Ошибка :

Показать отладочную информацию

“НАРОДНАЯ СПАДЧЫНА”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

“НАРОДНАЯ СПАДЧЫНА”

ПРАГРАМА АБ’ЯДНАННЯ ПА ІНТАРЭСАХ  “НАРОДНАЯ СПАДЧЫНА

Калмыкова А. М.
Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслаўля

 Тлумачальная запіска

Развіццё беларускай дзяржаўнасці, лёс духоўнай спадчыны ў многім залежаць ад культурнай арыентацыі маладога пакалення.

Падрастаючае пакаленне – самая актыўная частка грамадства. Таму пытанні ролі і месца моладзі ў грамадстве, яго культурнага ўзроўню, адукацыі, жыццёвых планаў і сацыяльных арыентацый маюць вялікае значэнне для будучага краіны.

Без ведання сваёй гісторыі, мовы, культуры, нацыянальных традыцый немагчыма выхоўваць любоў да сваёй Радзімы і павагі да культуры іншых народаў.

Фарміраваць інтарэс да гісторыі свайго краю, да культурнай і гістарычнай спадчыны роднага куточка і краіны ў цэлым неабходна як мага раней, пачынаючы з малодшага школьнага ўзросту, каб потым працягваць гэту працу з навучэнцамі больш старэйшага ўзросту.

Праграма аб’яднання па інтарэсах “Народная спадчына” распрацавана на падставе тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі мастацкага і турысцка-краязнаўчага профілю, рэалізуецца на базавым узроўні.

Праграма дазваляе праз вывучэнне беларускіх традыцый, абрадаў, фальклору фарміраваць у дзяцей пачуццё нацыянальнай годнасці, развіваць творчыя здольнасці розных напрамкаў: вакальныя, харэаграфічныя, акцёрскія, літаратурна-моўныя. З дапамогай гэтых якасцяў навучэнцы змогуць набыць карысныя веды, адчуць любоў да гісторыі Бацькаўшчыны, нацыянальнай культуры свайго народа.

Мэта праграмы – развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў сродкамі фальклорнай спадчыны.

Задачы праграмы: фарміраваць павагу і інтарэс у навучэнцаў да беларускай фальклорнай спадчыны; знаёміць з творамі беларускага народнага мастацтва; абуджаць любоў і цікавасць да родных мясцін, фальклорных традыцый роднага краю; развіваць ініцыятыву і творчасць; узбагачаць і актывізаваць слоўнікавы запас новымі словамі беларускай мовы; выхоўваць інтарэс і любоў да сваёй сям’і, горада, краіны.

Дадзеная праграма дапамагае пашырыць веды навучэнцаў аб гістарычным мінулым беларускага народа, яго культурнай і фальклорнай спадчыне. Праграма пабудавана па канцэнтрычнаму прынцыпу, інтэгруе веды з вобласці гуманітарных дысцыплін і ўключае такія паняцці, як сям'я, Радзіма, дом, патрыятызм, духоўнасць, фальклор і іншыя. За тры гады навучання ў фальклорным аб’яднанні навучэнцы атрымліваюць веды аб этнаграфіі, фальклоры, дэкаратыўна-прыкладной творчасці, народнай музыцы, харэаграфіі.

На першым годзе навучання навучэнцы знаёмяцца з асноўнымі крыніцамі народнай педагогікі: казкамі і легендамі, лічылкамі і скорагаворкамі, калыханкамі і забаўлянкамі, песнямі і танцамі. Не менш важным у фарміраванні асобы дзіцяці з’яўляецца выхаванне духоўнай складаючай. З гэтай мэтай уключаны раздзел “Вытокі духоўнай культуры”, падчас вывучэння якога адбываецца знаёмства са Святым Пісаннем, святаайчыннымі творамі, памятнымі датамі, якія адзначаюцца праваслаўнай царквой, з жыццём святых.

Праграма другога года будуецца ў асноўным вакол календара свят. Выбар таго ці іншага свята абумоўлены “пражываннем” каляндарных цыклаў, дзе ў якасці асноўных выступаюць святы пераходу ад аднога цыкла да другога, а таксама найбольш значнымі святамі кожнага каляндарнага перыяду. Асновай для “пражывання” каляндарнага цыкла з’яўляецца методыка калектыўных творчых спраў, у якой ключавыя справы распрацоўваюцца і рэалізуюцца ў рамках народнага календара. Навучэнцы ўпершыню вучацца рэканструкцыі каляндарных абрадаў.

Багатыя традыцыі беларускай народнай творчасці служаць невычэрпнай крыніцай развіцця сучаснай культуры нашай моладзі. Яны ўплываюць на фарміраванне мастацкага густу, узбагачаюць прафесійнае майстэрства і выяўленчыя сродкі прамысловай эстэтыкі. Таму ў праграме трэцяга года навучання прадугледжаны раздзелы “Рамяство і дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Вынікам гэтага раздзела з’яўляецца работа творчай майстэрні “Кірмаш”, якая праводзіцца з удзелам народных майстроў Мсціслаўшчыны і бацькоў навучэнцаў.

