У зборнік уключаны метадычныя і практычныя матэрыялы з вопыту работы педагагічных работнікаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі па выкарыстанні зімовых каляндарна-абрадавых традыцый у адукацыйным працэсе.
Прадстаўлены праектна-даследчая і творчыя работы навучэнцаў па выніках вывучэння асаблівасцей святкавання Калядаў у розных рэгіёнах Беларусі.
Матэрыялы прапануюцца ў арыгінальнай апрацоўцы аўтараў з выкарыстаннем мясцовага дыялекту.

Адрасаваны педагогам дадатковай адукацыі, культарганізатарам, спецыялістам у галіне фальклору, усім, хто цікавіцца пытаннямі выхавання навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці.












