У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2019 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з кастрычніка 2018 года па кастрычнік 2019 года быў праведзены рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» (далей конкурс).
Актыўнымі ўдзельнікамі рэспубліканскага этапу конкурсу сталі больш за 300 навучэнцаў і 126 педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
На заключны этап конкурсу прадстаўлена 82 праектна-даследчыя, творчыя работы з усіх рэгіёнаў Беларусі:
- Брэсцкая вобласць – 9;
- Віцебская вобласць – 12;
- Гомельская вобласць – 12;
- Гродзенская вобласць – 12;
- Мінская вобласць – 12;
- Магілёўская вобласць – 12;
- г. Мінск – 11;
- Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 2.
На конкурс былі прадстаўлены сумесныя праекты педагогаў, дзяцей і бацькоў; калектыўныя і індывідуальныя праекты навучэнцаў пад кіраўніцтвам педагагічных работнікаў у чатырох намінацыях:
- «Захаванне традыцый: беларуская батлейка”;
- «Сучаснасць і традыцыі: беларуская батлейка»;
- «Захаванне традыцый: беларуская народная творчасць»;
- «Сучаснасць і традыцыі: беларуская народная творчасць».
Пераможцы і прызёры рэспубліканскага конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- I ступені – 19,
- II ступені – 21 ,
- III ступені – 19;
- дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 23.
Лепшыя матэрыялы конкурсу будуць апублікаваны ў навукова-метадычным часопісе “Выхаванне і дадатковая адукацыя”, у метадычным зборніку “Выхаванне на аснове традыцый малой радзімы”.
Аналітычная інфармацыя па выніках правядзення конкурсу і Спіс пераможцаў і прызёраў змешчаны на сайце ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.












