Ошибка :

Показать отладочную информацию

“Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы” Таратута Ніна Мікалаеўна, педагог-арганізатар ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

“Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы” Таратута Ніна Мікалаеўна, педагог-арганізатар ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”

Рэспубліканскі конкурс распрацовак літаратурнага матэрыялудля дзіцячага тэатра


Намінацыя “Літаратурны матэрыял па матывах твораў вуснай народнай творчасці” для старэйшага школьнага ўзросту



Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцыфальклорна-тэатралізаваная дзея



Аўтар:
Таратута Ніна Мікалаеўна,педагог-арганізатар ДУА “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна”, Мінская вобласць, Салігорскт раён, аграгарадок Гоцк





Гоцк  2016

Анатацыя

Займаючыся пастаноўкай тэатралізаваных народных свят і абрадаў ва ўстанове адукацыі, мне давялося адчуць вострую неабходнасць і патрэбу ў распрацоўцы сцэнарыяў па матывах вуснай народнай творчасці.
Менавіта шляхам інсцэніравання фальклорнага матэрыялу і ўвасабленне яго на сцэнічных пляцоўках, мы больш поўна і змястоўна зможам данесці да дзяцей і моладзі прыгажосць народнага мастацтва.Фальклорна-тэатралізаваная дзея “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы” была паказана на сцэнічных пляцоўках установы адукацыі, Дома культуры нашага аграгарадка Гоцк.
Дадзеная распрацоўка адрасуецца педагогам дадатковай адукацыі, рэжысёрам, работнікам культуры, навучэнцам школьна-студэнцкага асяроддзя, а таксама шырокаму колу гледачоў, тых, хто неабыякавы да нацыянальнай культуры.
Спадзяюся, што ў трэцім тысячагоддзі сцэнарый фальклорна-тэатралізаванай дзеі не страціць сваёй надзённасці і актуальнасці і пры ўвасабленні будзе прыхільна сустракацца гледачамі. 


Таратута Ніна Мікалаеўна

Няма смачней вадзіцы,  як з роднае крыніцыфальклорна-тэатралізаваная дзея

Уводзіны

                                 

 

      Усе мы з хат. 
                                             Усе мы з цішыні,
З бабуліных, дзядуліных далоняў.

 

З сівой старажытнасці, калі людзі вялі яшчэ першабытны лад жыцця, бярэ пачатак вусная народная творчасць.

 З маленства мы захапляемся дзівосным светам народнай песні і казкі.

З песні-калыханкі маці пачынаецца знаёмства з фальклорам, цікавасць да яго паступова пашыраецца. 
Чым жа вабіць нас вусная творчасць з народу? Перш за ўсё незвычайнасць зместу фальклору.
Народная песня спадарожнічае чалавеку ад маленства і да глыбокай старасці.
Казкі вучаць распазнаваць дабро і зло, праўду і крыўду, справядлівасць і жорсткасць. Народная паэзія выразна асвятляе гаспадарчыя клопаты селяніна ва ўсіх цыклах земляробчага календара.
Вусная народная творчасць не з’яўляецца нязменнай, яна своеасабліва спадарожнічае гісторыі.
Беларускі народ знаходзіцца ў наш час на крытычным пераломе ў сваім гістарычным існаванні – сцвярджае і адраджае старажытнасць, непаўторнасць і самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры.
Якой быць беларускай нацыянальнай школе не толькі па форме, але і па змесце?
Няма сумненняў, яна павінна стварацца на аснове класічных падыходаў, шырока выкарыстоўваючы багаты патэнцыял народнай педагогікі. Нас, педагогаў, хвалюе праблема, якім будзе новае пакаленне ў духоўна-маральным плане?
Мы павінны навучыць маладых зарабляць грошы і жыць дастойна, але ж, як гэта банальна не гучыць, заставацца людзьмі ў самым шырокім сэнсе гэтага слова. На чым жа выхоўваць сучасных дзяцей?
Скажам, на агульначалавечых маральна-этычных каштоўнасцях.
Аднак выхаваўчая работа ў нацыянальнай школе грунтуецца на на глыбокім веданні беларускага менталітэту.
Памяркоўнасць, гасціннасць, міласэрнасць, працавітасць, уменне пастаяць за сябе, калі вораг пяройдзе мяжу, беражлівасць – вось гэтыя і многія іншыя гуманістычныя рысы характару беларусаў сталі высокакаштоўнай нацыянальнай адметнасцю.
І паколькі школа разам з сям’ёй з’яўляецца асноўным інстытутам выхавання, яна заклікана выхоўваць ў моладзі лепшыя рысы нацыянальнага характару.Нідзе так поўна не выяўляецца душа і характар народа, як у фальклоры, традыцыях, абрадах.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна” ўдала прайшла апрабацыю раённай інавацыйнай пляцоўкі ў межах сацыяльна-педагагічнай мадэлі “Этнашкола”.
Педкалектыў разглядае фальклор не толькі як сродак развіцця школьнікаў, але і як аснову эфектыўнасці сучаснай мадэлі нацыянальнай школы.Фальклор – народная мудрасць.
А народныя святы і абрады забяспечаць вечны кругазварот жыцця, яго каштоўнасць, радасць жыццялюбства.Дзеці маюць магчымасць карыстацца тым, што яшчэ жыве, так яны пазнаюць вусную народную творчасць ад носьбітаў.

