвоеная васьмёрка (“крывы танок”), змейка, ручаёк, калона, адвольны гурт; элементамі рухаў беларускіх карагодаў (звычайны крок, крок з рухам убок, “пераменны крок” і інш.).

 

 

Другі год навучання

Мэта: развіццё вакальна-харавых навыкаў, навыкаў сольных спеваў, мастацка-эстэтычнага густу навучэнцаў сродкамі беларускай народнай каляндарна-абрадавай песеннасці, далучэнне іх да гісторыі і культуры свайго народа праз уключэнне ў традыцыйную вакальную дзейнасць.

Задачы:

-  прывіваць навучэнцам цікавасць, разуменне і любоў да народнай музыкі, песень, традыцый; паглыбіць і сістэматызаваць іх веды аб каляндарна-абрадавай паэзіі беларусаў;

-  узбагаціць пэўнымі музычнымі ведамі і практычнымі выканаўчымі навыкамі, выканальніцкім, этнакультурным, сацыяльным вопытам;

-  выхоўваць у іх мастацкі густ, маральныя і духоўныя чалавечыя якасці.

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання

п\п

Змест

Колькасць гадзін

Усяго

Тэарэтычныя

заняткі

Практычныя

заняткі

1.

Уводзіны

1

1

-

2.

Вакальна-харавая работа

105

15

90

3.

Каляндарна-абрадавая паэзія беларусаў

2

2

-

3.1.

Зімовы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі

8

2

6

3.2.

Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі

14

4

10

3.3.

Летні цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі

14

4

10

3.4.

Восеньскі цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі

4

1

3

4.

Прадзільныя (піліпаўскія) песні

4

1

3

5.

Сцэнічны рух (народная харэаграфія)

16

6

10

6.

Слуханне музыкі

6

-

6

7.

Рэпетыцыйна-пастановачная

дзейнасць

20

-

20

8.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

10

-

10

9.

Канцэртная дзейнасць

10

-

10

10.

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

216

36

180

 

Змест праграмы другога года навучання

  1. 1.  Уводзіны (1г.)

Арганізацыя работы аб’яднання па інтарэсах. Правядзенне арганізацыйнага сходу. Знаёмства з асноўнымі раздзеламі і тэмамі праграмы, рэжымам работы калектыву. Падбор рэпертуару. Інструктаж па тэхніцы бяспекі. Выбар актыву.

  1. 2. Вакальна-харавая работа (10г.)

Гігіена голасу, правілы догляду і падрыхтоўкі да работы галасавога апарату. Пеўчае дыханне. Тыпы дыхання, прынцыпы ўдыху і выдыху, затрымка дыхання, апора дыхання. Дыкцыя і артыкуляцыя. Вакальна-тэхнічныя прыёмы распявання. Асаблівасці выканання народна-песеннага рэпертуару (гукавядзенне, метрарытм, сродкі музычнай выразнасці). Дыялектныя асаблівасці. Асаблівасці выканання песень каляндарна-абрадавага цыклу.

Практычныя заняткі. Развіццё навыкаў спеваў у народнай манеры, пеўчай устаноўкі. Пастаноўка дыхання. Практыкаванні дыхальнай гімнастыкі, дыхальная размінка, практыкаванні па выкарыстанні правільнай тэхнікі дыхання, распявання. Гімнастыка для артыкуляцыйнага апарату. Практыкаванні на развіццё выразнай дыкцыі. Гімнастыка галасавога апарату. Выпрацоўка ў навучэнцаў навыкаў актыўнага ўнісону, спеваў у ансамблі (двух-, трохгалоссе), з аддаленнем і збліжэннем галасоў (прынцып “веера”), у суправаджэнні і без суправаджэння беларускіх народных інструментаў. Выпрацоўка навыкаў спеваў на “ланцужковым” дыханні. Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу.

  1. 3.  Каляндарна-абрадавая паэзія беларусаў (2г.)

Падзел на чатыры каляндарныя цыклы. Жанравыя песенныя формы (заклінальныя, рытуальныя, велічальныя, дакаральныя (жартоўныя) і абрадавыя лірычныя песні). Характар лірызму ў творах.

3.1. Зімовы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі (8г.)

Міфалагічны змест калядных абрадаў, звычаяў, песень. Куцця і дзяды. Феномен калядных “хаджэнняў” і “ваджэнняў”. Каляды і Каляда. Сістэма персанажаў, міфалагізацыя вобраза гаспадарскага двара. Ваджэнне “казы”.

Практычныя заняткі. Развучванне калядных песень: “Дзень добры, пане гаспадару”, “Як пад новым годам зорачка свяціла”,“Го-го-го каза”, “Неба і зямля радасна спяваюць”, “Учора звячора засвяціла зора”, “Паехала Каліда ў канец сяла”, “Каляда-маляда ды калядачка”, “Прыйшлі Калядкі ўвечары, увечары, прынеслі кілбаскі ў рэшаце, у рэшаце”, знаёмства з гульнёй “Ката пячы”.

3.2.  Веснавы цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі(14г.)

Багацце відаў беларускіх веснавых песень. Масленічныя песні. Вобраз Масленкі. Гуканне вясны. Асноўныя матывы і паэтыка вяснянак. Сістэма жаночых персанажаў (Вясна і яе маці Зямля). Валачобніцтва і калядаванне. Валачобныя песні. Асноўныя матывы (надыход Вялікадня, валачобніцтва, велічанне, выпрошванне дароў, пажаданні). Вобразы адрасатаў валачобных песень (гаспадар, гаспадыня, паніч, паненка, бабка, сірата, удава).  Веснавыя карагодныя і гульнёвыя песні. Юраўскія песні. Вобраз Юр’я і яго маці. Матыў адмыкання зямлі. Юраўскі карагод.

Практычныя заняткі.Развучванне масленічных песень: “У нас сягоння масленіца, масленіца”, “На вуліцы дзеўкі гулялі”, “Крутное калясо круціцца харашо”, “А ад масла – гара ясна”; вяснянак: “Вясна-красна, адкуль прыйшла, адкуль прыйшла, што прынесла”, “Чырвонае кока ўжо недалёка”, “Жавароначкі, прыляціце”; валачобных песень: “Дзень добры таму, хто ў гэтым даму”, “Чыё ж гэта падвор’яйка”, “Добры вечар, пане гаспадару, вясна-красна на ўвесь свет”, “Да на Вялікдзень, да на першы дзень”, “Маладая малодачка, выйдзі, выйдзі на вулічку”; юраўскіх песень: “Юр'я! Вечар добры, Юр'я!”, “Юр'ева матка ў свет пайшла”, “Юр'ева маці па гары хадзіла”.

3.3.  Летні цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі (14г.)

Склад летніх песень (купальскія, пятроўскія, касецкія, жніўныя песні). Купалле. Папараць-кветка як знакавы вобраз свята. Вобразы Купалы і яе дачок. Жніўныя песні. Зажынкі (ключавыя тэмы зажынкавых песень). Жніўныя песні. Знакавыя вобразы (жыта, поле, жнеі, палуднічкі, сярпочкі, малодачка, пан, прыганяты, павязнічак, дарога, перапёлка і інш.). Дажынкавыя песні. Галоўныя матывы. Талочныя песні. Вобразы талакі і гаспадароў.

Практычныя заняткі. Развучванне купальскіх песень: “Ішла Купала сялом, сялом”, “А ў на сёння й Купалачка”, “Ой, Купальска ночка да й малянька”; жніўных песень: “Добры дзень, Госпаду Богу, жыту ядраному”, “Ай, дабранач, шырокае поле, жыта ядраное”, “Да ўжо вечар вечарэе, мая маці вячэрае”; талочных песень: “Талака, талака талачылася”, “Лятала паванька ў саду, па саду”.

3.4. Восеньскі цыкл каляндарна-абрадавай паэзіі (4г.)

Восеньскія каляндарныя песні – адметная асаблівасць беларускага фальклору. Геаграфічнае распаўсюджанне восеньскіх песень і іх рэгіянальныя віды. Народная тэрміналогія.

Практычныя заняткі. Развучванне восеньскіх песень: “Журавы лятуць, палудзень нясуць”, “Ой, там на гарэ, на белай крамяніцы”, “Ой, лесам, лесам сонейка йграець”.