Раздзел “Каляндарна-абрадавы фальклор” зарыентаваны на фальклор свайго рэгіёна, музычны матэрыял якога звязаны з мясцовымі асаблівасцямі, з моўнай інтанацыяй і складзены з абрадавых песень. Навучэнцам даецца магчымасць пазнаёміцца з аўтэнтычным мясцовым абрадам “Варварынская свяча”, унесеным у інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У гэты год навучэнцы вывучаюць народны касцюм і пазаабрадавы фальклор беларусаў.

Праграма будуецца на наступных прынцыпах навучання: прынцып добраахвотнасці, гуманізму, прыарытэту агульначалавечых каштоўнасцяў, свабоднага развіцця асобы, самацэннасці дзіцяці, стварэння максімальна спрыяльнай атмасферы для асабістага і прафесійнага развіцця навучэнца; прынцып даступнасці навучання і пасільнасці працы; прынцып прыродаадпаведнасці (улік узроставых магчымасцяў і задаткаў навучэнцаў пры ўключэнні іх у розныя віды дзейнасці); прынцып індывідуальна-асобаснай арыентацыі развіцця творчай ініцыятывы навучэнцаў; прынцып дыферэнцыраванасці і паслядоўнасці (чаргаванне розных відаў і форм заняткаў, разумнае павялічванне нагрузкі); прынцып культураадпаведнасці (арыентацыя на патрабаванні навучэнцаў, адаптацыя да сучасных умоў жыцця грамадства з улікам культурных традыцый роднага краю); прынцып крэатыўнасці (развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў, ужыванне ведаў у новых умовах); прынцып навуковасці; прынцып сувязі тэорыі і практыкі, сувязі навучання з жыццём; прынцып сістэматычнасці і паслядоўнасці ў навучанні; прынцып свядомасці і актыўнасці навучэнцаў.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Праграма аб’яднання па інтарэсах разлічана на тры гады. Матэрыял і метадычныя прыёмы пры планаванні і правядзенні заняткаў падабраны з улікам здольнасцяў і актыўнасці навучэнцаў 9-12 гадоў.

Узрост навучэнцаў першага года навучання – 9-10 гадоў. Напаўняльнасць групы – 15 чалавек. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 4 гадзіны на тыдзень. Гадавая колькасць гадзін першага года навучання – 144 гадзіны.

Узрост навучэнцаў другога года навучання – 10-11 гадоў. Колькасць навучэнцаў у групе складае 10-12 чалавек. Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень. Гадавая колькасць гадзін другога года навучання – 216.

Узрост навучэнцаў трэцяга года навучання – 11-12 гадоў. Напаўняльнасць групы – 10-12 чалавек. Заняткі праводзяцца тры разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень. Гадавая колькасць гадзін – 216.

З улікам накіраванасці праграмы заняткі праводзяцца групай. Формы кантролю: назіранне, бягучы і выніковы кантроль, залік, апытанне.

Для рацыянальнага правядзення заняткаў памяшканне падтрымліваецца ў здавальняючым санітарна-тэхнічным стане. Пасля кожнай навучальнай гадзіны ладзіцца перапынак працягласцю не менш 10 хвілін для адпачынку навучэнцаў і праветрывання памяшкання. У час правядзення заняткаў ладзіцца актыўны адпачынак у выглядзе кароткіх фізкультхвілінак, накіраваных на актывізацыю дыхання, кровазвароту і актыўны адпачынак груп мышцаў.

Пасля заняткаў, звязаных з вырабам рэквізіту, вырабаў з прыроднага матэрыялу, навучэнцы павінны прытрымлівацца наступных гігіенічных правіл: прыбіраць сталы, мыць і выціраць рукі.

Заняткі праводзяцца з улікам правіл бяспечных паводзін.

Тэмпературны рэжым у памяшканні для тэарэтычных і практычных заняткаў – 18-19°С.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне

Беларускія музычныя інструменты (дудка, жалейка, званочак, пранік, трашчотка, бубен, бразготкі, цымбалы); калекцыя беларускіх народных кастюмаў; прыродны і штучны матэрыял, абсталяванне для практычных заняткаў; мультымедыйны праектар; CD-магнітафон; дыктафон; рэквізіт для арганізацыі і пастаноўкі фальклорных свят, афармлення навучальнага класу.

Матэрыялы і абсталяванне

Нарыхтаваная салома, гліна, лаза і г.д., а таксама клей, фарбы, пэндзлі, мешкавіна, нажніцы, тканіна, кардон, неабходныя для вырабу традыцыйных беларускіх лялек і іншых рэчаў, захоўваюцца ў дапаможным памяшканні на паліцах.

Кадравы рэсурс: педагогі дадатковай адукацыі, акампаніятар.

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

№п/п

Назва тэмы, раздзела

Колькасць

гадзін

Тэар.

