Паважаныя калегі!
У адпаведнасці з планам асноўных рэспубліканскіх мерапрыемстваў і ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластэра як рэсурсу развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе і праводзіць рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый» (далей фестываль-конкурс).
Мэта фестывалю-конкурсу – патрыятычнае і духоўнае выхаванне навучэнцаў праз далучэнне іх да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
Конкурс праводзіцца з кастрычніка 2018 года па кастрычнік 2019 года па наступных намінацыях:
- Захаванне традыцый: беларуская народная творчасць;
- Захаванне традыцый: беларуская батлейка;
- Сучаснасць і традыцыі: беларуская народная творчасць;
- Сучаснасць і традыцыі: беларуская батлейка.
Да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе запрашаюцца навучэнцы і педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Фестываль-конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Умовамі правядзення рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, якія размешчаны на метадычнай старонцы сайта: http://method.nchtdm.by/
Даведкі па тэлефоне: +375 17 327 86 61.
Каардынатары праекта: Сідарэвіч Тамара Арсенцьеўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна,
аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі.