  1. 4.  Прадзільныя (піліпаўскія) песні (4г.)

Піліпаўскі пост. Песні піліпаўскага посту. Прадзільныя песні. Калектыўныя попрадкі. Паэтызацыя кужалю. Элегічныя і жартоўныя песні. Вобразы працавітых, гуллівых і лянівых праль.

Практычныя заняткі. Развучванне прадзільных песень: “Доўга, доўга звячора сядзела, тонкі я, белы кужалёчак я прала”, “Праду я, праду, спатанькі хачу”, “Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках. Каліна, маліна мая!”.

  1. 5.  Сцэнічны рух (народная харэаграфія) (16г.)

Характэрныя элементы рухаў традыцыйных побытавых танцаў (па-дэ-баск, галубец, падбіўкі, круткі, прытоп, галоп, прыпаданне, кавыралачка, драбушачкі). Асноўныя рухі традыцыйных побытавых танцаў у розных малюнках (лінія, кола, паўкола, дыяганаль). Пераход з малюнка ў малюнак. Беларускія полькі. Полькі “з дзвюх ног на дзве”, “з нагі на нагу”, “з адной нагі на дзве”, “з дзвюх ног на адну”. Традыцыйныя парныя танцы. Паставы рук у парных злучэннях. Падтрымка за адну руку, апушчаную ўніз. Скрыжаваныя наперадзе рукі. Падтрымка за паднятыя ўверх правыя рукі, левыя злучаныя перад сабой. Падтрымка пад локаць. Падтрымкі ў паставе тварам да твару, у адным кірунку і іх варыяцыі. Асноўныя хады ў пары (просты ход, пераменны, камбінаваны ход з вынасам нагі наперад на 45°, спружыністы ход, хады ў пары ў розных злучэннях). Беларускія полькі ў пары. Полькі “з дзвюх ног на дзве”, “з нагі на нагу”, “з адной нагі на дзве”, “з дзвюх ног на адну” у пары на месцы і ў руху па малюнку ў розных злучэннях.

Практычныя заняткі. Вывучэнне характэрных элементаў рухаў традыцыйных побытавых танцаў (па-дэ-баск, галубец, падбіўкі, круткі, прытоп, галоп, прыпаданне, кавыралачка, драбушачкі). Выкананне асноўных рухаў традыцыйных побытавых танцаў у розных малюнках (лінія, кола, паўкола, дыяганаль). Перабудова з малюнка ў малюнак падчас выканання руху. Вывучэнне полек “з дзвюх ног на дзве”: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку. Вывучэнне полек “з нагі на нагу”: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку. Вывучэнне полек “з адной нагі на дзве”: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку. Вывучэнне полек “з дзвюх ног на адну”: на месцы; з разваротам корпуса на 45°; з паваротам на 90°, 180°; у руху па малюнку. Пастаноўка рук у парных злучэннях. Вывучэнне асноўных хадоў у пары (просты ход, пераменны, камбінаваны, ход з вынасам нагі наперад на 45°, спружыністы ход, хады ў пары ў розных злучэннях). Развучванне беларускіх полек у пары “Полька-Агата”, “Лявоніха”, “Крыжачок”.

  1. 6.  Слуханне музыкі (6г.)

Развіццё культуры музычнага ўспрымання. Праслухоўванне музыкі па тэмах: “Гуканне вясны, вяснянкі, валачобныя песні”, “Гульнявыя, танцавальныя, карагодныя песні”, “Калядныя песні” (калядкі), слуханне інструментальных твораў на тэмы беларускіх народных песень “Рэчанька”,“Купалінка”,“Лявоніха”.

7. Рэпетыцыйна-пастановачная дзейнасць (20г.)

Падрыхтоўка да фальклорных свят, канцэртаў. Рэканструкцыя (пастаноўка) валачобнага абраду. Размеркаванне роляў. Падрыхтоўка рэквізіту, касцюмаў. Правядзенне заняткаў па акцёрскаму майстэрству, сцэнічнай культуры.

8. Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (10г.)

Арганізацыя і правядзенне экскурсій у музеі народнага побыту, народных рамёстваў і г.д. Наведванне бібліятэк, канцэртаў фальклорна-этнаграфічных калектываў. Арганізацыя сустрэч з народнымі майстрамі і выканаўцамі народных песень. Творчыя сустрэчы з фальклорнымі калектывамі.

9. Канцэртная дзейнасць (10г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, творчых конкурсах, фестывалях, тэматычных канцэртах.

10. Выніковы занятак (2г.)

Творчая майстэрня “Гартаючы старонкі навучальнага года” (дэманстрацыя дасягненняў навучэнцаў з удзелам бацькоў, сацыяльных партнёраў).

Прагноз выніковасці другога года навучання

У працэсе знаёмства з каляндарна-абрадавай паэзіяй беларусаў павінен пашырыцца кругагляд навучэнцаў у галіне беларускай народнай культуры, узрасці цікавасць да багацейшай народнай каляндарна-абрадавай спадчыны, духоўнай культуры беларусаў; сфарміравацца цэласнае ўяўленне аб жанравым багацці і тэматычнай разнастайнасці каляндарна-абрадавай паэзіі; пашырыцца этнакультурны і сацыяльны вопыт, вакальна-творчыя ўменні і навыкі.

Навучэнцы павінны ведаць:

-  назвы, час правядзення і сутнасць народных каляндарна-абрадавых свят;

-  тэматыку, жанравыя ўласцівасці і сістэму вобразаў каляндарна-абрадавых песень;

-  правілы догляду і падрыхтоўкі да работы галасавога апарату;

-  асаблівасці выканання народна-песеннага рэпертуару (гукавядзенне, метрарытм, сродкі музычнай выразнасці), дыялектныя асаблівасці выканання каляндарна-абрадавых песень той ці іншай мясцовасці;

-  асноўныя тэхнікі вакальнага выканальніцтва (тыпы дыхання, артыкуляцыя, дыкцыя і г.д.);

-  сродкі музычнай выразнасці каляндарна-абрадавай паэзіі (фальклору гадавога круга) і вызначаць іх ролю ў стварэнні таго ці іншага музычнага вобраза;

-  асаблівасці выканання народна-песеннага рэпертуару (гукавядзенне, метрарытм, сродкі музычнай выразнасці), дыялектныя асаблівасці;

-  характэрныя элементы рухаў традыцыйных побытавых танцаў (па-дэ-баск, галубец, падбіўкі, круткі, прытоп, галоп, прыпаданне, кавыралачка, драбушачкі);

-  асноўныя рухі традыцыйных побытавых танцаў, асаблівасці пастаноўкі рук у парных злучэннях, асноўныя хады ў пары (просты ход, пераменны, камбінаваны,ход з вынасам нагі наперад на 45°, спружыністы ход, хады ў пары ў розных злучэннях).

Навучэнцы павінны ўмець:

-  спяваць лёгка, мякка, чыста ў адкрытай народнай манеры ў ансамблі і сола;

-  спяваць двух-, трохгалоссе ў суправаджэнні і без суправаджэння беларускіх народных інструментаў;

-  вызначаць тэматыку і асноўную праблематыку беларускіх каляндарна-абрадавых песень;

-  правільна размяркоўваць дыханне ў доўгай фразе, выкарыстоўваць “ланцужковае” дыханне;

-  свядома карыстацца асноўнымі навыкамі вакальна-харавой дзейнасці, сольных спеваў, сродкамі музычнай выразнасці;

-  распазнаваць па характэрных прыметах традыцыйныя песні беларускага земляробчага календара;

-  выразна, у належным тэмпе і з захаваннем патрэбнай метрарытмікі выконваць традыцыйныя песні беларускага земляробчага календара, беларускія полькі ў пары: “Полька-Агата”, “Лявоніха”, “Крыжачок”.