Практ.

1.

Уводны занятак

2

2

-

2.

Падарожжа ў краіну Фальклорыю

25

8

17

3.

Легенды роднай Мсціслаўшчыны

27

9

18

4.

Гульнёвы дзіцячы фальклор

40

10

30

5.

Падарожжа на востраў казак

30

10

20

6.

Вытокі духоўнай культуры

10

2

8

7.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

 

8

 

-

 

8

8.

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

144

41

103

 

Змест праграмы першага года навучання

  1. 1.                     Уводны занятак(2г.)

Знаёмства з навучэнцамі. Мэта, задачы, змест работы аб’яднання. Азнаямленне з правіламі і мерамі бяспекі на занятках.

  1. 2.                     Падарожжа ў краіну Фальклорыю(25г.)

Фальклор беларусаў. Народны каляндар: абрады і святы беларусаў. Беларуская этнаграфія. Народная лексіка. Музычная культура беларусаў. Народная харэаграфія. Беларускія песні і танцы. Дзіцячы  фальклор.

Практычныя заняткі. Прагляд народных танцаў у запісе. Засваенне элементарных харэаграфічных рухаў. Праслухоўванне і вывучэнне народных песень. Развучванне каляндарных карагодаў і гульняў. Моўны і вакальны трэнінг.

  1. 3.                     Легенды роднай Мсціслаўшчыны (27г.)

Легенда пра Дзявочую горку. Легенда пра ўтварэнне горада Мсціслава. Легенда пра Святое возера. Паданне пра цудоўнае ўзнікненне Пустынскага манастыра. Легенды пра падземныя хады. Казка пра крыўду і праўду (мясцовы матэрыял).

Практычныя заняткі. Экскурсіі на Замкавую і Дзявочую горы, Святое возера, падарожжа ў Пустынскі манастыр, тэматычныя музейныя заняткі, складанне міфаў, казак пра Мсціслаў, прагляд відэафільмаў пра Мсціслаў, маляванне гістарычных персанажаў мсціслаўскіх легенд, развучванне вершаў пра Мсціслаў, конкурс на лепшы пераказ легенды.

  1. 4.                     Гульнёвы дзіцячы фальклор(40г.)

Дзіцячыя народныя песні. Прыказкі і прымаўкі. Скарагаворкі і загадкі. Загадкі-жарты. Беларускія народныя гульні.

Практычныя заняткі. Развучванне калыханак і забаўлянак “Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры”, “А ты, коцік, не хадзі”, “Мышка, мышка, дзе была?”, “Ішлі козы рагатыя”; развучванне гульняў каляндарнага цыклу: калядная “Казёл”, вялікодныя “Качанне яек”, “Пеўні”, “Іванька і Марылька”, летняя “Лён”, восеньскія “Крук”, “Каваль”. Прайграванне роляў ката, курачкі, зайчыка. Развучванне прыказак і прымавак пра працу, гаспадарлівасць, людскія заганы. Разгадванне загадак пра прыроду, чалавека, гаспадарку. Моўны трэнінг.

  1. 5.                     Падарожжа на востраў казак(30г.)

Казкі пра жывёл. Чарадзейныя казкі аб фантастычных істотах, з’явах, рэчах. Казкі аб паўкрыджанай сіраце. Бытавыя казкі.

Практычныя заняткі. Знаёмства з казкамі “Каток, пеўнічак і лісічка”, “Верабей і былінка”, “Бабіна дачка і дзедава дачка”, “Бурэня”, “Асілак”, “Шаптуха.” Чытанне казак па ролях, складанне казак з прапанаванымі педагогам героямі.

  1. 6.                     Вытокі духоўнай культуры(10г.)

Гутаркі аб спрадвечным: Хто такі Бог? Што такое малітва? Царква – дом Бога. Праваслаўныя святыя. Дзецям пра абраз. Якія існуюць праваслаўныя святы? Што такое пост? Цудатворныя абразы.

Практычныя заняткі. Экскурсіі ў Сабор Аляксандра Неўскага, царкву ў гонар Тупічэўскага абраза Божай Маці, Кармеліцкі касцёл. Знаёмства з гісторыяй свайго горада, праваслаўнага і каталіцкага храмаў, чытанне дзіцячых апавяданняў аб жыцці Іісуса Хрыста, знаёмства з правіламі наведвання і паводзін у праваслаўным і каталіцкім храмах, сустрэча са святаром храма, развучванне кароткай малітвы. Вусны часопіс “Ад папірусу да паперы”.

  1. 7.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару(8г.)

Экскурсіі па гістарычных мясцінах Мсціслаўшчыны, у краязнаўчы музей, дзіцячую бібліятэку.

  1. 8.                     Выніковы занятак(2г.)

“Фальклорны кірмаш” – конкурс на лепшае выкананне лічылкі, калыханкі або забаўлянкі, пераказванне казкі.

