Ошибка :

Показать отладочную информацию

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”
(народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць, фальклорная творчасць)

  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ініцыіруе правядзенне VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” (далей – адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы).

 Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца з 12 па 30 мая 2025 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.

  Мэта правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў: развіццё інтэграванай культурна-адукацыйнай прасторы праз стварэнне прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманні, захаванні і трансляцыі рэгіянальных народных мастацкіх традыцый; вывучэнне і распаўсюджванне актуальных педагагічных практык выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў.

  Задачы:

  знаёмства з эфектыўнымі і прадуктыўнымі методыкамі і тэхналогіямі трансляцыі культурных традыцый беларусаў у адукацыйнай і творчай дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай (музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай) творчасці;
  падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы, актыўнасці педагагічных работнікаў і іх прафесійнага майстэрства;
  удасканаленне этнакультурных кампетэнцый удзельнікаў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў;
  выяўленне і абагульненне рэгіянальнага інавацыйнага педагагічнага вопыту па этнакультурным выхаванні навучэнцаў.

  Удзельнікі майстар-класаў: педагогі дадатковай адукацыі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай творчасці.

  Умовы правядзення  VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”

  Алгарытм правядзення:

  - Рэгіянальныя аргкамітэты фарміруюць тэматычную праграму адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў і дасылаюць да 24 красавіка 2025 года ў  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі заяўку на іх правядзенне.

  - Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі складае агульны графік правядзення і агульную тэматычную праграму адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў, якія размяшчаюцца на сайце https://method.nchtdm.by/.

  - Рэгіянальныя аргкамітэты фарміруюць зводную заяўку ад вобласці (г. Мінска) на ўдзел педагагічных работнікаў у адкрытых міжрэгіянальных майстар-класах і дасылаюць да 7 мая 2025 года ў  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

  *Зводную заяўку на ўдзел педагагічных работнікаў у адкрытых міжрэгіянальных майстар-класах можна дасылаць і ў перыяд  іх правядзення.

АГУЛЬНЫ ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ
VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

ТЭМАТЫЧНАЯ ПРАГРАМА
VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

  Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8017-379-56-61.