Навучэнцы павінны валодаць:

-  навыкамі догляду і падрыхтоўкі да работы галасавога апарату, вакальна-тэхнічнымі прыёмамі распявання, распрацоўкі артыкуляцыйнага апарату;

-  навыкамі народнай сольнай, вакальна-харавой дзейнасці (чыстае і выразнае спяванне вакальнай партыі без дубліруючага партыю акампанемента, з суправаджэннем беларускіх народных інструментаў, а сареllа, ва ўнісон, з аддаленнем і збліжэннем галасоў (прынцып “веера”);

-  характэрнымі элементамі рухаў традыцыйных побытавых танцаў (па-дэ-баск, галубец, падбіўкі, круткі, прытоп, галоп, прыпаданне, кавыралачка, драбушачкі);

-  асноўнымі рухамі, хадамі  традыцыйных побытавых танцаў;

-  першапачатковымі навыкамі акцёрскага майстэрства, сцэнічнай культуры.

Трэці год навучання

Мэта: развіццё мастацка-эстэтычнага густу навучэнцаў сродкамі беларускай народнай песні, далучэнне іх да гісторыі і культуры свайго народа праз уключэнне ў традыцыйную вакальную дзейнасць.

Задачы:

-  развіваць індывідуальныя здольнасці і павышаць узровень выканальніцкага майстэрства навучэнцаў;

-  выхоўваць музычны густ у галіне народнага вакальнага мастацтва, грамадзянскія і патрыятычныя якасці падлеткаў і моладзі праз далучэнне іх да фальклорна-этнаграфічных традыцый Панямоння і Дзятлаўшчыны;

-  фарміраваць свядомае стаўленне да выбару будучай прафесіі.

Вучэбна-тэматычны план трэцяга года навучання

п\п

Змест

Колькасць гадзін

Усяго

Тэарэтычныя

заняткі

Практычныя

заняткі

1.

Уводзіны

2

2

-

2.

Вакальна-харавая работа

35

5

30

3.

Каляндарна-земляробчы цыкл

2

2

-

3.1.

Калядныя песні

11

2

9

3.2.

Вясеннія, валачобныя песні

12

2

10

3.3.

Юр’я

14

2

12

3.4.

Купалле (купальскія песні)

8

2

6

3.5.

Жніўныя (“лето”). Песні, прымеркаваныя да жніва

6

2

4

3.6.

Восеньскія песні

2

1

1

4.

Сямейна-абрадавы цыкл

2

2

-

4.1.

Вяселле. Песні, прымеркаваныя да вяселля

10

4

6

4.2.

Хрэсьбіны. Хрэсьбінныя песні

8

2

6

4.3.

Пахаванне

2

2

-

5.

Пазаабрадавыя песні

12

6

6

6.

Сцэнічны рух (народная харэаграфія)

22

6

16

7.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

12

-

12

8.

Навукова-даследчая дзейнасць

20

4

16

9.

Рэпетыцыйна-пастановачная дзейнасць

22

-

22

10.

Канцэртная дзейнасць

12

-

12

11.

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

216

46

170

           

 

Змест праграмы трэцяга года навучання

  1. 1.   Уводзіны (2г.)

Арганізацыя работы аб’яднання па інтарэсах. Правядзенне арганізацыйнага сходу. Знаёмства з рэжымам работы калектыву, асноўнымі раздзеламі і тэмамі праграмы. Падбор рэпертуару. Інструктаж па тэхніцы бяспекі. Выбар актыву.

  1. 2.  Вакальна-харавая работа (35г.)

Ахова галасу. Асаблівасці выканання народна-песеннага рэпертуару ў традыцыйнай культуры Беларускага Панямоння, Дзятлаўшчыны (гукавядзенне, метрарытм, сродкі музычнай выразнасці, дыялектныя асаблівасці).

Практычныя заняткі. Вакальна-харавыя трэнінгі. Практыкаванні дыхальнай гімнастыкі, дыхальная размінка, практыкаванні на выкарыстанне правільнай тэхнікі дыхання, распявання. Гімнастыка для артыкуляцыйнага апарату. Практыкаванні на развіццё выразнай дыкцыі. Гімнастыка галасавога апарату. Практыкаванні на ўдасканаленне вакальна-харавых навыкаў, навыкаў сольных спеваў, спеваў у ансамблі (дуэт, трыа, квартэт і г.д.), на збліжэнне і аддаленне галасоў, без суправаджэння, у суправаджэнні беларускіх народных інструментаў. Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу.

  1. 3.   Каляндарна-земляробчы цыкл (2г.)

Асноўныя вехі каляндарнага кола (зімовы і летні сонцазвароты, дні раўнадзенства). Рухомыя і нерухомыя святы. Пераходныя святы. Асноўныя святы зімовага, веснавога, летняга, восеньскага цыклаў. Абрадавыя дзеі. Абрадавыя  стравы. Час правядзення. Сімволіка  свят. Каляндарна-абрадавы фальклор Панямоння і Дзятлаўшчыны: функцыянальная тыпалогія, музычныя стылі.

3.1.   Калядныя песні (11г.)

Каляды: час правядзення, версіі паходжання, сувязь з зімовым сонцаваротам. Хрысціянскія святы, прымеркаваныя да Каляд (Ражство, Вадохрышча). Асноўныя абрады каляднага перыяду: абрадавыя куцці, абходы двароў калядоўшчыкамі, калядная варажба. Калядаванне і шчадраванне. Заходнебеларускія калядныя напевы.

Тыпы калядных напеваў Панямоння, Дзятлаўшчыны (тыпавыя і царкоўныя калядкі). Культура каляднай песні Панямоння (рухальны і моўны пачаткі).

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Прыйшла шчадрушка”, “Пайшла Каляда, калядуючы, Каляда!”, “Ой, рана, рана куры запелі ”, “Прыехала Каляда з вечара, з вечара”, “А ў новых сенях Каляда”.

3.2.             Вясеннія, валачобныя песні (12г.)

Вясновы песенны каляндар на Беларускім Панямонні. Песні-загуканні, валачобныя песні (маторна-рухальны і моўны пачаткі). Загуканне вясны. Час правядзення, аграрна-магічны сэнс, замацаванне абрадаў за дзяўчатамі і дзецьмі. Абрадавыя формы загуканняў: хаджэнне на ўзгоркі, выпяканне з цеста фігурак птушак і іх падкідванне. Спецыфічная манера выканання. Вялікдзень. Час правядзення. Народныя павер’і, звязаныя са святам. Версіі паходжання слова валачобнік. Асноўныя абрады Вялікадня. Падабенства з каляднымі абыходамі двароў. Валачобныя  песні: музычныя асаблівасці, блізкасць да калядных напеваў.

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Ой ты, вясна, ты красна”, “Вол бушуя – вясну чуя”, “Добры вечар, панянэчка”, “Пад новаю святліцаю”, “Добры вечар, дзяўчоначка”, “Ці спіш, ці ляжыш, пан гасподар”.

3.3.             Юр’я (14г.)

Юр’я (Юрай, Ягор’е, Георгі) у беларускім і агульнаеўрапейскім земляробчым календары. Святы Георгій – апякун жывёлы і земляробства. Хрысціянская легенда пра Георгія Перамоганосца. Цуды і подзвігі святога Георгія. Абрады Юр’ева дня: першы выган жывёлы ў поле (засцерагальныя, заклінальныя, ачышчальныя дзеі); абходы і агляды палёў; хаджэнні на “юраўскую росу”; традыцыя сустрэчы і провады Юр’я, наведванне маладух. Асноўныя сюжэты юраўскіх песень. Песенны рытуал “Юр’я” на Дзятлаўшчыне (в. Ахонава, Погіры).

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Да мы Юр’я пачынаем”, “Да Юр’я да Бога кліча”, “На Юр’я” (як росу выклікаюць), “Маладая, маладая малодачка”, “Праважаем Юр’я за сяло”, “Ой, Юрай, Юрай ваюя”, “Кладзіця кладачку вярбовую”.

3.4.             Купалле (8г.)

Час правядзення. Прымеркаванасць да перыяду летняга сонцавароту. Царкоўнае свята Ражство Іаана Прадцечы. Версіі паходжання слова купалле. Культ агню, сонца (рытуальныя дзеі вакол купальскага вогнішча, скатванне колаў у ваду, пусканне вогнішчаў на плытах). Культ расліннасці (збіранне купальскіх зёлак, варажба на вянках, легенда аб папараць-кветцы). Культ вады (рытуальныя купанні). Засцярогі ад ведзьм і ведзьмакоў. Заходнебеларускія варыянты купальскіх напеваў.