Прагназуемы вынік першага года навучання

Навучэнцы павінны ведаць: тлумачэнне слова фальклор і яго састаўляючыя – жанры дзіцячага фальклору, 5-7 казак у 1-м паўгоддзі, 5-7 песень у 2-м паўгоддзі, легенды роднай Мсціслаўшчыны, жанры гульнёвага дзіцячага фальклору, беларускія народныя казкі, правілы паводзін у храме.

Навучэнцы павінны ўмець: выконваць элементарныя харэаграфічныя рухі, расказваць лічылкі, скорагаворкі, пераказваць нескладаныя казкі, спяваць калыханкі і забаўлянкі, паказваць дзіцячыя каляндарныя гульні, спяваць дзіцячыя фальклорныя песні, размаўляць на беларускай мове.

На прыкладзе фальклорных твораў навучэнцы вучацца ацэньваць і разумець учынкі людзей, сябраваць, працаваць калектыўна, размяркоўваць ролі, ганарыцца гістарычным мінулым роднага горада, краіны.

Вучэбна-тэматычны план другога  года навучання

п/п

Назва тэмы, раздзела

Колькасць

гадзін

Тэар.

Практ.

1.

Уводны занятак

2

2

-

2.

Побыт беларусаў

10

4

6

3.

Народны каляндар беларусаў

45

15

30

4.

Восеньскія святы

35

10

25

5.

Зімовыя святы

40

10

30

6.

Вясновыя святы

35

10

25

7.

Летнія святы

25

7

18

8.

Мой радавод

12

4

8

9.

Мерапрыемствы выхаваўча- пазнавальнага характару

10

-

10

10.

Выніковы занятак

2

-

2

Усяго

216

62

154

 

Змест праграмы другога года навучання

  1. 1.                     Уводны занятак (2г.)

Агляд тэм на другі год навучання. Азнаямленне з правіламі і мерамі бяспекі на занятках.

  1. 2.                     Побыт беларусаў (10г.)

Традыцыйныя рамёствы і промыслы беларусаў: лозапляценне, ганчарства, кавальства, ткацтва. Беларускі народны касцюм. Нацыянальная ежа: інтэр’ер беларускай хаты. Хатнія рэчы і прылады працы. Беларускія народныя музычныя інструменты і іх роля ў жыцці продкаў.

Практычныя заняткі. Экскурсія ў гісторыка-археалагічны музей, прагляд фотаматэрыялаў, праслухоўванне  музычных аўдыёзапісаў, разглядванне малюнкаў і фотаздымкаў, дыдактычная гульня “Рамёствы беларусаў”.

  1. 3.                     Народны каляндар (45г.)

Асноўныя святы земляробчага календара: восеньскія, зімовыя, вясновыя, летнія. Календарна-абрадавыя песні і гульні.

Практычныя заняткі. Афармленне насценнага народнага календара. Развучванне восеньскіх песень: “Як на нашай ніўцы”, “Ой, капуста”, карагода “Прывітанне, восень”. Рэканструкцыя абрада “Багач”. Развучванне і выкананне зімовых песень і карагодаў: песні “Ой, дзе ж мы ходзім”, “Ішла Каляда”, “Добры вечар таму, хто ў етам даму”, “Там за садамі трава-мурава”, “Будзь ваша здароў!”, танцаў “Гусары”, “Гусачок”; развучванне гульняў “Золата”, “Арэхі”, “Воўк”, “Воўчы хвост”. Рэканструкцыя абрадаў зімовых святак.

Развучванне і выкананне вясновых песень: “Наша масленка катліва”, “А мы масленку дажыдалі”, “Ты, пчолачка ярая”, “Прыйдзі, прыйдзі, вясна”, “Жавараначкі, прыляціце”, “Вясна красна, адкуль прыйшла”, “Валочобнікі валачыліся”, “Да была ў бабкі курка-рабушка”. Рэканструкцыя абрадаў “Масленка”, “Гуканне вясны”.

Развучванне і выкананне летніх песень: “Купальская”, “Ты, Купалінька, рана, рана”, “А на Купалу”, “Сягоння Купалле на Яна”, “Да купална ночка невялічка”. Экскурсія ў музей. Вышыванка “Купальская трава”.

  1. 4.                     Восеньскія святы (35г.)

Восеньска-ярынныя святы. Талака. Жніўныя святы. Зажынкі і Дажынкі. Свята Узвіжанне. Пакроўскія прыказкі і народныя прыкметы. Дзяды.

Практычныя заняткі. Развучванне і праслухоўванне песень “Перапёлка, перапёлка”, “Талака, талака”, “Чыя ж гэта талака?”, “Ой, восень мая сцюдзёная”, “Святы Пакроў пытаецца”; развучванне гульні “Дакраніся да яблыка”. Арганізацыя і правядзенне свята “Пакроўскі кірмаш”.

  1. 5.                     Зімовыя святы (40г.)

Каляды. Народны тэатр батлейка. Варажба. Прыкметы. Гульні. Забавы. Павер’і.