Настаўнікі таксама вывучаюць народную педагогіку, якая з’яўляецца сістэмай і перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Вывучаецца фальклор не толькі для сцэнічнага ўвасаблення, колькі для ўжытковага прымянення.
Навучэнцы 1-4 класаў вывучаюць “Мастацтва вуснага слова”, 5-9 класаў ахоплены гурткамі дэкаратыўна-прыкладной і тэатральнай дзейнасці.
Засваенне культуры свайго этнасу заўсёды было перадумовай існавання, падмуркам выжывання і для індывіда, і для нацыі.
Народная педагогіка доўгія часы займае галоўнае месца ў этнізацыі дзяцей і падлеткаў.
 Вопыт працы паказвае, што навучанне сродкамі этнакультуры садзейнічае выхаванню творчай актыўнай асобы.
Дзеці з задавальненнем пазнаюць усе спляценні вуснай народнай творчасці.
Вучні ўстановы адукацыі штогод удзельнічаюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах і з’яўляюцца пераможцамі.
Цудоўны скарб – не грошы і не мода,
Ён, быццам сонца, ззяе для людзей.
Выхоўваць на традыцыях народа
Павінны змалку мы сваіх дзяцей.
М. Грудзінскі       

Настаўнікі, вучні і бацькі – беларусы,
што ўзраджаюць і зберагаюць родную культуру.
Беларусь для мяне,Нібы матчына песня.
Што спявала мне ў сне,І ўзімку, з прадвесня.                                       
 М. Макарцаў


 План падрыхтоўкі фальклорна-тэатралізаванай дзеі “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы”

Змест работы   Адказныя 
Падбор літаратуры, даведак для напісання сценарыя фальклорна-тэатралізаванай дзеі “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы”  Педагог-арганізатар, кіраўнікі гурткоў
Распрацоўка сцэнарыя, рэпетыцыі Педагог-арганізатар, вядучыя
Папярэдняя сустрэча з носьбітамі мясцовага фальклору (запрашэнне да ўдзелу ў фальклорна-тэатралізаванай дзеі “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы” мясцовых гарманістаў, танцорак, спявачак; збор этнаграфічнага матэрыялу (ткацтва, пляценне, вышыўка) для афармлення сцэны і выставы; запіс народных песень)   Педагог-арганізатар, члены цэнтра “Вольны час” і гуртка “Юныя этнографы” 
Сустрэча са спецыялістамі Гоцкага сельскага Дома культуры па прывабліванні да ўдзелу ў фальклорна-тэатралізаванай дзеі   Педагог-арганізатар 
Нумары мастацкай самадзейнасці   Кіраўнікі гурткоў “Купалінка” і “Крыніцы”
Арганізацыя танцавальных размінак Праца над побытавымі танцамі “Падэспань”, “Лысы”, “Кракавяк”  Кіраўнік гуртка “Купалінка”, акампаніятар 
Афармленне выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці   Кіраўнікі гурткоў
Запрашэнне журналістаў, гасцей  Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Выраб касцюмаў, дэкарацый, рэквізіту  Кіраўнікі гуртка “Купалінка”, гуртка “Такарная апрацоўка драўніны”
Праца над асобнымі эпізодамі ў фальклорна-тэатралізаванай дзеі  Кіраўнік гуртка “Купалінка”

 
Мэта:

адраджэнне рэгіянальнага абрадавага фальклору праз жанры народнай творчасці: тэатральны, песенны, музычны, харэаграфічны.

Задачы:
падтрымаць і развіць маладыя таленты;
прапагандаваць беларускую культуру;
пазнаёміць з гісторыяй свайго краю; 
перадаць вытворчы вопыт родавых традыцый.

 Мастацкі вобраз: паляшук з лубаю праз плячо.

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні варыятыўнасці ўдзелу навучэнцаў у свяце: 
1. Свята абавязкова праводзіцца з вялікім колам гледачоў.
2. У залежнасці ад мэты, пастаўленай арганізатарам свята, ад узросту і ўзроўню творчых здольнасцей дзяцей, свята можна аздобіць выставай дэкаратыўна-прыкладной творчасці; дзіцячымі вырабамі.
3. Сцэнар свята змяшчае мелодыі народных песень, якія могуць быць выкананыя разам з мясцовымі спявачкамі акапэльна.