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Пятрова ночка і малянька”, “На Яна, Яна, Купалья”, “Да сёння Купала, заўтра Ян”.

3.5.             Жніўныя (лето) (6г.)

Асноўныя этапы жніва: зажынкі (першы сноп і яго ўшанаванне), уласна жніво, дажынкі (апошні сноп, “завіванне барады”, дажынкавы вянок, талака). Уласна жніўныя песні. Асноўныя сюжэты. Дажынкавыя песні. Выканаўчая манера жніўных песень Панямоння. Песні, прымеркаваныя да жніва (як жнеі ідуць з поля).

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “А ўжэ вечар вечарэя”, “Жнеця, жнеі, жнеця”, “Ой, Пятро, Іллю кліча”, “Як пайду я дарогаю”.

3.6.             Восеньскія песні (2г.)

Восеньскі перыяд земляробчага календара: яравое і аўсянае жніво; уборка льну, грэчкі, бульбы, канапель; збор восеньскіх ягад і грыбоў. Восеньскія абрады: абходы двароў “на Чуды” (восеньскі Юр’я), “вялікія дажынкі”. Асноўныя сюжэтна-тэматычныя комплексы восеньскіх песень. Музычныя асаблівасці восеньскіх песень. Адметнасць восеньскага цыкла як самага лірычнага з усіх каляндарных груп.

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Досіць, каліна чырвоненька”, “Бярозка з лістком”, “Ой, заржы, заржы, сівы конічак”.

3.7.             Сямейна-абрадавы цыкл (2г.)

Сямейна-абрадавы фальклор. Асноўныя этапы жыцця чалавека. Абрады-ініцыяцыі. Сямейная абраднасць беларусаў (нараджэнне, вяселле, пахаванне), іх сутнасць. Асноўныя этапы радзіннага, вясельнага, пахавальнага абраду. Іх функцыі і сімволіка. Прыкметы і павер’і.

3.8.             Вяселле (10г.)

Асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, заручыны (зговар); зборная субота (“вянкі”); дзень вяселля (адзяванне нявесты, пасад, развітанне нявесты з бацькоўскім домам і г. д.); пярэзвы. Вясельныя “чыны” (сват, свацця, дружкі жаніха і нявесты і г.д.). Сімвал роду каравай. Рытуал пячэння каравая. Каравайныя песні. Галашэнні ў вясельнай традыцыі. Заходнебеларуская традыцыя вяселля. Песні, прымеркаваныя да вяселля.Адметнасці вясельнага абраду на Дзятлаўшчыне.

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Ой, знаці, знаці сірату”, “Зборная нядзеля настала”, “Звіняць, звіняць звончыкі блізенька”, “Сама старша каравайнічка”, “Да ўвайдзі, Божа, да ўступні, Божа”, “Сядзіць малодзенькі пад аконейкам”, “А наш сватка балявы, балявы”.

3.9.             Хрэсьбіны (8г.)

Асноўныя рытуалы радзін – далучэнне дзіцяці да роду. Галоўныя дзеючыя асобы: бацькі, дзіця, бабка-павітуха, кум з кумой (хросныя бацькі). Радзінныя песні: абрадавыя і пазаабрадавыя. Абрадава значныя песні: велічальныя,лірычныя, жартоўныя (прысвечаны хросным бацькам, бабцы, бацькам, дзіцяці). Іх сюжэтныя комплексы. Музычныя асаблівасці напеваў. Пазаабрадавыя бяседныя (застольныя) песні. Іх значэнне ў радзінным рэпертуары.

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Пад белаю бярозай”, “Дзед топіць бабу ў вадзе”, “Кума ў рэшаце плывёт”, “Сядзеў кум тры дні ў яме”, “А-а, калышу”, “Эй, гэй, эй, дадаш”.

3.10.        Пахаванне (2г.)

Абрады, звязаныя са смерцю чалавека. Пахаванне. Памінкі. Дзяды. Змест і музычны склад галашэнняў.

  1. 4.                     Пазаабрадавыя песні (12г.)

Адрозненне бытавання абрадавых і пазаабрадавых песень. Народныя спевакі і іх роля ў захаванні, пашырэнні і развіці народнай песеннай творчасці. Бытаванне песень і перадача іх з пакалення ў пакаленне. Класіфікацыя пазаабрадавых песень. Песні пра каханне, сямейна-бытавыя песні, сацыяльна-бытавыя. Рэкруцкія, салдацкія і казацкія песні і іх сацыяльная змястоўнасць. Бурлацкія, або стругоўскія песні. Чумацкія і батрацкія песні і іх разнавіднасці на Беларусі. Гістарычныя песні Беларусі. Песні-балады: матывы, сюжэты, кампазіцыя, меладраматычнае гучанне. Сямейна-бытавыя песні, іх каларыт, непаўторнасць, нацыянальная спецыфіка, гучанне, распаўсюджанасць бытавання. Любоўныя песні, іх хараствоі паэтычнасць. Жартоўныя песні. Карагодныя і танцавальныя песні. Пазаабрадавыя песні Панямоння (Дзятлаўшчыны): сямейна-бытавыя, любоўныя, баладныя, жартоўныя, сацыяльна-бытавыя.

Практычныя заняткі. Развучванне песень: “Салавейка”, “Далінушка”, “Ой, даўно ж, даўно я ў мамы не была”, “Ой, чыё то поле?”, “Бяроза мая караністая”, “Цячэ рэчанька невялічанька”, “Жонка мужа знаравіла”.

  1. 5.                     Сцэнічны рух (народная харэаграфія) (22г.)

Традыцыйныя побытавыя танцы. Асноўныя рухі традыцыйных побытавых танцаў. Ход з ударамі абцасаў аб падлогу, удары абцасамі аб падлогу на месцы ў розных рытмічных малюнках. Спалучэнне простага кроку з ударамі абцасаў аб падлогу: тры крокі, адзін удар абцасам аб падлогу; адзін крок, адзін удар. Спалучэнне ходу з ударамі абцасаў аб падлогу з маленькім прысяданнем, паваротамі корпуса. Спружыністы крок з ударамі. Ход з ударамі абцасаў аб падлогу ў руху па малюнку ў розных напрамках. Бег з ударамі абцасаў аб падлогу. Бег з падняццем сагнутай у калене нагі наперад, на месцы і ў руху па малюнку. Удар абцасамі аб падлогу з пераскокам. Спалучэнне бегу з падняццем сагнутай нагі наперад і ўдарамі абцасаў аб падлогу з пераскокам на месцы і ў руху па малюнку. Дробныя выстукванні. Удары нагамі аб падлогу, прытупы, саскокі, пераскокі. Дробныя хады, “трыножка”. Дробныя рухі ног у розным рытмічным малюнку. Характэрныя паставы і рухі рукамі ў традыцыйным побытавым танцы. Пераводы рук з падставы ў падставу ў рытм музыкі.  Прыўзніманне і апусканне рук у той ці іншай паставе, прыўзніманне і апусканне рук разам з плячыма. Традыцыйная харэаграфічная культура Беларускага Панямоння (Дзятлаўшчыны).

Практычныя заняткі. Вывучэнне асноўных рухаў традыцыйных побытавых танцаў (ход з ударамі абцасаў аб падлогу, удары абцасамі аб падлогу на месцы ў розных рытмічных малюнках. Спалучэнне простага кроку з ударамі абцасаў аб падлогу: тры крокі, адзін удар абцасам аб падлогу; адзін крок, адзін удар. Спалучэнне ходу з ударамі абцасаў аб падлогу з маленькім прысяданнем, паваротамі корпуса. Спружыністы крок з ударамі. Ход з ударамі абцасаў аб падлогу ў руху па малюнку ў розных напрамках. Бег з ударамі абцасаў аб падлогу. Бег з падняццем сагнутай у калене нагі наперад, на месцы і ў руху па малюнку. Удар абцасам аб падлогу з пераскокам у такт і з-за такту. Спалучэнне бегу з падняццем сагнутай нагі наперад і ўдарамі абцасаў аб падлогу з пераскокам на месцы і ў руху па малюнку. Дробныя выстукванні. Удары нагамі аб падлогу, прытупы, саскокі, пераскокі. Дробныя хады, “трыножка”. Дробныя рухі ног у розным рытмічным малюнку. Характэрныя паставы і рухі рукамі ў традыцыйным побытавым танцы. Пераводы рук з падставы ў падставу ў рытме музыкі. Прыўзніманне і апусканне рук у той ці іншай паставе, прыўзніманне і апусканне рук разам з плячыма. Развучванне традыцыйных побытавых танцаў Дзятлаўшчыны: “Погірская кадрыля ў восем каленаў” (в.Погіры Дзятлаўскага раёна), “Кракавяк (тройкамі)”, “Падыспань” (в.Горка Дзятлаўскага раёна).