Практычныя заняткі. Азнаямленне з каляднымі і шчадроўнымі  песнямі “Учора звячора засвяціла зора”, “Дзе хадзілі, гулялі калядоўшчыкі”, “Го-го-го, каза”, “Добры вечар, гаспадынечка”. Развучванне гульняў “Яшчур”, “У мядзведзя на бару”, “Каралевіч”, “Ваджэнне казы”. Майстраванне “звязды”, выраб лялек-персанажаў да пастаноўкі народнай драмы “Цар Ірад”: пан, цар, салдат, чорт, анёл, Дзіва. Арганізацыя і пастаноўка драмы “Цар Ірад”.

  1. 6.                     Вясновыя святы (35г.)

Масленіца. Загуканне вясны. Вялікдзень. Юр’я. Троіцка-сёміцкі абрад. Духаў дзень.

Практычныя заняткі. Развучванне масленічнай песні “Наша масленка катліва”, веснавой песні “Ты, пчолачка ярая”, “Жавараначкі, прыляціце”, валачобных песень “Валачобнікі валачыліся”, масленічных і веснавых карагодаў і гульняў “А мы сеялі, сеялі лянок”, “Гусі і воўк”, “Кавенькі”, “Тур”, “Заяц”.  Маляванне “Велікоднае яйка”. Рэканструкцыя і паказ абрадаў “Вялікдзень”, “Ваджэнне стралы”. Правядзенне вечарыны “Жавароначкі, прыляціце”.

  1. 7.                     Летнія святы (25г.)

Абрад Куста. Купальскі абрад. Свята мёду.

Практычныя заняткі. Развучванне “куставых” і купальскіх песень: “Ой, мы былі ў вялікаму лесе”, “Ой, дзень добры, да наш пане”, “Купальская”, “Ой, я, малодзенька, дый жыта жала”. Развучванне звязаных з агародам і пастухоўскіх гульняў і карагодаў “Мак”, “Лянок”, “Воўчы хвост”, “Кашэнне травы”, “Пастушок і авечкі”. Выраб лялькі Купалы, Куста. Рэканструкцыя абрада “Зялёныя святкі”. Знаёмства з арнаментамі рушнікоў (сімвалы лета).

  1. 8.                     Мой радавод (12г.)

Аповесць сямейнага фотаальбома. Мае сваякі. Нашы сямейныя традыцыі. Мая хата. Мой дзень нараджэння. Фамільныя рэліквіі. Мае дзяды.

Практычныя заняткі. Складанне радаслоўнага дрэва “На дрэве памяці плады”. Правядзенне музейнага занятку “Род князёў Мсціслаўскіх”.

  1. 9.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (10г.)

Сустрэчы з вясковымі выканаўцамі песень, наведванне “беларускіх куткоў” у навучальных установах, экскурсіі.

  1. 10.                Выніковы занятак (2г.)

Арганізацыя і правядзенне фальклорнага свята “Вясновы карагод”.

Прагназуемы вынік другога года навучання

Навучэнцы павінны ведаць: асаблівасці побыту беларусаў,народны каляндар, святы каляндарнага цыклу, свой радавод.

Навучэнцы павінны ўмець: спяваць нескладаныя каляндарныя песні, паказваць каляндарныя абрады, удзельнічаць у народных святах, выступаць на дзіцячых канцэртах, складаць сваё радаслоўнае дрэва.

Навучэнцы вучацца любові і адданасці сям’і, роднаму дому, гораду. Спрабуюць атаясамліваць сябе з мудрымі продкамі. Працягваецца развіццё цікавасці да народных традыцый і звычаяў.

Вучэбна-тэматычны план трэцяга года навучання

п/п

Назва тэмы, раздзела

Колькасць

гадзін

Тэар.

Практ.

1.

Уводны занятак

2

2

-

2.

Каляндарна-абрадавы фальклор

(традыцыі Мсціслаўскага раёна)

64

19

45

3.

Пазаабрадавы фальклор

45

15

30

4.

Народны касцюм беларусаў

35

10

25

5.

Рамяство і дэкаратыўна-прыкладная творчасць

54

14

40

6.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

12

 

12

7.

Выніковы занятак

4

-

4

Усяго

216

60

156

 

Змест праграмы трэцяга года навучання

  1. 1.                     Уводны занятак (2г.)

Агляд тэм трэцяга года навучання. Прагляд фота і відэаматэрыялаў аб праведзеных мерапрыемствах за мінулы навучальны год. Азнаямленне з правіламі і мерамі бяспекі на занятках.

  1. 2.                     Каляндарна-абрадавы фальклор (традыцыі Мсціслаўскага раёна) (64г.)

Традыцыйная культура Мсціслаўшчыны. Асаблівасці каляндарна-абрадавага рэпертуару рэгіёна. Традыцыйна-побытавыя танцы. Асаблівасці мясцовага дыялекту.

