Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспубліканскі педагагічны форум
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Рэспубліканскі педагагічны форум

14-15 сакавіка 2017 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўнікальная падзея – рэспубліканскі педагагічны форум «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі», які аб'яднаў педагогаў дадатковай адукацыі - удзельнікаў двух пастаянна дзеючых рэспубліканскіх метадычных фарміраванняў:  лабараторыі народнай творчасці і метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Неабходна адзначыць, што да працы форума далучыліся і іншыя катэгорыі педагагічных работнікаў – педагогі-арганізатары, культарганізатары, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. 

У абмеркаванне актуальных праблем актыўна ўключыліся прадстаўнікі навукова-даследчых устаноў, устаноў вышэйшай адукацыі, прафесійна-грамадскіх аб’яднянняў у галіне традыцыйнай народнай культуры.

У форуме прынялі ўдзел больш за 160 чалавек. 

Мэта і задачы форума –  актуалізацыя культуралагічнага падыходу ў прафесійнай дзейнасці педагога дадатковай адукацыі; прэзентацыя, абмеркаванне вопыту і новых падыходаў у арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі.

У ходзе пленарнага пасяджэння разглядаліся актуальныя тэндэнцыі і праблемы захавання, пераемнасці і развіцця традыцый беларускай народнай культуры ў дзіцячым мастацтве, выхавання навучэнцаў сродкамі традыцыйнай культуры беларусаў, прафесійнага самаўдасканалення і развіцця майстэрства педагога на аснове культуралагічнага падыходу.

Адкрыла форум дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Надзея Васільеўна Васільчанка, якая засяродзіла ўвагу на вядучай ролі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў вырашэнні задач выхавання навучэнцаў на каштоўнасцях беларускай культуры. Мажэйка Марына Аляксандраўна, загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі гуманітарных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар філасоўскіх навук, прафесар, акрэсліла праблему інтэрыорнай творчасці ў сучаснай культуры. На развіцці культуры і прафесійнага майстэрства педагогаў засяродзіў увагу Салееў Вадзім Аляксеевіч, галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, доктар філасоўскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзыдэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі. Сахута Яўгеній Міхайлавіч, старшыня беларускага саюза майстроў народнай творчасці, член міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, узняў пытанні пераемнасці і прадаўжэння традыцый мастацкіх рамёстваў. Выхаванню навучэнцаў сродкамі традыцыйнай культуры беларусаў было прысвечана выступленне Варфаламеевай Тамары Барысаўны, старшага навуковага супрацоўніка аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, этнамузыколага, кандыдата мастацтвазнаўства. Свой пункт гледжання на выхаванне дзяцей ў прасторы сучаснай культуры выказаў Іваноў Юрый Аляксеевіч, педагог дадатковай адукацыі народнай арт-студыі “Востраў” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Значны адукацыйны рэсурс для прафесійнага росту мела школа майстэрства, якой кіравалі Трушына Таццяна Рудольфаўна, кіраўнік этнакультурнага аб’яднання “Папараць-кветка” аддзела беларускай народнай творчасці Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, член беларускага саюза народных майстроў, і Мазюк Ірына Васільеўна, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, этнограф, сумесна з вопытнымі спецыялістамі Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Сідарэвіч Тамарай Арсенцьеўнай, Крыўко Таццянай Міхайлаўнай, метадыстамі аддела навукова-метадычнага і псіхолога-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі.

Зацікаўлены абмен эфектыўным вопытам педагагічнай дзейнасці па тэме форума адбыўся ў межах работы секцый, інтэрактыўна-творчай пляцоўкі па напрамках «Беларускi фaльклор - мастацтва вуснай традыцыi» (творчая майстэрня), «Народныя промыслы і рамёствы – асноўны сродак пазнання традыцыйнага мастацтва беларусаў» (майстар-класы).

Яскравыя прыклады эфектыўнай, паспяховай педагагічнай дзейнасці выхавання навучэнцаў на традыцыях беларускай народнай культуры былі прадэманстраваны ў ходзе візітоўкі-прэзентацыі дзіцячых і маладзёжных калектываў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: 

  • Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Зорачка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік Навіцкая Ала Міхайлаўна;
  • узорнага фальклорнага гурта “Нежачкі” ДУДА “Расонскі цэнтр дзяцей і моладзі”, мастацкі кіраўнік Вашчанка Алена Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі Мірановіч Алена Фёдараўна;
  • фальклорна-харэаграфічнага аб’яднання “Рэчанька” ДУА “Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, мастацкі кіраўнік Шэлястовіч Ірына Мікалаеўна; педагогі дадатковай адукацыі Мармыш Валянціна Аляксандраўна, Гарбацэвіч Ірына Аляксандраўна;  
  • фальклорнага калектыву “Мілавіца” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”, педагог дадатковай адукацыі Снітко Марыя Васільеўна;
  • Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Берагіня” ДУА “Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна”, музычны кіраўнік Абрамовіч Антаніна Анатольеўна, мастацкі кіраўнік Козенка Мікола Аляксеевіч, этнахарэограф.