  1. 6.     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (12г.)

Арганізацыя і правядзенне экскурсій у музеі народнага побыту, народных рамёстваў, наведванне бібліятэк, канцэртаў фальклорна-этнаграфічных калектываў. Сустрэчы з непасрэднымі носьбітамі фальклору. Сустрэчы з прадстаўнікамі (педагогамі, студэнтамі, навучэнцамі) Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.Я. Купалы, Лідскага музычнага вучылішча. Удзел у днях адчыненых дзвярэй устаноў вышэйшай адукацыі, сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў.

  1. 7.                     Навукова-даследчая дзейнасць (20г.)

Навуковае, грамадскае і эстэтычнае значэнне скарбаў народнай творчасці. Методыка правядзення фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі. Асаблівасці экспедыцыйнай работы. Асаблівасці запісвання твораў розных жанраў. Выкарыстанне гуказапісваючай, кіна- і фотаапаратуры.

Практычныя заняткі. Практыка правядзення фальклорна-этнаграфічных экспедыцый. Знаёмства з фальклорам і этнаграфіяй Дзятлаўскага раёна. Вызначэнне асноўнай мэты збірання. Выбар інфарматараў. Спецыяльная падрыхтоўка збіральшчыкаў: навучанне правілам паводзін з мясцовымі жыхарамі пад час экспедыцыі (правядзенне невялікіх псіхалагічных трэнінгаў як асабіста, так і ў групе, індывідуальныя размовы з навучэнцамі), навучанне методыцы запісвання твораў розных жанраў ад непасрэдных носьбітаў. Пашпартызацыя фальклорных запісаў. Стварэнне літаратурна-музычных кампазіцый і сцэнарыяў традыцыйных народных свят, відэафільмаў, літаратурна-краязнаўчая праца, напісанне навукова-даследчых прац, удзел у навукова-практычных канферэнцыях.

  1. 8.     Рэпетыцыйна-пастановачная дзейнасць (22г.)

Пастаноўка фрагментаў вясельнага абраду на Дзятлаўшчыне (в.Студзераўшчына). Рэканструкцыя Юраўскага абраду (в.Ахонава, Погіры). Састаўленне сцэнарыя. Размеркаванне роляў. Развіццё навыкаў акцёрскага майстэрства, выканальніцкай, сцэнічнай культуры. Падрыхтоўка рэквізіту, народных касцюмаў.

  1. 9.     Канцэртная дзейнасць (12г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, творчых конкурсах, фестывалях, тэматычных, справаздачных канцэртах.

  1. 10.                 Выніковы занятак (2г.)

Свята фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы” (дэманстрацыя дасягненняў навучэнцаў з удзелам бацькоў, сацыяльных партнёраў).

Прагноз выніковасці трэцяга года навучання

Праз мэтанакіраванае далучэнне навучэнцаў да практычнага збору, вывучэння і захавання фальклорна-этнаграфічных традыцый як беларускага народа ў цэлым, так і свайго гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна – Панямоння, малой радзімы – Дзятлаўшчыны ў прыватнасці, адбудзецца павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, фарміраванне цэласнага ўяўлення навучэнцаў пра беларускі фальклор і адлюстраванне ў ім духоўнага і працоўнага жыцця народа, яго светапогляду, маралі, этыкі, сацыяльных і эстэтычных ідэалаў, станаўленне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, паспяховая сацыялізацыя асобы падлетка ў грамадстве.

Атрыманы тэарэтычны і практычны вопыт навучэнцаў канкрэтызуецца ў наступных дасягненнях:

веданні:

-  асноў музычнага мастацтва, вакальна-харавой дзейнасці, характэрных рысаў народнага сольнага і ансамблевага вакальнага выканальніцтва;

-  асаблівасцей выканання народна-песеннага рэпертуару ў традыцыйнай культуры Панямоння і Дзятлаўшчыны (гукавядзенне, метрарытм, сродкі музычнай выразнасці, дыялектныя асаблівасці);

-  асноўных жанраў і функцый абрадавай і пазаабрадавай песеннасці беларусаў;

-  традыцыйнай харэаграфічнай культуры і жанраў традыцыйнага побытавага танца;

-  лакальных фальклорна-этнаграфічных асаблівасцей Панямоння і Дзятлаўшчыны;

-  асаблівасцей правядзення экспедыцыйнай работы, стварэння на аснове сабранага матэрыялу літаратурна-музычных кампазіцый, сцэнарыяў традыцыйных народных свят, навукова-даследчых прац, відэафільмаў і інш.;

уменні:

-  спяваць лёгка, мякка, чыста ў адкрытай народнай манеры;

-  спяваць сола, у ансамблі, у суправаджэнні і без суправаджэння беларускіх народных інструментаў, чыста спяваць шматгалоссе;

-  вызначаць тэматыку і асноўную праблематыку беларускіх народных песень;

-  арыентавацца ў народнай музычнай культуры з пазіцыі назапашанага вопыту;

-  усвядомлена карыстацца сродкамі музычнай выразнасці, элементамі музычнай мовы ў вакальна-творчай дзейнасці;

-  прасочваць музычнае развіццё, адрозніваць і мадэліраваць будову музычных твораў;

-  адрозніваць жанры каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў, пазааабрадавыя песні, традыцыйныя побытавыя танцы;

-  запісваць фальклорныя творы;

-  выразна, у належным тэмпе і з захаваннем патрэбнай метрарытмікі выконваць песні каляндарна-абрадавага, сямейна-абрадавага цыклаў, пазаабрадавыя песні Беларускага Панямоння і Дзятлаўшчыны, традыцыйныя побытавыя танцы Дзятлаўшчыны: “Погірская кадрыля ў восем каленаў”, “Кракавяк (тройкамі)”, “Падыспань”;

-  выказваць свае адносіны да музыкі, якую выконваюць і слухаюць;

валоданні:

-  народнай (адкрытай) манерай выканання, навыкамі сольнага і ансамблевага спявання а саpеllа і ў суправаджэнні беларускіх народных інструментаў;

-  базавымі харэаграфічнымі навыкамі;

-  навыкамі акцёрскага майстэрства, сцэнічнай культуры;

-  практычнымі ўменнямі і навыкамі краязнаўча-пошукавай дзейнасці, апрацоўкі сабранага матэрыялу, распрацоўкі і падрыхтоўкі сцэнарыяў правядзення народных свят, спектакляў, літаратурна-музычных вечарын і інш.

Формы і метады рэалізацыі праграмы

Рэалізацыя праграмы дзіцячага фальклорнага гуртка “Заранак” патрабуе форм і метадаў працы, накіраваных на стварэнне аптымальных умоў для дасягнення чакаемых вынікаў у навучанні, выхаванні, развіцці навучэнцаў, задавальнення іх індывідуальных магчымасцяў, запатрабаванняў, інтарэсаў, раскрыцця асобаснага патэнцыялу кожнага.

Агульнымі рысамі прапанаванай праграмы з’яўляюцца выкарыстанне актыўных метадаў выкладання, забеспячэнне комплекснага падыходу да арганізацыі пазнавальнай дзейнасці, якая прадугледжвае вывучэнне тэарэтычных асноў музычнага мастацтва, іх прымяненне, далучэнне навучэнцаў да творчых відаў дзейнасці. Комплексны падыход дазваляе развіваць музычныя здольнасці  дзяцей у даступнай форме, творча асвойваць дыдактычны матэрыял. Творчыя заданні ў значнай ступені ўлічваюць асабістыя інтарэсы і ўзровень падрыхтаванасці навучэнцаў.