Практычныя заняткі. Праслухоўванне, развучванне і выкананне вясновых песень: “Вясна, дзе бувала” (в.Лар’янава), “Ці ня ўспомніш ты, мая мілая” (в.Каробчына), “Ў горі Маша радзілася”(в.Каробчына), “Ой ты, сізы галубочык” (в.Лютня), “Ой ты, тонкыя, высокыя ялоўка” (в.Лютня), “Ах ты, лічка, маё лічка румяноя”(в.Каробчына), “Палын – горькая трыва”(в.Лар’янава), вясновых гульняў-карагодаў “Тур”, “Баяры”, “Проса”, “Ляда”, “Крывы танок”, “Лянок”.

Развучванне і выкананне духаўскіх песень: “Вы, кумушкі-галубушкі” (в.Каробчына), “Ой, сяло маё, сяло новае” (в.Лютня), купальскай песні “Як пайду я младёшынька” (в.Мілейкава), карагоду “Завіванне вянкоў”, гульняў “Збор зёлак і кветак”, “Прыгатаванне вогнішча”, “Скаканне праз агонь”.

Праслухоўванне, развучванне і выкананне жніўных песень: “А ў майго татачкі жыцечка пахілілася” (в.Усполле), “Ой, ня шум, ня шум, дуброва зеленая” (в.Усполле), “А ў нашага пана дажынычкі рана” (в.Лютня), “Зыкацілысь жарка сонца за дуброўку” (в.Рубанаўка), “Не спытухай, зыря, рана з вечыра” (в.Каробчына).

Развучванне і выкананне восеньскіх песень: “Ой, разарёная каліна” (в.Рубанаўка), “Вы павейця, ды буйныя ветры” (в.Каробчына), восеньскіх танцаў і карагодаў: танец “Весялуха”, “Журавель”, беларуская народная полька “Дажынкі”.

Рэканструкцыя і правядзенне абрада выпечкі караваю.

Знаёмства з мясцовым зімовым абрадам “Варварынская свяча” (в.Басценавічы). Праслухоўванне абрадавай песні “Узяў бацюшка мечык” (в.Басценавічы).

  1. 3.                     Пазаабрадавы фальклор беларусаў (45г.)

Роля песні ў паўсядзённым жыцці беларускага селяніна. Традыцыі выканання пазаабрадавых песень. Жартоўныя песні. Балады. Прыпеўкі.

Практычныя заняткі. Праслухоўванне і развучванне жартоўных песень і балад: “Добры вечар, дзеўчына! Куды йдзеш?”, “У суботу Янка ехаў ля ракі”, “Служыла я ў пана”, “А было ў бабкі”, “Сядзіць мядзведзь на покуце”, “Чаму ж мне не пець”, “Кавалю Марціну”, “А над лесам курыць, курыць”.

Праслухоўванне і развучванне прыпевак “Дзяўчыначка чарнаброва”, “Што за я, што за я”, “У мястэчку на базары”.

Развучванне элементаў пазаабрадавых танцаў: “Карапет”, “Кракавяк”, “Падыспань”, “Яблычка”, “Рэчанька”, “Ойра”, “Гапак”.

  1. 4.                     Народны касцюм беларусаў (35г.)

Узнікненне беларускага народнага строю. Традыцыйны матэрыял для вырабу беларускага адзення. Жаночы і мужчынскі сялянскі касцюм. Летні і зімовы касцюм. Галаўныя ўборы. Паясы. Упрыгожванні беларускага касцюма. Нацыянальныя колеры. Беларускія вышываныя сімвалы. Мсціслаўскія асаблівасці народнага касцюма.

Практычныя заняткі. Знаёмства з альбомам “Беларусь”, экскурсія ў музей. Маляванне элементаў народнага адзення: “Сукенка”, “Гарсет”, “Спадніца”, “Намітка”, “Фартух”, “Кашуля”. Вышыўка элементаў беларускага арнамента. Гульня “Адзень дзяўчыну”, “Адзень хлопца”. Мастацка-этнаграфічная выстава “Беларускі строй”.

  1. 5.                     Рамяство і дэкаратыўна-прыкладная творчасць (54г.)

Беларускія сувеніры. Нацыянальны гліняны посуд. Беларуская гліняная цацка-свістулька. Вырабы з саломы. Вырабы з ільну. Ткацтва: рушнікі, абрусы, посцілкі. Вышыўка. Драўляны і берасцяны посуд. Пляценне з лазы, лыка і каранёў. Шапавальства. Кавальства. Выцінанка.

Практычныя заняткі. Выраб прадметаў з саломы “Кветкі”, “Лялькі”, “Калядныя маскі”; з гліны “Жывёлы”, “Птушкі”, “Прысмакі”; роспіс драўляных вырабаў “Яечка”, “Лыжка”, “Лапатка для бліноў”, “Дошка для нарэзання хлеба”; з ільну “Сурвэтка”, “Дамавічок”, “Лапці”; выцінанкі з паперы “Дрэва”,  “Каляда”, “Каравай”, “Жніво”, “Вянок”. Творчая майстэрня “Кірмаш”.