Працягласць: 1 гадзіна.

Месца правядзення: актавая зала ці пляцоўка.

Умовы, неабходныя для рэалізацыі свята: 
1. Удзел у свяце носьбітаў фальклору, мясцовых жыхароў, бацькоў і членаў тэатральнага гуртка “Купалінка” і вакальнай групы “Крыніцы”.
2. Выкарыстанне экспанатаў музея этнаграфіі і побыту в. Гоцк для аздаблення інтэр’еру сцэны, дэкарацый і рэквізіту.

 Арганізатары свята: кіраўнік тэатральнага гуртка, кіраўнік вакальнага гуртка.

Тэхнічнае абсталяванне:
баян,
музычныя інструменты для “шумавога аркестру”: бубен, піла, качалка, лыжкі, верацяно; м
узыкальны цэнтр, мікрафоны, фотаапарат, гуказапіс народных песень “Пасею гурочкі ў чатыры радочкі”, “Ой, рэчанька, рэчанька”.Чакаемыя вынікі рэалізацыі фальклорна-тэатралізаванай дзеі “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы”:
адрадзіць мясцовы фальклор, зносіны дзяцей з носьбітамі этнаграфічнай спадчыны;
працягваць работу ўстановы адукацыі ў межах адраджэння беларускага фальклору;
замацаваць навыкі ветлівых паводзін у час прадстаўлення, добразычлівасць у адносінах дзяцей;
выхаваць у дзяцей гатоўнасць і цікавасць да беларускіх звычаяў і абрадаў.

Сцэнарная распрацоўкафальклорна-тэатралізаванай дзеі “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы”

Гучыць музычнае суправаджэнне

Вядучы: Шмат на нашай зямлі адбылося падзей,Адкуль памяць далёкую людзі нясуць,Бохан хлеба жытнёвы дае нам надзеюІ ў мінуўшчыну нас запрашае зірнуць.

Выходзіць Гусляр, іграе на гуслях

Гусляр: Гой, есі ты палеска зямля,
Твой абшар неабсяжна шырокі,
Дзе на пушчах, палях і лясах
Плешчуць Прыпяці вольнай прытокі.
Гой, есі ты палеска зямля,
Ты і хлебна, і рыбна, і пчольна.
Усё багацце тваё незлічона,
Слухай песню свайго гусляра.

Гусляр выходзіць са сцэны.
З’яўляецца Паляшук з лубаю праз плячо

Паляшук: Мы, палешукі, – пасяленцы ля ракі Лані, мусілі сабе жытло шукаці, каб род свой прадоўжыць ад веку. Мы прыйшлі са старажытных дзён, вякоў мінулых. Мы – палешукі, працавітыя, свабодалюбівыя людзі. Зямельку сваю палескую, карміцельку нашу, мы палівалі слязьмі і потам.У выкананні вакальнага гурта “Крыніцы” гучыць акапэльна песня “А ў полі крапівушка” (дадатак 1)

Вядучая (аповед суправаджаецца гучаннем лірычнай мелодыі): Калісьці даўно-даўно, ніхто не можа сказаць дакладна, колькі соцен гадоў таму назад, калі яшчэ русалкі жылі побач з людзьмі, жыхары вёскі злавілі ў лясочку ля балота нейкую цудоўную істоту. Была яна чымсьці падобная на птушку. Былі ў яе вялікія вочы, моцныя крылы і мажныя лапы. Жыхары абулі гэтае стварэнне ў лапці і вырашылі весці да пана, які жыў на другім астраўку гэтага балота. Людзі ўзялі гэтае цуда за лапці-крылы і павялі па кладках. А кладкі ўдараліся аб ваду і раздавалася над балотам: гоц-гоц-гоц. Так і ўзнікла назва той мясціны, на якой з цягам часу пасяліліся палешукі. Яны ў той час не ведалі, што гэтая птушка – сава. Вось так і пайшла назва Гоцк.Вядучы: Вёсцы Гоцк больш як 500 гадоў. Першапачаткова наша вёска складалася з 9 сямей. Уся яна была разрэзана як бы на 9 падзелаў. Раслі сем’і, і расла вёска. А паколькі зямля ў кожнай сям’і дзялілася паміж дарослымі сынамі, то з цягам часу падзелы ўсё больш драбіліся.Так узнікалі хутары: Корч, Собна, Сідорава, Задуброва, Чысты Бор, Паграбы, Зарэчча, Вішанькі, Будкі. Вёска была абнесена плотам і з двух бакоў меліся вароты, якія закрываліся на ноч. Пры савецкай уладзе хутары пачалі ліквідаваць, а людзі сталі пераязджаць у вёску.Вядучая: Да 1939 года вёска Гоцк была пад Польшчай. У школах выкладалася польская мова, размаўляць на беларускай мове забаранялася. Жылося цяжка, але палешукам дапамагала песня і занятак мясцовымі промысламі і рамёствамі.