Сярод агульных арганізацыйных форм педагагічнага ўзаемадзеяння, сродкамі якога рэалізуецца праграма: франтальная, групавая, калектыўная, індывідуальная.

Формы заняткаў: традыцыйныя, інтэграваныя, камбінаваныя, тэарытычныя і практычныя заняткі, трэнінгі, гульні, экскурсіі, фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі, сустрэчы з народнымі майстрамі, цікавымі людзьмі, творчыя майстэрні, рэпетыцыі, канцэрты, распрацоўкі сцэнарыяў традыцыйных народных свят, літаратурна-музычных кампазіцый, свят вёсак, стварэнне відэафільмаў, напісанне навукова-даследчых прац, удзел у навукова-практычных канферэнцыях, творчых конкурсах і інш.

Метады і прыёмы арганізацыі адукацыйнага працэсу: моўны – лекцыі, гутаркі; наглядны – паказ відэаматэрыялаў, назіранне, прагляд і інш.; дэманстрацыйнай антрапатэхнікі – развучванне песень “з голасу”; практычны – трэнінгі, практыкаванні, рэпетыцыі, навукова-даследчая, пошукава-краязнаўчая праца і інш.

Формы падвядзення вынікаў адукацыйнага працэсу: кантрольны, адкрыты, выніковы занятак; канцэрт, залік, конкурс, самастойная праца і інш.

Метады кантролю: назіранне, гутарка, апытанне, анкетаванне, дыягностыка, самааналіз, аналіз вынікаў дзейнасці.

Пры навучанні сольным спевам у народнай манеры выкарыстоўваюцца індывідуальныя формы работы з салістамі, фальклорнаму ансамблю – групавыя практычныя заняткі. Пры гэтым акцэнт робіцца на індывідуальны падыход.

Пры падборы рэпертуару заўсёды ўлічваецца тэмбральная афарбоўка голасу навучэнцаў, дыяпазон, іх здольнасці. На працягу навучальнага перыяду плануюцца творчыя выступлені: адкрытыя заняткі, справаздачныя канцэрты, выступленні ў зборных канцэртах і мерапрыемствах і інш.

Характэрнымі асаблівасцямі рэалізацыі праграмы з’яўляюцца арганізацыя і правядзенне выніковых заняткаў кожнага года навучання (дэманстрацыя творчых дасягненняў навучэнцаў) у форме свят фальклору, творчых майстэрань з абавязковым удзелам законных прадстаўнікоў навучэнцаў, зацікаўленых структур соцыума; фальклорна-этнаграфічных экспедыцый з мэтай збору матэрыялу фальклорна-этнаграфічнага накірунку ў вызначаным населеным пункце і далейшая яго апрацоўка. Праз правядзенне агульнага абследавання (часам і завочнага) фальклорнай (этнаграфічнай і інш.) традыцыі ў абранай мясцовасці, або выяўленне бытавання якого-небудзь жанру (цыкла жанраў і г.д.), захаванасць твораў, запісаных фалькларыстамі мінулага, вызначаецца мэта практычнай дзейнасці.

Падрыхтоўчы этап экспедыцыі – знаёмства з літаратурай, у тым ліку фальклорнай і этнаграфічнай, па вывучаемым раёне, паколькі веданне гісторыі краю, мясцовасці дапаможа ў падрыхтоўцы пытанняў рэспандэнтам (нагадаць паданне, легенду, песню, прымаўку і г.д.).

Наступны крок – падрыхтоўка тэхнічных сродкаў (відэакамера, дыктафон, фотаапарат і г.д.).

Асобны этап – навучанне правілам паводзін з мясцовымі жыхарамі падчас экспедыцыі (правядзенне невялікіх псіхалагічных трэнінгаў як асабіста, так і ў групе, індывідуальныя размовы з навучэнцамі).

Методыка збірання фальклору. Падчас запісу матэрыялу патрэбна выкарыстоўваць даступную для выканаўцаў фармулёўку пытанняў. Высвятляць, як тая ці іншая песня называецца ў народзе: талочная, каравайная і інш. Запіс песень (фальклорных твораў) лепш за ўсё рабіць у іх натуральным бытаванні (юраўскія запісваць пад час правядзення юраўскага абраду і г.д.).

Калі запіс ажыццяўляецца пры дапамозе тэхнічных сродкаў, усё роўна неабходна весці паралельны запіс у сшытак. Падчас запісу ні ў якім выпадку нельга перабіваць, спыняць выканаўцу. Усе ўдакладненні робяцца ў абавязковым парадку напрыканцы. Падчас запісу нельга “падпраўляць” мову выканаўцы ці змест запісанага, а занатоўваць матэрыял як чуецца, прытрымліваючыся дыялектных асаблівасцяў. Ні ў якім выпадку нельга выкарыстоўваць рускую мову пры запісе беларуска фальклору. Можна выкарыстоўваць фанетычную транскрыпцыю, ставіць адпаведныя націскі. Не дапускаецца ніякае дадумванне (лепш прапусціць незразумелае), рэдагаванне.

Галоўны прынцып запісу – ідэнтычная дакладнасць у якую ўваходзіць:

-  захаванне асаблівасцяў мясцовай гаворкі;

-  тлумачэнне незразумелых слоў і выразаў паводле выканаўцы;

- пастаноўка націску ў дыялектных словах;

- запісванне “з голасу”, а не пад дыктоўку.

Кожная запісаная фальклорная адзінка (асобны твор ці апісанне абраду) адпаведна пашпартызуецца (указваецца год запісу, кім, дзе, ад каго, яго год і месца нараджэння, нацыянальнасць, пісьменнасць, прафесія; жанр твора, заўвагі).

Напрыклад:

1. Архіўны шыфр №, № запісу па дзённіку і стужцы.

2. Запісана ў 2009г. удзельніцай фальклорнага гурта “Заранак” Кунюціце Лаўрай Эўгеньеўнай у в.Змяёўцы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці ад Кісялёвай Ірэны Іванаўны (1928 г.н., бел. (называе сябе палячкай, каталіцкага веравызнання), пісьменная, мясцовая жыхарка);

3. Жанр. Вясельная песня (каравайная).

У пашпартызацыю аб’ектаў матэрыяльнай культуры ўключаюцца:

  1. Адрас.
  2. Прадмет, яго мясцовая назва і прызначэнне.
  3. Уладальнік прадмета (прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, прафесія, пасада).
  4. Час вырабу (адзначыць, па магчымасці, час і тэрыторыю бытавання прадмета).
  5. Кім выраблены, дзе здабыты.
  6. Якія інструменты ўжываліся ў працэсе вырабу прадмета.
  7. Матэрыял, з якога зроблены прадмет (зрабіць фотаздымак, малюнак).
  8. Канструкцыя прадмета, назва асобных частак, памеры. Спосаб і тэхніка вырабу.
  9. Прозвішча, імя, імя па бацьку краязнаўцы.
  10. Подпіс, дата.

Вынікі фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі адлюстроўваюцца ў кароткай справаздачы (колькасная і якасная характарыстыка сабранага матэрыялу, уражанні ад экспедыцыі, цяжкасці, з якімі сутыкнуўся падчас  экспедыцыі).