  1. 6.                     Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (12г.)

Сустрэча з удзельнікамі фальклорнага народнага гурта “Свята” (Мсціслаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці), майстар-клас па вырабу беларускіх сувеніраў майстроў раённага Дома рамёстваў і Цэнтра дзіцячай творчасці г.Мсціслава. Сустрэча з самадзейнымі майстрамі раёна. Экскурсія ў гісторыка-краязнаўчы музей.

  1. 7.                     Выніковы занятак (4г.)

Фальклорная вечарына “Ад прадзедаў спакон вякоў”.

Прагназуемы вынік трэцяга года навучання

Навучэнцы павінны ведаць: правілы бяспечных паводзін на занятках, асаблівасці выканання песень і танцаў каляндарна-абрадавага цыкла свайго рэгіёна, жанры каляндарна-абрадавага і пазаабрадавага фальклору, асаблівасці выканання пазаабрадавых танцаў, элементы народнага касцюма, адметнасці народнага календара Мсціслаўшчыны, назвы рамёстваў і рэгіянальныя асаблівасці народнага касцюма, віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Навучэнцы павінны ўмець: выконваць 5-7 абрадавых песень з мясцовымі асаблівасцямі, творча падыходзіць да выканання пазаабрадавых песень і прыпевак, апісваць жаночы і мужчынскі народныя касцюмы, вырабляць простыя прадметы традыцыйных рамёстваў, наладзіць сувязь з майстрамі-рамеснікамі і выканаўцамі народных песень.

Развіваюцца творчыя і асабістыя якасці навучэнцаў, фарміруецца пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, выхоўваецца павага да чалавека працы.

Формы і метады рэалізацыі праграмы

Рэалізацыя праграмы “Народная спадчына” патрабуе форм і метадаў работы, накіраваных на стварэнне аптымальных умоў для дасягнення чакаемых вынікаў у развіцці творчых здольнасцей, прывіццё інтарэсу да беларускага фальклору, выхаванне любові і павагі да сваёй сям’і, беларускага народа, фарміраванне павагі да фальклорных традыцый рэгіёна.

Для рэалізацыі адукацыйнага працэсу выкарыстоўваецца шэраг метадаў, якія падзяляюцца па спосабу падачы матэрыялу на славесны, наглядны, практычны; па характару дзейнасці навучэнцаў – тлумачальна-ілюстрацыйны, рэпрадукцыйны,праблемны, даследчы, эўрыстычны.

У працэсе творча-пазнавальнай дзейнасці навучэнцы вывучаюць, сістэматызуюць і самастойна выкарыстоўваюць атрыманыя веды, распрацоўваюць адукацыйныя прадукты, такія як  запісы ў сшытках, апорныя канспекты, схемы, табліцы, творчыя праекты, гатовыя вырабы.

Па засваенню зместа праграмы прадугледжаны наступныя ўмовы развіцця: рэпрадуктыўны (характарызуецца наяўнасцю пэўнага аб’ёма ведаў, уменняў), эўрыстычны (характарызуецца ўменнем скарыстаць раней засвоеныя веды і прыёмы ў самастойнай працы), крэатыўны (творчы, характарызуецца здольнасцю навучэнцаў самастойна набываць веды і ўменні і скарыстоўваць іх на практыцы пры выкананні індывідуальна-творчага задання).

Асноўнымі формамі арганізацыі навучання з’яўляюцца: індывідуальная, групавая і кансультацыйная работа, творчая майстэрня, выставы, гульні, экскурсіі, музейныя заняткі, вусны часопіс, сустрэчы, ролевыя гульні, майстар-клас, распрацоўка сцэнарыя, рэканструкцыя абрада.

Змест праграмы распрацаваны такім чынам, што з першага года навучання звяртаецца ўвага на фарміраванне любові і павагі да сваёй Бацькаўшчыны, роднага краю, суайчыннікаў. Навучэнцы гэтаму вучацца праз знаёмства з жанрамі вуснай народнай творчасці, экскурсіі, сустрэчы, знаёмства з гісторыяй свайго горада і яго знакамітымі асобамі. З мэтай знаёмства з гісторыяй кнігадрукавання, з жыццём земляка першадрукара Пятра Мсціслаўца праводзіцца вусны часопіс “Ад папірусу да паперы”.