Вядучы: І мабыць у гэты час палешукі навучыліся польскаму танцу “Кракавяк”У крузе нам не размінуцца – танец каруселіцца,Старыя танцы не здаюцца, самасеем сеюцца.

Вядучы: Сустракайце танцавальны гурт. Побытавы танец “Кракавяк”

Вядучая: Перажыўшы ваеннае ліхалецце, народ захаваў свае традыцыі, сваё духоўнае багацце. Песні палешукоў настояны на соках роднай зямлі, лясоў, на водары роднага паветра, насычанага народнымі паданнямі, легендамі, спадзяваннямі народа.

Песня “Ой, у полі азерэчко” (дадатак 2)

Сцэна ўпрыгожана ў нацыянальным стылі: ручнікі з беларускім арнаментам, вышыўкай. Каля печы гаспадыня. Яна ставіць на стол самавар, ласункі. Жанчыны вышываюць і прадуць, мужчыны плятуць кашалі і лапці
Гаспадыня: Добры дзень, сябры, паважаныя госці! Вельмі добра, што вы завіталі сёння да нас. З глыбокай даўніны прыйшоў гэты звычай – вітаць гасцей з усіх валасцей на гоцкім падворку. Як ні цяжка было жыць у тыя далёкія часы, а ўсё ж засталася ў народа любоў да песень, танцаў, гульняў, жартаў. Гаспадар: А мы з таго самага краю.Зямля дзе паданні хавае.Наш край старажытны, як казка,Мы просім да нас, калі ласка!Мы вас заўжды чакаем,І песняй гоцкай усіх вітаем!

Гаспадыня: Добры дзень вам, госцейкі,Заезджыя і заходжыя.Зычу ўсім вам шчасця І добрай долі.Каб не было ў вас бяды ніколі.
У выкананні вакальнага гурта “Крыніцы” акапэльна гучыць песня “В канцэ грэблі да шумяць вербы” (дадатак 3)

Заходзяць дзве суседкіАгата: Людцы мае родныя! Мужчынкі мае мілыя! Жоначкі прыгожыя! Як сёння ў вас тут хораша! Прывітанне вам! А я яшчэ ехаць не хацела. “Агатачка, – прасілі, – паедзь, ты ж такая добрая гаспадыня. І з выгляду, – казалі, – як артыстка з тэлевізара”. Ну, думаю, паеду, хоць ад суседкі сваёй адпачну. Людцы мае, ну і суседачка ў мяне – чыстая шалпатня, малатарня. Вось паслухайце, было гэта…Уваходзіць Куліна

Куліна: Прывітанне вам, сябры!Агата: А ты што тут робіш?

Куліна: Вось не ведаю, што ты тут робіш. А я асабіста на свята да суседзяў прыйшла.Агата: Ты – на свята? З чартапалохам? Вунь, цэлы кош прыперла.Куліна: Сама ты чартапалох. А ты што прывезла? Пакажы людзям.

Агата: Бульбу! Глянь, якая прыгожанькая. Тоўсценькая, адна ў адну.

Куліна: Ды якая ж гэта бульба? Уся нейкая замораная. Сама – во, а бульба – во! Гаспадыня знайшлася!

Агата: Гаспадыня не гаспадыня, але такога, як у цябе, няма. Не было чаго суседзям прывезці, дык ты пустазелля з агароду насушыла.

Куліна: Якое гэта пустазелле? Хіба ты не ведаеш, навошта чартапалох у хаце? Вядома ж, каб нячыстую сілу адганяць. Людцы добрыя, дапамажыце. Дайце мёду атруціцца, а гарэлачкі ўпіцца.

Гаспадар (спыняе іх): Хопіць сварыцца, суседкі, заходзьце, калі ласка, у хату. А можа, жанчыны, паспяваем якую песню? Жанчыны спяваюць

Гаспадыня: Ой, як хораша разам спяваці, смяяцца,Нам бы часцей так, сябры, збірацца.

Гаспадар: Госці жаданыя ўсе ў гэтай хаце…Я так наспяваўся, што сёння буду спаць, як пшаніцу прадаўшы.