Літаратура для педагогаў

Асноўная

  1. Анталогія беларускай народнай песні / уклад., прадмова і камент. Г. Цітовіча. – 2-е выд., дап. – Мінск, 1975. – 616с.
  2. “Аўтэнтычны фальклор – гэта “журавель у небе”. Яго ў руках не ўтрымаеш...”: матэрыялы “круглага стала” Міжнар. навук. канферэнцыі “Славянская этномузыкология: Направления. Методы. Концепции” // Мастацтва. – 1997. – №10. – c.62 – 64.
  3. Барташэвіч, Г. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя / Г. Барташэвіч. – Мінск, 1985. – 184с.
  4. Беларуская міфалогія: энцыклапед. слоўнік / С. Санько [і інш.]; склад. І. Клімковіч. – 2-е выд., дап. – Мінск, 2004. – 592с.
  5. Беларуская народная інструментальная музыка / фоназапісы, натацыя, рэд. і сістэм. найгрышаў, уступ. арт. і навук. камент. I. Назінай. – Мінск, 1989. – 155с.
  6. Белорусская этномузыкология: Очерки истории (ХІХ – XX вв.) / З. Можейко [и др.]; под ред. З. Можейко. – Минск, 1997. – 254с.
  7. Белорусские народные наигрыши / сост. И. Назина. – Минск, 1986. – 128с.
  8. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць/уклад. В. Ліцвінка; уклад. муз. часткі Г. Кутырова. – Мінск, 1995. – 477с.
  9. Беларускія канты / уклад. Л. Касцюкавец. – Мінск, 1994. – 127с.
  10. Беларускія народныя абрады / уклад., навук. рэд. і прадмова Л. Касцюкавец. – Мінск, 1994. – 128с.
  11. Беларускія народныя песні: у 4т. / запіс Р. Шырмы. – Т.1: Любоўныя. Баладныя і бытавыя. Жартоўныя. – Мінск, 1959; Т.3: Вяснянкі, валачобныя і юраўскія. Купальскія, пятроўскія, жніво і дажынкі. Яравое жніво і восень. Калядныя і масленічныя. – Мінск, 1962; Т.4: Вяселле. – Мінск 1976. – 4т.
  12. Валачобныя песні / склад. Г. Барташэвіч, Л. Салавей; склад. муз. часткі В. Ялатаў; рэд. К. Кабашнікаў. – Мінск, 1980. – 104с.
  13. Варфаламеева, Т. Песні Беларускага Панямоння / Т. Варфаламеева. – Мінск, 1998. – 287с.
  14. Варфоломеева, Т. Северобелорусская свадьба: обряд, песенно-мелодические типы / Т. Варфоломеева. – Минск, 1988. – 155с.
  15. Веснавыя песні / склад. Г. Барташэвіч, Л. Салавей; склад. муз. часткі В. Ялатаў; рэд. К. Кабашнікаў. – Мінск, 1979. – 607с.
  16. Восеньскія і талочныя песні / склад. А. Ліс; уклад. і камент. талоч. песень С. Асташэвіч; склад. муз. часткі В. Ялатаў; рэд. А. Фядосік. – Мінск, 1981. – 679с.
  17. Восточнославянский фольклор: Словарь научной и народной терминологии / редкол.: К. Кабашников (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 1993. – 478с.
  18. Вянок беларускіх народных песень / запіс У. Раговіча. – Мінск, 1988. – 432с.
  19. Вяселле: абрад / уклад., уступ. арт. і камент. К. Цвіркі; муз. дадатак З. Мажэйка. – Мінск, 1978. – 472с.
  20. Вяселле: мелодыі / уклад. і сістэм. напеваў З. Мажэйка, Т. Варфаламеева; рэд. напеваў З. Мажэйка. – Мінск, 1990. – 304с.
  21. Вяселле: песні: у 6 кн. — Мінск, 1980 – 1988 – 6кн.
  22. Гринблат, М. Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории / М. Гринблат. – Минск, 1968. – 288с.
  23. Гусев, В. Вождение “стрелы” (“сулы”) в Восточном Полесье: Славянский и балканский фольклор / В. Гусев. – Минск, 1986. – 227с.
  24. Жніўныя песні / уклад., уступ. арт., камент. А. Ліса; уступ. арт., сістэм. напеваў В. Ялатава. – Мінск, 1974. – 238с.
  25. Казакова, I. Этнічныя традыцыі ў духоўнай культуры беларусаў / I. Казакова. – Мінск, 1995. – 151с.
  26. Карнаух, Т. О фольклоре и не только... / Т. Карнаух // Пионерский муз. клуб. – Вып. 24. – Минск, 1991. – с.37–42.
  27. Костюковец, Л. Кантовая культура в Белоруссии / Л. Костюковец. – Минск, 1975. – 95с.
  28. Купальскія і пятроўскія песні / уклад. А. Ліс, С. Асташэвіч; уклад. муз. часткі Г. Таўлай; рэд. А. Фядосік. — Мінск, 1985. – 631с.
  29. Кухаронак, Т. Радзінныя звычаі і абрады беларусаў/ Т. Кухаронак. – Мінск, 1993. – 124с.
  30. Ліс, А. Валачобныя песні / А. Ліс. – Мінск, 1989. – 207с.
  31. Ліс, А. Купальскія песні / А. Ліс. – Мінск, 1974. – 208с.
  32. Мажэйка, 3. Песні Беларускага Паазер’я / З. Мажэйка. – Мінск, 1981. – 494с.
  33. Мажэйка, 3. Песні Беларускага Падняпроўя / З. Мажэйка, Т. Варфаламеева. – Мінск, 1999. – 392с.
  34. Можейко, 3. Календарно-песенная культура Белоруссии: опыт системно-типологического исследования / З. Можейко. – Минск, 1985. – 247с.
  35. Можейко, З. Экология традиционной народно-музыкальной культуры: нематериальная культура Беларуси в свете социально-экологических проблем / З. Можейко. – Минск, 2011. – 147с.
  36. Мухарынская, Л. Беларуская народная музычная творчасць: вучэб. дапам. для муз. ВНУ / Л. Мухарынская, Т. Якіменка. – Мінск, 1993. – 343с.
  37. Никольский, Н. Происхождение и история белорусской свадебной обрядности / Н. Никольский. — Минск, 1956. – 275с.
  38. Палескае вяселле / уклад. і рэд. В. Захаравай. — Мінск, 1984. – 303с.
  39. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні / уклад. тэкстаў, уступ. арт. і камент. У. Васілевіча; арт., сістэм. і камент. напеваў Т. Варфаламеевай. — Мінск, 1986. – 241с.
  40. Петровская, Г. Белорусские социально-бытовые песни / Г. Петровская. — Минск, 1982. – 98с.
  41. Синевич, И. Весенне-юрьевский песенный цикл Поозерья и Понемонья. К проблеме диалектной специфики мелоса / И. Синевич // Белорусский музыкальный фольклор в исследованиях молодых этномузыковедов: сб. ст. – Минск, 1991. – с.5-39.
  42. Скарабагатчанка, А. Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя / А. Скарабагатчанка. – Мінск, 2001. – 239с.
  43. Тавлай, Г. Белорусское купалье: обряд, песня / Г. Тавлай. — Минск, 1986. – 174 с.
  44. Типовая программа дополнительного образования детей и молодежи. Художественный профиль[Электронный ресурс] / Министерство образования Респ. Беларусь. – Минск, 2012. – Режим доступа: http://edu.gov.by. – Дата доступа: 02.09.2012.
  45. Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны / запіс, літ. апрац. і натаванне песен. напеваў Т. Варфаламеевай. – Мінск, 1992. – 159с.
  46. Чурко, Ю. Белорусский хореографический фольклор / Ю. Чурко. – Минск, 1990. – 415с.
  47. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5т. – Мінск, 1984 – 1987. – 5т.

Даведачная

  1. Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / уклад. А.С. Фядосік. – Мінск: Ураджай, 2002. – 298с.
  2. Беларускія народныя абрады / склад. Л.П. Касцюкавец. – Мінск: Беларусь, 1994. – 128с.
  3. Жагула, Т.У. Нацыянальны фальклор у сучаснай сістэме музычнай адукацыі / Т.У. Жагула // Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. – 2010. – №4. – с.25–28.
  4. Жук, А.И. Профессиональная компетентность педагога: теоретический аспект / А.И. Жук,  Н.Н. Кашель // Кіраванне ў адукацыі. – 1997. – №8. –с.3.
  5. Кабашнікаў, К.П. / Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік. – Мінск, 2000. – 392с.
  6. Казакова, І.В. Беларускі фальклор: вучэб. дапаможнік / І.В. Казакова. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. – 309с.
  7. Казакова, І.В. Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў / І.В. Казакова // Народная асвета. – 2007. – №5. – с.85–88; №9. – с.83–87; №10. – с.84 –88; №11. – с.72–76.
  8. Коваль, У.І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі / У.І. Коваль. – Гомель: Бел. агенцтва навук.-тэхн. і дзелавой інфармацыі, 1995. – 180с.
  9. Куприянова, Л.Л. Формирование исполнительско-творческой деятельности детей, осваивающих песенный фольклор / Л.Л. Куприянова // Музыкальное воспитание в школе. – М.: Музыка, 1986. – Вып.17. –с.25–32.
  10. Народная культура Беларусі: энцыкл. даведнік / пад агул. рэд. В.С. Цітова. – Мінск: БелЭн, 2002. – 432с.
  11. Кухаронак, Т.І. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял беларускіх свят і абрадаў: вучэб.-метад. дапаможнік / Т.І. Кухаронак, В.Г. Кухаронак. – Мінск: БДПУ, 2005. – 108с.
  12. Чурко, Ю.М. Вянок беларускіх танцаў / Ю.М. Чурко. – Мінск: Беларусь, 1994. – 88с.
  13. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларус. савецкая энцыклапедыя; рэдкал.: І.П. Шамякін [і інш.]. – Мінск: БелСЭ, 1989. – 575с.
 
