У зборнік уключаны навукова-метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы II Рэспубліканскага педагагічнага форуму.
Прадстаўлены актуальныя выхаваўчыя практыкі і педагагічны вопыт па выкарыстанні народных традыцый беларусаў у дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, якія адлюстроўваюць інавацыйны вопыт па перайманні, захаванні і трансляцыі культурнай спадчыны ў сучаснай адукацыйнай прасторы.
Адрасаваны кіраўнікам устаноў адукацыі, педагагічным работнікам, спецыялістам у галіне беларускага народнага мастацтва, усім, хто цікавіцца пытаннямі этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення.