Гаспадар: Ох, а давайце цяпер пагуляем трошкі.Праходзіць гульня “Конікі” (дадатак 4)

Гаспадыня: Дзякуй, Лявонка, за вясёлую гульню. За гэта, госцейкі дарагія, давайце патанчым. Бачу, вашы ножкі туп-туп-тупацяць і на месцы не стаяць.Ой, пайду, пайду плясаць, дома нечага жаваць,Сухары ды коркі, на нагах апоркі.Побытавы танец “Лысы”Агата: У наступную суботу пойдзем усе да мяне гуляць.Куліна: Спачатку да мяне пойдзем. У мяне хата большая.Агата: Затое, я з самага ранку сваю печ выпальваю хораша і пірагі пяку, а ты дым пускаеш толькі к вечару.Куліна: Ты толькі языком балбатаць умееш! Пра такіх у нас кажуць: “Параска, Параска, у языку ў цябе траска!”.Агата: А пра такіх разумных, як ты, кажуць: “Гром грыміць, зямля трасецца, Дуня з торбаю нясецца!”.Гаспадыня: Шаноўныя суседачкі, супакойцеся, калі ласка, ды зноў не спрачайцеся.Агата: Мы зусім не спрачаемся. Пойдзем, даражэнькія, у наступную суботу да мяне, хутчэй да мяне.Куліна: Бач ты яе. Першая яна хоча быць. Спачатку да мяне. Запрашаю, шаноўныя! Бо гэтая ж балбатуха і прывітаць як след гасцей не можа, а ўсюды хоча быць першай.Гаспадыня: Чакайце, чакайце, даражэнькія! Зноў вы за сваё. А вось мы зараз пабачым, хто з вас самы гаваркі. Як кажуць, даведаемся ў каго язык лепш падвешаны.Гаворка на мясцовым дыялекцеКуліна: Агата, ты называй слова па-гоцку, а я па-беларуску.Паміж жанчынамі ідзе гаворкаАбручык – пяльцы.Апалонік – чарпак.Вепрык – кабан.Відзёлка – відэлец.Від – твар.Вочапка – вяроўка.Драбіна – лесвіца.Жалязняк – рыдлёўка.Зернета – гарбузікі.Забалаць – від нітак для вышывання.Камякі – каша з таўчонай бульбы.Кормік – кабан, якога паставілі на адкорм.Андове – не так даўно.Балозь – хоць бы.Мусово – трэба.Вядучы: Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы.Вядучая: Наша спадчына. Яна засталася нам ад дзядоў і прадзедаў, і мы павінны зберагчы і захаваць наша роднае слова.Вядучы: Мова мілая адзіная, нам, нашчадкам, дадзена.Любаю радзімаю ад дзядоў і прадзедаў.Ганна, прыклаўшы руку да вуха, звяртаецца да ўсіх: Хіба ж вы, людцы мае, не чуеце?Даносіцца моцны крыкАўдоцця: Ох, людцы, ох, родныя, чуць не забіў, чуць не пакаціў.Ганна: Я ж вам, людзечкі, што казала, няйнакш, як мая суседка Аўдоцця… Не, людцы, во дараваў Бог суседку, дык дараваў. І крывая, і гарбатая, і касавокая, а язык, мае вы родненькія, дык, няйнакша, метраў тры будзе. Не дай, Божа, каму нарвацца на той язык!Аўдоцця: Ганна, Ганна, забяры свайго сабаку. А! Вось яна дзе, нарабіла пылу на ўсё сяло і сюды свае транты прынесла, а як сабаку прывязаць дык і часу няма.Ганна: Суседачка мая, Дарміндонтаўна, а якія ж гэта транты? Ты ж паглядзі, гэта ж шубка норкавая даччына, дык я яе праветрывала, а тараноўкі дык якія во прыгожыя былі, ды ўсё моль жарэ, каб на яе ліха. А ты чаго так лямантуеш? Мо памёр хто, ці што здарылася?Аўдоцця: Каб табе чорт на роўнай дарозе здарыўся, як ты мне надаела. Казала свайму дурню, чым ля такіх вось пустадомкаў будавацца, дык узяў бы ўсё дабро нажытае ды прайшоў бы па сяле і раздаў. Адзін раз сэрца забалела б і кранты, а то кожны дзень крывёю абліваецца (плача).Ганна: А што гэта мы табе такога нарабілі?Аўдоцця: Вы нічога не робіце… Во, паглядзіце, пустая ўжо.Ганна: Хто пусты? Што пустое7Аўдоцця: Курыца пустая! Не паспела мая рабенькая засакатаць, я ў хлеў, а тут ваш сабака шась мне пад ногі, ледзь не забіў, чуць не пакаціў, яйцо злопаў…Ганна: Ой, суседачка! Было б тае бяды – яйцо…Аўдоцця: Каму і яйцо, а каму сабаку тры дні карміць не трэба.Ганна: Суседачка, мая даражэнькая, паслухай, што я табе скажу: “У цябе ж дачушка, прыгажунька, кветачка! Я чула, сватоў чакаеце, дык радавалася б”.Аўдоцця: Я б жа і радавалася, каб яна сабе каго людскага знайшла, а то двухмятровага, які вала ад кала не адрозніць.Ганна: А хто ж гэта такі, калі не сакрэт?Аўдоцця: А які ж гэта сакрэт! Паўлік твой веслагубы.Ганна: Мой Паўлік ды дурнаваты?Аўдоцця: Дурнаваты.Ганна: Мой Паўлік ды жардзіна двухмятровая?Аўдоцця: Жардзіна двухмятровая.Ганна: А твая зязюля кірпатая, рабая. Не, людцы! Пайду да свайго сыночка ды скажу, каб не браў ката ў мяшку, а то вось сядзе такая на карак, ногі звесіць і сядзець будзе.Падае яйцоАўдоцця: Людзечкі! Ратуйце, душа з мяне вон выскачыла.