Фальклорны гурт “Этнасуполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, музычным кіраўніком якога з’яўляецца Пладунова Таццяна Аляксандраўна, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, завяршыў першы дзень работы форуму карагодам,  да якога далучыліся ўсе жадаючыя.

Рознобаковая культуралагічная палітра народных рамёстваў, якія захоўваюцца і развіваюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці, была прадстаўлена на майстар-класах па кераміцы, выцінанцы, ляльцы, вышыўке, ткацтву, пляценні з рагозы і інш. Практычная мэта дэманстрацыі педагагічнага вопыту заключалася ў тым, што галоўнае – творчасць, а не механічнае паўтарэнне абразцоў, стварэнне новых ідэй, эксперыментальны пошук новых тэхналогій увасаблення традыцыйных падыходаў. Прыкладам таму служаць майстар-класы вядучых педагогоў дадатковай адукацыі:

Сычовай Людмілы Віктараўны, педагога дадатковай адукацыі УА “Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”, 

Пратасевіч Алены Міхайлаўны, кіраўніка ўзорнай студыі “Макатка” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”; 

Пунько Таццяны Уладзіміраўны, кіраўніка аб’яднання “Беларускае ткацтва” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска”; 

Картуль Наталлі Валянцінаўны, загадчыка кабінета “Народная творчасць” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі; 

Пятровай Алены Васільеўны, педагога дадатковай адукацыі студыі “Salix” ДУА “Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;

Мікуліч Алены Мікалаеўны, педагога аб’яднання па інтарэсах “Віцейка” ДУА “Раманавіцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна”; 

Шэйх Іны Рэмуальдаўны, педагога дадактовай адукацыі народнай студыі фітадызайну “Славянкі вянок” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. 

Іх паспяховая педагагічная дзейнасць асноўваецца на глыбокіх ведах, якія здабываюцца ў этнаграфічных экспедыцыях і даследчай дзейнасці, навуковых выданнях, а таксама на штодзённай крапатлівай працы і цярпенні ў навучанні майстэрству для захавання культурных традыцый, якія стагоддзямі перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Форум меў значную інфармацыйную падтрымку ў сродках масавай інфармацыі. Радыёрэпартажы выйшлі на “Першым нацыянальным канале Беларускага радыё”, канале “Культура”, артыкулы будуць надрукаваны ў “Настаўніцкай газеце”, газеце “Переходный возраст”, часопісе “Мастацкая i музычная адукацыя”.

Вынікам рэалізацыі рэспубліканскага педагагічнага форуму з'явіліся: канструктыўнае абмеркаванне праблем культурнага самаразвіцця асобы, абмен эфектыўным навукова-тэарэтычным і педагагічным вопытам, раскрыццё прафесійнага і асобаснага патэнцыялу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. 

Мы спадзяемся, што работа форума садзейнічала захаванню і прымнажэнню традыцый беларусаў, выяўленню і падтрымцы эфектыўнага педагагічнага вопыту ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі, стварэнню адкрытай этнакультурнай адукацыйнай прасторы.

Удзельнікі адзначылі, што сярод актуальных і перспектыўных задач, на якія будуць накіраваны ў далейшым іх намаганні, наступныя: забеспячэнне сувязі творчай дзейнасці дзяцей і іх непасрэднае ўключэнне ў духоўную культуру беларускага народа на рэгіянальным узроўні, выхаванне дзіцяці як носьбіта радавой культуры, якую ён знае, адчувае і стварае; развіццё асабістых якасцей навучэнцаў, якія дазваляюць ім ў будучыні быць сацыяльна паспяховым у любым відзе дзейнасці і шчаслівым.

У мэтах распаўсюджвання інавацыйнага педагагічнага вопыту плануецца выданне зборніка матэрыялаў форуму і метадычнага дапаможніка серыі «У дапамогу педагогу дадатковай адукацыі».

Загадчык аддела навукова-метадычнага і псіхолога-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Каралёва А.В.


Рэспубліканскі педагагічны форум Дзень 1

Рэспубліканскі педагагічны форум Дзень 2

23.03.2017 Як на традыцыях народнай культуры выхаваць асобу Аўтар: Надзея Нікалаева Грамадства, Адукацыя

Што станьчым заўтра? № 11 (1294) 18.03.2017 - 24.03.2017 г