
У зборнік уключаны інфармацыйна-метадычныя матэрыялы ўдзельнікаў XVIII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі.
Прадстаўлены актуальныя выхаваўчыя практыкі па выкарыстанні народных традыцый беларусаў у дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія адлюстроўваюць вопыт па перайманні, захаванні і трансляцыі культурнай спадчыны ў адукацыйнай прасторы.
Зборнік можа быць карысным педагогам дадатковай адукацыі, метадыстам, культарганізатарам, спецыялістам у галіне фальклору, усім, хто цікавіцца пытаннямі этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення.