Ганна: Ну, а я вам што казала? Пакуль яна тут лямантавала, дык курыца яйцо знесла. А яна на майго сабаку брахала. Прыйшла сюды ды толькі ўсю падлогу запаскудзіла.Аўдоцця: Каб не твой язык, дык ужо дзясятак быў бы. На базары прадала б, грошы былі б.Ганна: Не, людзечкі, болей такога не будзе, пайду ў сельсавет і да ўчастковага дабяруся.Аўдоцця: Ідзі, ідзі!Ганна: Вось і пайду1Аўдоцця: Ідзі, ідзі!Вядучы: Якая б ні дзьмула віхура,Не быў паляшук у пахмуры,Святочныя дзеі ад векуВясёласць няслі чалавеку.Тут ладзілі гульні і скокіДасціпны народ скамарохі,І на свята весялосціІшоў адусюль люд у госці.Мацей (трымаючыся за жывот, енчыць): Ходзячы па свяце, усіх прысмакаў на дармавіну паспрабаваў. І ніводнага не аддаўшы, абдуло як быка ў стайні, трыбух разнясло, як бы гарбуз праглынуў. Ой, не магу сайсці, не магу пайсці, ні шагнуць, ні зяўнуць, ні да сваёй жонкі заглянуць. Што мая жонка Вуллянка не вырабляла: чыгун на пупе стаўляла. Нічога не памагала, яшчэ болей залягала. Параілі схадзіць у гоцкую аптэку купіць моху, чартапалоху, курынай жоўці, камарыных кішак і яшчэ нечага троху. Зрабіла Вуллянка баўтузнік – лыкнуў, нічога не дапамагае, яшчэ болей залягае. Во, каб знайшоўся дактарок ды палячыў мой жываток З’яўляецца доктарДоктар Баўтрумей (заўважыўшы Мацея): Здароў, Мацей!Мацей: Здароў, пане Баўтрумей!Доктар Баўтрумей: Што ў цябе баліць?Мацей: А тут, пане. Каля пупа рэзачка рэжа.Доктар Баўтрумей: Прыляж брушком, а я паслухаю вушком. Эй, не ляніся, ды на правы бок павярніся… Эге, Мацей, сямілетняя трасца трасе. Трэба табе на поты даць, са лба кроў пусціць і на пупе банкі паставіць.Што ў цябе баліць цяперыча? Галава?Абрыць яе да гала,Тры разы паленам прыўдарыць.Гарачай вадою ашпарыць,Вот табе і галава,Будзе здарава.Я ёсць лекар з Гоцку, лячу кабет і дзяўчат.Што ў цябе, дзед, баліць? Галава? То ідзі, дзед, да сваёй старухі, вазьмі медную каструлю, леташняга снегу, сёлетняга лёду, казіных бабкоў, кіслага цеста і прылажы сабе да адного месца, да галавы, што б не знайшоў месца і за тры дні.Я не рускі, не беларускі – я гоцкі лекар-аптэкар, кроў пушчу, боль лячу, скулы выразаю, на той свет здаровым адпраўляю: калі мне, гаспада, не верыце, спытайцеся ў нябожчыка, які памёр у аўторак, на тым свеце ў лазарэце.Гучыць акапэльна песня “Зялёна дубровачка” (дадатак 5)Вядучы: Мой край, мой рай бульбяна-жытні!Зяленадолы, залаты!Як спеў матулі старажытны.Як песня любай – малады!Вядучы: Зараз мая вёска прыкметная,Прыгожымі будынкамі адметная.Мы добра працуем…Ладзім гульні, скокі,Ставіўшы рукі ў бокі.Пад дуду і пад гармонікТопне, прыпявае.Расступіцеся ўсе людзі – Вёска Гоцк гуляе.Вядучы: Сябры, наш край вельмі багаты сваімі талентамі. Наш народ шмат ведае казак, небыліц, прымавак, прыпевак. Я мяркую, што і сярод прысутных ёсць такія таленты. Таму зараз пачынаем конкурс новы – падыходзьце, хто гатовы. Гэй, смялей, хлопцы і дзеўкі, пачынаем прыпеўкі.Гучыць вясёлая музыка, спяваюць прыпеўкі (дадатак 6)Гаспадыня (да гаспадара): Пайшлі мы першыя, можа, які прыз атрымаем. Вядучая: Гоцкі народ да працы ахвоч,Спяваць ды танчыць умееІ жарты з байкамі на свой лад сее.1-я жанчына: Раскажу вам я, людцы, што здарылася з маім мужам. Збіраліся гэта мы на вяселле. Адзяе ён новыя боты. “Не адзявай,– кажу,– бо згубіш”. Не паслухаў, адзеў. А як вярталіся дадому, то ён п’яны і заснуў на дарозе. Нехта тыя боты і зняў. У гэты час ехаў чалавек на кані і гаворыць: “Прымі ногі з дарогі!”. А мой дурань падняў галаву, глянуў на свае ногі і кажа: “Едзь смела, чалавек, гэта не мае ногі, бо мае былі ў новых ботах”.2-я жанчына: А я раскажу вам, суседзі, якое гора здарылася ў маёй суседкі. Мае пяць дачок, ды ніводнага зяця. Хіба гэта не гора?3-я жанчына: Якое гэта гора? Вось у маёй суседкі гора. Мае адну дачку і пяць зяцёў. Ад кожнага зяця па дзіцяці, а ад апошняга так і двое.2-я жанчына: Хіба ж яны разам не жывуць?3-я жанчына:. Ды дзе ты бачыла?2-я жанчына: Учора іду, а яны дровы пілуюць.3-я жанчына: Якія дровы? Гэта ж яны мэблю дзялілі!2-я жанчына: Вось цяпер якім чынам у нас мэблю дзеляць.4-я жанчына: Паслухайце-ка, суседкі, байку:Воўк жаніўся на лісіцы,Грызлісь, не мірылісь.Дня такога не бувало,Шчоб не пасварылісь.

