Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі: адукацыйна-метадычны комплекс / склад. Т. М. Крыўко, В. А. Кляцова – Мінск: НЦМТДМ, 2014. – 245 с.
Зборнік змяшчае праграмна-метадычныя матэрыялы пераможцаў V Рэспубліканскага конкурсу праграм аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў адукацыі.
Матэрыялы, прадстаўленыя ў выданні, маюць практычную накіраванасць і даюць шмат інфармацыі па захаванні і аднаўленні народных традыцый, музычнага фальклору розных рэгіёнаў Беларусі.
Адрасаваны педагогам дадатковай адукацыі аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага накірунку ўстаноў адукацыі.












