Ошибка :

Показать отладочную информацию

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы: падводзім вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

V Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы: падводзім вынікі

   Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца ў рамках рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”. Рэалізацыя праекта накіравана на стварэнне спрыяльнай этнакультурнай прасторы ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, удасканаленне прафесійных этнакультурных кампетэнцый педагогаў дадатковай адукацыі, падтрымку і развіццё творчых аб’яднанняў дзяцей і моладзі ў галіне вывучэння, захавання і трансляцыі беларускай народнай спадчыны.

   Задачы правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў:

   знаёмства з эфектыўнымі і прадуктыўнымі методыкамі і тэхналогіямі трансляцыі культурных традыцый беларусаў у адукацыйнай і творчай дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай (музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай) творчасці;

   падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы, актыўнасці педагагічных работнікаў і іх прафесійнага майстэрства;

   удасканаленне этнакультурных кампетэнцый удзельнікаў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў;

   выяўленне і абагульненне рэгіянальнага інавацыйнага педагагічнага вопыту па этнакультурным выхаванні навучэнцаў.

   Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца з 2016 года і прайшлі ўжо чатыры разы з перыядычнасцю раз у 2 гады. За гэты перыяд адбыўся 171 майстар-клас на базе 132 устаноў адукацыі. Свой вопыт і майстэрства прэзентавалі 206 педагогаў і аўтарскіх калектываў:

   • I адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў” (2016 г.) накіраваны на выкарыстанне традыцыйных тэхналогій мастацкага тэкстылю (ткацтва, вышыўка, габелен, валянне з воўны і інш.) у адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

   • II адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Творчасць і майстэрства – шлях да дасканаласці” (2016 г.). Удзельнікі – пераможцы, лаўрэаты і дыпламанты Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;

   • III адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” (2018 г. – Год малой радзімы) адраджэнне веснавых каляндарна-абрадавых і мастацкіх традыцый рэгіёнаў, актуалізацыя педагагічных практык этнакультурнага выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі беларускага традыцыйнага мастацтва;

   • IV адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць” (2021 г.) праходзілі ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі. Накіраваны на вывучэнне і папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 

    Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працягвае традыцыю правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў.

    З 10 мая па 10 чэрвеня 2023 года прайшлі V адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”.

   Аўтарскі педагагічны вопыт прадставілі 106 педагагічных работнікаў (педагогі дадатковай адукацыі, метадысты і інш.) з 64 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі (з іх 51 УДАДіМ).

   Адбылося 93 майстар-класы ва ўсіх рэгіёнах і г. Мінску:

   Брэсцкая вобласць – 14 майстар-класаў (далей – МК) / 11 устаноў адукацыі (далей – УА);

   Віцебская вобласць – 10 МК / 8 УА;

   Гомельская вобласць – 10 МК/6 УА;

   Гродзенская вобласць – 9 МК / 6 УА;

   Мінская вобласць – 13 МК /10 УА;

   Магілёўская вобласць – 28 МК / 17 УА;

   Мінск – 7 МК / 5 УА;

   НЦМТДМ – 2 МК.

   Майстар-класы прайшлі на базе 22 устаноў адукацыі (з іх 20 УДАДіМ).

   Удзельнікамі майстар-класаў сталі каля 700 педагагічных работнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праходзілі па розных накірунках беларускай народнай творчасці: беларуская народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць (73 майстар-класы); музычны фальклор і фальклорны тэатр (20 майстар-класаў), а таксама асобныя майстар-класы мелі інтэграваны характар, аб’ядноўваючы вышэйпералічаныя напрамкі, і праводзіліся калектывам аўтараў шляхам рэалізацыі сумеснага творчага праекта.

   Змест майстар-класаў па накірунку народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць уключаў дэманстрацыю тэхналогій розных відаў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзейнасць па вырабе дэкаратыўна-прыкладной атрыбутыкі і мастацкіх рэчаў, непасрэдны і каменціраваны паказ прыёмаў работы, рашэнне практычных задач. Аўтары прадэманстравалі шырокую панараму творчых пошукаў у вырабе мастацкіх твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, акцэнтавалі ўвагу на традыцыйных прыёмах і тэхніках розных рэгіёнаў Беларусі.  

   Мастацкія творы былі зроблены з выкарыстаннем розных прыродных матэрыялаў у розных відах і тэхніках народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка (стварэнне керамічнай кафлі, посуду, дзіцячых цацак-свістулек, бразготак і інш.), разьба па гіпсе, мастацкі роспіс (па шкле, па тканіне, па дрэве, пісанка), мастацкі тэкстыль (габелен, пэчворк), ткацтва (на ніту, на дошчачках, у тэхніцы аднабаковага перабору і інш.), вышыўка, выцінанка, набойка, народная лялька ў розных матэрыялах (абрадавая, сувенірная, гульнёвая), валянне з воўны, мастацкая апрацоўка саломкі, лозапляценне, дрэваапрацоўка і інш.