Неяк з часом прыключыласьДзіва невяліка: (шэпча ў бок, аглядваецца)Нарадзілася ў лісіцы…Парасятка дзіка.

Воўк лісіцу заядае,Хоча ж дапытацца.Дык адкуль яно ўзялося?Як магло так стацца.
А ліса яму сказала:“Дурань, сам жа і пастараўся…Называў мяне свіннёю,Вось свайго і даждаўса”.
Мараль: наматай сабе на вус.Калі маеш жынку,Не сварыся з ёю часта,Бо падсуне…свінку.
Вядучы: Як усё-такі добра, сябры, што мы нарадзіліся ў такой прыгожай краіне з такой дзіўнай назвай – Белая Русь, сярод такога здольнага народа.Вядучая: І пакуль будзе жыць наш народ, датуль будзе заварожваць нашу душу матуліна песня, весяліць наша сэрца гарэзлівы танец і трапны жарт.Вядучы: Ад шчырага сэрца вам долі жадаем,Ніхто з вас ніколі хай гора не знае.Бывайце здаровы і ў шчасці жывіце,А прыйдзем у госці – дык добра прыміце.Вядучая: Не мінайце нашай хаты, прыязджайце вы да нас.Пірагамі мы заўсёды пачастуем, госці, вас!Госці і ўдзельнікі тэатралізавана-фальклорнага прадстаўлення “Няма смачней вадзіцы, як з роднае крыніцы” танчаць “Падэспань”

ЛІТАРАТУРА
1. Вількін, Я. Р. Беларускія народныя гульні / Я. Р. Вількін. – Мінск: Беларусь, 1996.2. Гурскі, А. На вечарынцы. Народныя зімовыя гульні і забавы /А. Гурскі // Голас Радзімы. – 1985. – № 5. – С. 8.3. Крыванос, К.А. Як адзначаць з дзецьмі народныя святы / К.А. Крыванос, М.А. Маглыш, Э.М. Панцялей. – Мінск, 1993.4. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – Мінск, 1997.5. Макаранка, Л.В. Дакрануцца сэрцам…/ Л.В. Макаранка, Я.А. Саўчанка. – Мазыр, 1994.6. Рудская, Г. Не цурацца роднай мовы / Г. Рудская // Дзянніца. – Шчурын, 2012. – 20 сакавіка. – С.4.




