Паважаныя калегі!
Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 - 16 кастрычніка 2019 года праводзіць II Рэспубліканскі педагагічны форум з міжнародным удзелам (далей – Педагагічны форум).
Да ўдзелу ў Педагагічным форуме запрашаюцца:
- педагагічныя работнікі (напрамкі – народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць, музычны фальклор, фальклорны тэатр і інш.) устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
- спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, навуковых устаноў і арганізацый;
- асобы, якія займаюцца пытаннямі арганізацыі этнакультурнага выхавання ва ўстановах адукацыі.
Мэты Педагагічнага форуму:
- абмеркаванне сучасных метадалагічных падыходаў у выхаванні, развіцці, сацыялізацыі асобы сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны і беларускай народнай творчасці;
- прэзентацыя інавацыйнага вопыту і перспектыў у рэалізацыі прыярытэтных праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Праграма Педагагічнага форуму ўключае:
- рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умовы выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”
- рэспубліканскі фестываль праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (творчая прэзентацыя вынікаў конкурсу);
- рэспубліканскі конкурс юных майстроў па саломапляценні і кераміцы ў рамках Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”.
Праблемнае поле навукова-практычнай канферэнцыі:
- выхаванне культуры каштоўнаснага выбару і светапогляднага самавызначэння ў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
- стварэнне этнакультурнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове адукацыі;
- традыцыйная культура беларусаў у дзіцячай мастацкай творчасці і яе выхаваўчы патэнцыял;
- інтэграцыя ідэй этнапедагогікі і сучаснай педагагічнай практыкі ў культурным станаўленні і развіцці навучэнцаў;
- рэалізацыя адукацыйных праграм, праектаў, арыентаваных на вывучэнне, захаванне і трансляцыю беларускай народнай культуры ў сучаснай адукацыйнай прасторы;
- выкарыстанне тэхналогіі праектна-даследчай дзейнасці ў адукацыйным працэсе;
- развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнага фальклору, фальклорнага тэатра;
- этнакультурнае выхаванне дзіцяці ў садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры;
- удасканаленне этнакультурных кампетэнцый педагагічных работнікаў, трансляцыя традыцыйных культурных каштоўнасцей у педагагічнай дзейнасці.
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне – 8017 327 86 61, а таксама на сайце nchtdm.by.
Каардынатары праекта – Сідарэвіч Тамара Арсенцьеўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна.
Форма договора организационного взноса
Договор организационного взноса для ФЛ
ПРАГРАМА II РЭСПУБЛІКАНСКАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ФОРУМУ
Інфармацыйны ліст аб правядзенні II Рэспубліканскага педагагічнага форуму