   Змест майстар-класаў па накірунку музычны фальклор і фальклорны тэатр уключаў дэманстрацыю дзейнасці і методыкі па засваенні песенных, харэаграфічных, музычных рэгіянальных традыцый, прэзентацыю мастацкай рэканструкцыі святочна-абрадавых комлексаў з выкарыстаннем абрадавай атрыбутыкі і музычнай дзеі, прэзентацыю і мастацкую рэканструкцыю тэатра батлейка, батлеечнага прадстаўлення з выкарыстаннем адпаведных элементаў, непасрэдны і каменціраваны паказ прыёмаў работы, рашэння практычных задач.

   Падчас майстар-класаў былі прадстаўлены традыцыі народнага календара розных рэгіёнаў Беларусі. Педагогі-майстры акцэнтавалі ўвагу на асаблівасцях бытавання рэгіянальных свят і абрадаў (Юр’еўскі абрад па матывах Мсціслаўскай фальклорнай традыцыі, Валачобны абрад на музычным матэрыяле Быхаўскга раёна, веснавыя традыцыі Падзвіння, абрад “Хрэсбіны” на фальклорным матэрыяле Аршаншчыны, народныя абрады Гомельскага Палесся, веснавыя абрады в. Чухава Пінскага раёна і інш.), а таксама на методыцы пераймання і выкарыстання святочна-абрадавых традыцый беларусаў у адукацыйнай дзейнасці.

   Педагогі-майстры прадэманстравалі высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, прадставілі на аснове асэнсавання свайго вопыту традыцыйныя і сучасныя інавацыйныя педагагічныя практыкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорнай творчасці, якія могуць быць выкарыстаны ў адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах і будуць садзейнічаць яго эфектыўнасці: тэхналогіі праектнай дзейнасці і творчага навучання, падтрымка і развіццё адораных дзяцей, даследчыя экспедыцыі і творчыя конкурсы.

  Арганізацыя адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў застаецца і сёння паспяховай практыкай, паколькі яны ўключаны ў сістэму метадычнай дзейнасці рэгіёнаў і падтрымліваюцца на рэспубліканскім узроўні. Важным з’яўляецца і той факт, што творчыя ініцыятывы, цікавыя перспектыўныя ідэі аднаго творчага калектыву педагогаў і метадыстаў становяцца праектамі, якія аб’ядноўваюць некалькі калектываў і напрамкаў дзейнасці (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музычны фальклор, тэатр і інш.) і праводзяцца ў фармаце інтэграваных майстар-класаў.

   Іх унікальнасць складаецца ў максімальнай прадуктыўнасці і эфектыўнасці сутворчасці педагогаў па рэалізацыі творчай ініцыятывы – стварэнне асяроддзя засваення культурнай спадчыны, якое спрыяе развіццю этнакультурных кампетэнцый педагогаў, і, што немалаважна, у перспектыве педагагічнага досведу для даследчай дзейнасці з навучэнцамі .

   Працягам увасаблення ідэі аб захаванні, вывучэнні і распаўсюджванні педагагічнага вопыту, цікавых практык у галіне этнакультурнага выхавання з’яўляецца стварэнне фонду інфармацыйна-аналітычных і метадычных матэрыялаў аўтараў перадавога педагагічнага вопыту. Гэта і

   электронная бібліятэка Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;

  прэзентацыя матэрыялаў у рамках рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі;

   публікацыі ў рэспубліканскіх перыядычных педагагічных выданнях і зборніках;

   банк відэаматэрыялаў.

   Пры падвядзенні вынікаў педагогі высока ацанілі эфектыўнасць адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”, у тым ліку іх змястоўны і арганізацыйны кампанеты, каштоўнасць стварэння прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманні і захаванні народных мастацкіх традыцый, магчымасць распаўсюджвання вопыту творчага развіцця дзяцей і падлеткаў сродкамі беларускага традыцыйнага мастацтва.

   Былі выказаны пажаданні арганізатараў і ўдзельнікаў далей рэалізоўваць рэспубліканскі метадычны праект адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў, цікавасць да якога з кожным годам павялічваецца. Гэта выдатная магчымасць выкарыстоўваць у сваёй практычнай рабоце цікавыя ідэі, вопыт, матэрыял для роздуму, улічваючы, што праблемы этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі ў сучасных умовах з’яўляюцца вельмі актуальнымі.

 

  Інфармацыя аб правядзенні майстар-класаў:

БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

 Г.МІНСК

 

  ТЭМАТЫЧНАЯ ПРАГРАМА V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі”

  АГУЛЬНЫ ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

  Умовы правядзення  V адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі