Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Віцебская вобласць)
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы (Віцебская вобласць)

       СЕРТИФИКАТЫ УЧАСТНИКОВ (СКАЧАТЬ)

      У Віцебскай вобласці быў дадзены старт V Адкрытым міжрэгіянальным майстар-класам педагогаў дадатковай адукацыі ”Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі“.

     18 мая 2023 г. у ДУДА ”Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка“ адбыліся майстар-класы ”Традыцыйная лепка з гліны цацкі-свістулькі Полацкіх майстроў XVII-XVIII стст.“ і ”Асаблівасці выканання вясновых песень на Падзвінні“, якія правялі педагогі-майстры Зелянская Кацярына Уладзіміраўна і Зачук Алена Георгіеўна.

     Педагогі, якія прынялі ўдзел у майстар-класах, пазнаёміліся з гісторыяй і асаблівасцямі развіцця глінянай цацкі-свістулькі 17-18 стст., мелі магчымасць паспрабаваць праспяваць вясновыя песні: ”Вісна на калочку“ – асаблівай формай Полацкага канона, які быў унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА і ”Вяліканька ідзець, а мне нечага надзець“, даведаліся аб асаблівасцях святкавання ”Гуканне вясны“ на Полаччыне і паўдзельнічалі ў абрадзе ”Юр’я“ разам з узорным аматарскім фальклорным гуртом ”Ажыначкі“.

      Асаблівую цікавасць і актыўнасць у педагогаў выклікала практычная работа. У час правядзення майстар-класа адбылася творчая камунікацыя педагогаў-майстроў і калег, якія падзяліліся вопытам работы ў сваіх калектывах.

 

    23 мая 2023 г. на базе этнаграфічнага музея ”Млын“ у г.Орша прайшлі майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі. Удзельнікамі сталі педагагічныя работнікі з г. Віцебска, аг. Крупак, г. Дуброўна, г. Талачын, г.Чашнікаў і г.Оршы.

    Ва ўступным слове, Сімян Яўгенія Аляксандраўна, загадчык этнаграфічнага музея ”Млын“, расказала пра культурна-гістарычныя традыцыі Аршаншчыны. Котава Валянціна Пятроўна, дырэктар Аршанскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі,  адзначыла, што адным з напрамкаў дзейнасці ўстаноў адукацыі Аршанскага раёна сёння з’яўляецца забеспячэнне сувязі часоў і пакаленняў, фарміраванне ў дзяцей патрэбнасці ў вывучэнні, захаванні гістарычнай спадчыны нашага народа, знаёмства з беларускай народнай культурай і мастацтвам.

   Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву ”Сявенька“ сярэдняй школы № 15 г. Барані прадставілі абрад ”Хрэсьбіны“. Кіраўнік калектыву, Шчэрбава Вольга Міхайлаўна, прэзентавала дзейнасць фальклорнага гурта, які займаецца пастаноўкай абрадаў, матэрыялы да якіх збіраюць навучэнцы і педагогі школы ў Аршанскім раёне. Сёння ў калектыве займаецца 18 навучэнцаў школы ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Матэрыял абрада ”Хрэсьбіны“ быў запісаны ад жыхароў вёсак Клюшнікава, Згарда, Крапіўна, прааналізаваны і адаптаваны да пастаноўкі.

    Сцяпанава Раіса Сяргееўна, метадыст сектара выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі, правяла майстар-клас ”Рэгіянальныя традыцыі дэкарыравання вырабаў з тканіны ў тэхніцы ”набойка“. Набойка – від народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спосаб упрыгожвання тканіны ўзорам з дапамогай дошчачак-клішэ з рэльефным малюнкам. У рамках майстар-класа ўдзельнікі даведаліся пра рэгіянальныя асаблівасці тэхнікі набойка на Віцебшчыне і, у тым ліку, Аршанскім рэгіёне, атрымалі навыкі работы са штампамі, засвоілі базавыя прыёмы набівання малюнка на тканіну, стварылі арыгінальныя работы ў тэхніцы ”набойка“.

    Ільіна Наталля Анатольеўна, педагог дадатковай адукацыі студыі керамікі ”Стэка“ Аршанскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, у рамках майстар-класа ”Народная кераміка Падняпроў’я: незвычайныя гісторыі звычайнага посуду“ пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй і асаблівасцямі вырабу керамічнага посуду Беларусі. У працэсе практычнай работы ўдзельнікі зляпілі збан-кувэрд, характэрны для рэгіёнаў Падняпроў’я.

    Правядзенне міжрэгіянальных майстар-класаў у этнаграфічным музеі ”Млын“ дазволіла ўдзельнікам пагрузіцца ў атмасферу традыцыйнай беларускай культуры, а таксама пазнаёміцца з экспанатамі, якія раней выкарыстоўваліся пры пасяўных работах і ў працэсе жніва, убачыць бытавыя рэчы, прадметы рамеснай творчасці ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, якія расказваюць пра будні нашых продкаў.

    Творчая праца ў рамках майстар-класаў была карыснай і дзейснай для ўсіх. Удзел у міжрэгіянальных майстар-класах – гэта выдатная магчымасць для педагогаў з розных гарадоў і раёнаў пазнаёміцца з рэгіянальнымі традыцыямі народнай культуры, вопытам работы педагогаў і творчых калектываў, атрымаць новую цікавую інфармацыю, засвоіць новыя спосабы творчай практычнай дзейнасці.