 
 

Дадатковая

1. Атрашкевич, Е.В. Система музыкального образования в Республике Беларусь / Е.В.Атрашкевич / Музычнае тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. – 2010. – №4. –с.12–15.

2. Белорусская этномузыкалогия: Очерки истории / под. ред. З. Можейко. – Минск: Тэхналогія, 1997. – 254с.

3. Грыневіч, А. Навука сьпеву / А. Грыневіч. – Вільня, 1925. – 31с.

4. Гуляева, Е.Г. Программы факультативных занятий, направленные на освоение национальной культуры / Е.Г. Гуляева // Веснік адукацыі. – 2009. – №5. –с.27-31.

5. Коваль, У.І. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі / У.І. Коваль. – Гомель: Бел. агенцтва навук.-тэхн. і дзелавой інфармацыі, 1995. – 180с.

6. Котаў, М.К. Народныя гульні, карагоды, танцы / М.К. Котаў. – Мінск: Светач, 2006. – 72с.

7. Яковлева, Е.Л. Психологические условия развития творческого потенциала у детей школьного возраста / Е.Л. Яковлева // Вопр. психологии. – 1994. – №5. – с.37–

Літаратура для навучэнцаў

Асноўная

  1. Анталогія беларускай народнай песні / уклад., прадмова і камент. Г. Цітовіча. – 2-е выд., дап. – Мінск, 1975. – 616с.
  2. Барташэвіч, Г. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя / Г. Барташэвіч. — Мінск, 1985. – 184с.
  3. Беларускія народныя песні: у 4т. / запіс Р. Шырмы. — Т.1: Любоўныя. Баладныя і бытавыя. Жартоўныя. – Мінск, 1959; Т.3: Вяснянкі, валачобныя і юраўскія. Купальскія, пятроўскія, жніво і дажынкі. Яравое жніво і восень. Калядныя і масленічныя. – Мінск, 1962; Т.4: Вяселле. – Мінск 1976. – 4т.
  4. Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Мінская вобласць /уклад. В. Ліцвінка; уклад. муз. часткі Г. Кутырова. – Мінск, 1995.– 477с.
  5. Валачобныя песні / склад. Г. Барташэвіч, Л. Салавей; склад. муз. часткі В. Ялатаў; рэд. К. Кабашнікаў. – Мінск, 1980. – 104с.
  6. Варфаламеева, Т. Песні Беларускага Панямоння / Т. Варфаламеева. – Мінск, 1998. – 287с.
  7. Веснавыя песні / склад. Г. Барташэвіч, Л. Салавей; склад. муз. часткі В. Ялатаў; рэд. К. Кабашнікаў. – Мінск, 1979. – 607с.
  8. 19. Восеньскія і талочныя песні / склад. А. Ліс; уклад. і камент. талоч. песень С. Асташэвіч; склад. муз. часткі В. Ялатаў; рэд. А. Фядосік. – Мінск, 1981. – 679с.
  9. Вянок беларускіх народных песень / запіс У. Раговіча. – Мінск, 1988. – 432с.
  10. Вяселле: Мелодыі /склад.: З. Я. Мажэйка. - Мінск, 1988. - С.133 - 136.
  11. Жніўныя песні / уклад., уступ. арт., камент. А. Ліса; уступ. арт., сістэм. напеваў В. Ялатава. – Мінск, 1974. – 238с.
  12. Купальскія і пятроўскія песні / уклад. А. Ліс, С. Асташэвіч; уклад. муз. часткі Г. Таўлай; рэд. А. Фядосік. – Мінск, 1985. – 631с.
  13. Ліс, А. Валачобныя песні / А. Ліс. – Мінск, 1989. – 207с.
  14. Ліс, А. Купальскія песні / А. Ліс. – Мінск, 1974. – 208с.
  15. Песні пра каханне / склад.: І. . Цішчанка, С.Г. Нісневіч. – Мінск, 1978. –с.47.
  16. Раговіч, У. Вянок беларускіх песень / У.Раговіч. - Мінск, 1988. – 432с.
  17. Радзіны: Абрад. Песні / уклад.: Г.А. Пятроўская, Т.І Кухаронак. – Мінск, 1998. – 607с.
  18. Сямейна-бытавыя песні / склад.: І.К. Цішчанка, Г.В. Таўлай. – Мінск, 1984. –с.696.
  19. Ялтаў, В.І. Дзіцячая песня// Дзіцячы фальклор / пад рэд. К.П. Кабашнікава. – Мінск: Навука і тэхніка, 1972. –с.34-58.

Даведачная

  1. Беларускія народныя абрады / уклад., навук. рэд. і прадмова Л. Касцюкавец. – Мінск, 1994. – 128с.
  2. Вяселле: Абрад /склад.: К. Цвірка. – Мінск, 1978. – 265с.
  3. Дзіцячы фальклор / склад.: Г. А. Барташэвіч, В.І. Ялатаў. – Мінск, 1972. – с.371–417.
  4. Дубянецкі, Э.С. Таямніцы народнай душы: кніга для вучняў / Э.С. Дубянецкі. – Мінск: Народная асвета, 1995. – 47с.
  5. Касцюкавец, Л.П. Беларускія народныя абрады / Л.П. Касцюкавец – Мінск, 1994. – 128с.
  6. Касцюкавец, Л.П. Купальскi абрад // Беларускія народныя абрады / Склад., навук. рэд. i прадм. Л.П.Касцюкавец.– Мінск: Беларусь, 1994.– с.68–86.
  7. Кухаронак, Т.Радзінныя звычаі і абрады беларусаў/ Т. Кухаронак. – Мінск, 1993. – 124с.
  8. Лакотка, А.І. Сцежкамі дзядоў: этнаграфічныя нарысы: кніга для вучняў / А.І. Лакотка, С.В. Барыс. – Мінск: Народная асвета, 1986. – 174с.
  9. Лозка, А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні: Дапам./А. Лозка. – Мінск, 1997. – 183с.
  10. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – 2-е выд. – Мінск: Полымя, 2002. – 240с.
  11. Мыцько, С.I. Валачобны абрад // Беларускія народныя абрады / Склад., навук. рэд. i прадм. Л.П.Касцюкавец. – Мінск: Беларусь, 1994. – с.21–43.
  12. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні / уклад.: У. А. Васілевіч, Т.Б. Варфаламеева. – Мінск, 1986. – 210с.
  13. Радзінная паэзія / склад.: М.Я. Грынблат, В.І. Ялатаў. – Мінск, 1971. – 168с.
  14. Скарабагатчанка, А. Беларускія народныя музычныя інструменты XX стагоддзя / А. Скарабагатчанка. – Мінск, 2001. – 239с.
  15. Традыцыйнае вяселле Гродзеншчыны / запіс, літ. апрац. і натаванне песен. напеваў Т. Варфаламеевай. – Мінск, 1992. – 159с.
  16. Чурко, Ю.М. Вянок беларускіх танцаў / Ю.М. Чурко. – Мінск: Беларусь, 1994. – 88с.
  17. Якіменка, А.М. Калядныя забавы / А.М. Якіменка / Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. – 2010. – №4. –с.55–58.
 
 

 

Яндекс.Метрика