Дадатак 1
Песня запісана з асаблівасцямі мясцовай гаворкі
А ў полі крапівушка…
А ў полі крапівушка пеклівая…Была ў мяне свякровушка сварлівая.Сварыласа яна на мяне і ўдзень, і ўночы:“Ой, ідзі ты ад мяне, мая нявестка, проч!”.Сварыўшыса, яна мяне праклінала:“Коб ты, мая нявестухна, арабінаю стала!Не станавіса ты ў лузі калінаю,А стань сабе ў полі арабінаю.Як будзе ехаць твой мілы з Украіны.Дай убачыць арабінушку за тры мілі”.Як прыехаў мілы мой з Украіны.Дай убачыў арабінушку за тры мілі.А прыйшоў дамоў, стаў хваліціса:“Ой, мамачко мая родная!Цэлы свет прайшоў.А такой арабіначкі нідзе не знайшоў!”.“Як у полі арабіначка тоненькая.А бяры ж ты, мой сынок, сакеру вострэньку.Дай зрубі ж ты арабіначку тую тонкую!”.Секануў я раз цело белэе,Секануў я другі раз – кроў пакапала,Секануў я трэці раз – яна прамолвіла:“Зачым, зачым, мілы мой, ты караеш?Зачым, зачым дзеткі нашы асірачаеш?”.















Дадатак 2
Ой, у полі азерэчкоПесня запісана з асаблівасцямі мясцовай гаворкі

Ой, у полі азерэчко.Там плавало ведзярэчко.Дубова клепка, Сасновэ данечко.Не цурайсаДа майго сардэчка…
Яно плавало не доўго…Трое суток над вадою.Вуйдзі, дзяўчына,Вуйдзі прэкрасна.ПагаворымДа мы з табою…
Ой, я б рада вухадзіці.З табой, мілы,Гаварыці.Ляжыць нялюбыНа правой ручцы…Да й баюсаДа й гаварыці…


















Дадатак 3

В канцэ грэблі да шумяць вербыПесня запісана з асаблівасцямі мясцовай гаворкі
В канцэ грэблі да шумяць вербы.Шчо я й пасадзіла.Няма майго міленькаго.Шчо я й палюбіла.
Плачце слёзы, да плачце кары…Така ваша доля.Палюбіла казачэнькаЗа тры вечар стоя…
Не я ж яго палюбіла,Палюбіла маці.Шчэ-й казала-прыказалаВесь век гараваці…
В канцэ грэблі да шумяць вербы.Шчо я й пасадзіла.Няма майго міленькаго.Шчо я й палюбіла.

Дадатак 4
Гульня “Конікі”
Гуляць можна ў спартыўнай зале або на абмежаванай пляцоўцы. Колькасць гуляючых 7–20 чалавек.У сярэдзіне пляцоўкі адзін з ігракоў чэрціць круг такой плошчы, каб у ім свабодна маглі змясціцца ўсе гуляючыя – “конікі”. Затым ігракі выбіраюць “шпака” і становяцца ў круг. “Шпак”, скачучы на дзвюх нагах, пачынае лавіць “конікаў”. Як толькі “шпак” зловіць іграка, ён заводзіць яго ў круг, сам застаецца там, а злоўлены робіцца “шпаком”. Новы “шпак” можа скакаць на адной назе, правай або левай, і ўсе “конікі” таксама павінны перамяшчацца гэткім жа спосабам. “Конік” лічыцца злоўленым, калі “шпак” дакранецца да яго рукой.Гульня заканчваецца, калі ўсе гуляючыя збяруцца ў сярэдзіне круга.Таму, хто выйшаў з круга, “шпак” не мае права мяняць спосаб перамяшчэння, а “конікі” – выходзіць за межы пляцоўкі.

Дадатак 5Зялёна дубровачка
Зялёна дубровачка,Чаго й рано шумеці стала?Шчэ й вятры не веялі,Дробны дажджэ не капалі.

Маладая й дзевушка,Чаго й рано плакаці стала?Шчэ й сваты не ехалі,Цябе, маладу, не сваталі.


Дадатак 6
Гоцкія прыпеўкіПрыпеўкі запісаныя з асаблівасцямі мясцовай гаворкі
Мы дзяўчата баявые.Галасуем за дзекрэт.Гарманістам не жаніццаДа шасцідзесяці лет.
Дзевачкі вы, дзевачкі!Толька на прыпевачкі.На работу хворые.Не скажу каторые.
Чаравічкі мае,Наскі выстрэчаны.Не хацеў танцаваць.Ногі вускачылі.
Я дзяўчонка баявая.Гето вовсе не пазор.Баявую хлопцы любяць…За вясёлы разгавор.
Гарманісцік, роза, роза…Гарманісцік, розачка.Расцяні гармонь пашырэ.Всего панемножэчко.
Веселюс, веселюс.На чатыры спадзеюс.А падумаю сама,То нігоднаго німа…
Ой, не смейцеса, дзяўчата,Над намі то.Надо в этом разабрацца–Харашы лі самі то?
Я вясёлаю була.Весялого любіла.Мама волі не дала.Весялого забула.