Зборнік з’яўляецца працягам серыі выданняў у рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”, які ажыццяўляецца ў рамках інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Уключаны інфармацыйна-метадычныя матэрыялы і лепшыя праекты, якія былі распрацаваны ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі ў межах рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”.Другая частка зборніка змяшчае праектныя работы навучэнцаў, якія накіраваны на вывучэнне і асэнсаванне культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы, даследаванне і творчую рэканструкцыю беларускага народнага тэатра “Батлейка”.
Адрасаваны кіраўнікам, педагогам дадатковай адукацыі, настаўнікам, спецыялістам у галіне фальклору і тэатральнай творчасці, усім, хто цікавіцца пытаннямі выхавання дзяцей і моладзі сродкамі беларускай народнай культуры.