Засваенне фальклорна-абрадавага матэрыялу на першым годзе навучання ідзе праз моўны і вакальны трэнінгі, развучванне фальклорных твораў, знаёмства з календаром свят і абрадаў. На другім годзе навучання навучэнцы разам з педагогам упершыню рэканструююць свята-абрад. Навучэнцаў павінна зацікавіць практычная накіраванасць заняткаў. Гэтаму папярэднічае вывучэнне спецыяльнай літаратуры, прагляд наяўнага відэаматэрыялу. Педагог арганізуе сустрэчы з вясковымі знаўцамі – носьбітамі народнай спадчыны, дзе навучэнцы распытваюць пра мясцовыя асаблівасці таго ці іншага свята, робяць пісьмовыя, аўдыё- і відэазапісы фальклорных крыніц. Назапашваецца тэкставы, меладыйны, харэаграфічны і інстументальны матэрыял. Падрыхтоўчая работа рэканструкцыі абраду ўключае складанне сцэнічнага плана, размеркаванне роляў, развучванне музычнага рэпертуару, падрыхтоўку рэквізіту. У працэсе падрыхтоўкі абавязкова задзейнічаны бацькі навучэнцаў. Рэканструяваны абрад праводзіцца ў адпаведнасці з земляробчым календаром.

Выніковы і прамежкавы кантроль ведаў праводзіцца ў розных формах – гэта можа быць свята, кірмаш, канцэрт, вечарына і інш. Выніковым заняткам першага года навучання з’яўляецца занятак “Фальклорны кірмаш”, які праходзіць у выглядзе конкурсу на лепшае выкананне лічылак, калыханак, забаўлянак, пераказванне казак. Канчатковым вынікам адукацыйнага працэсу першага года навучання павінна стаць дасканалае веданне навучэнцамі вывучаемых жанраў дзіцячага фальклору.

Адной з форм прамежкавага кантролю пры вывучэнні веснавой абраднасці беларусаў з’яўляецца вечарына “Жавароначкі, прыляціце”, падчас якой навучэнцы выконваюць вясновыя песні, водзяць карагоды, гуляюць у гульні, танчаць. Такая вечарына звычайна праходзіць на вольным паветры. Выніковым заняткам другога года навучання з’яўляецца свята “Вясновы карагод”, якое праводзіцца ў выглядзе ролевай гульні, дзе навучэнцы праводзяць гульні з запрошанымі гасцямі свята, паказваюць абрады веснавога цыклу, распавядаюць аб прыкметах, павер’ях, прыказках, ладзяць конкурсы выканаўцаў розных фальклорных жанраў.

Пры вывучэнні восеньскага каляндарнага цыклу выніковы занятак праходзіць у выглядзе свята “Пакроўскі кірмаш”, пры правядзенні якога абавязкова ўлічваюцца мясцовыя традыцыі святкавання.

Выніковы занятак трэцяга года навучання праводзіцца ў форме фальклорнай вечарыны “Ад прадзедаў спакон вякоў”. Мерапрыемства праходзіць з удзелам бацькоў. Яму папярэднічае падрыхтоўчая праца: дарослымі афармляецца інтэр’ер памяшкання пад беларускую хату з предметамі мінулага, гатуюцца беларускія стравы.

Агульным вынікам навучання ў аб’яднанні па інтарэсах “Народная спадчына” павінна стаць самастойнае жаданне навучэнцаў сустракацца з беларускім народным мастацтвам у далейшым жыцці, каб тое, што было вывучана на занятках аб’яднання, засталося іх асобым скарбам, якім заўсёды хацелася б падзяліцца. Канчатковай мэтай выхаваўчых мерапрыемстваў павінна стаць фарміраванне ў навучэнцаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, павагі да багатай самабытнай фальклорнай спадчыны беларусаў і роднай зямлі.

Спіс літаратуры для педагога

  1. Беларускае свята ў школе. З вопыту работы Уздзенскай санаторнай школы-інтэрната: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / аўт.-уклад.: Л.В. Пармон [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 2002. – 149с.
  2. Беларускі народны танец: традыцыі і сучаснасць: Магілёўшчына / М.А. Козенка [і інш.]; рэд. муз. твораў А.У.Рашчынскага. – Магілёў, 2012.—652с.: іл., нот.
  3. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя: вучэб. дапам. – 4-е выд., перапрац./ уклад.: К.П.Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск: Вышэйшая школа,1996.—856с.
  4. Беларусы / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; рэдкал.: В.М. Ярмалінская [і інш.].—Мінск: Беларуская навука, 2009. – Т.13: Тэатральнае мастацтва/ Р.Б. Смольскі [і інш.]; навук. рэд. А.І. Лакотка. – Мінск, 2012. – 758с.: іл.
  5. Васілевіч, У.А. Беларускі народны каляндар / У.А. Васілевіч. – Мінск, Ураджай, 1993. – 80с.
  6. Верещагина, А.В. Праздники, обряды и таинства в жизни христиан Беларуси: [научно-популярное издание]. – Минск: Белорусская наука, 2009. – 232с.
  7. Веснавыя святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / уклад. А.М. Аляхновіч, А.Ю. Лозка. – Мінск: Беларусь, 2000. – 158с.: іл. – (Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў).
  8. Восеньскія святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / уклад. А.Ю. Лозка. – Мінск, Беларусь, 1995. – 110с.: іл.
  9. Вытокі натхнення: фотаальбом / уклад. Л.В. Лоўчая; вершы К.В. Камейшы. – Мінск: Бел. Энц. імя П.Броўкі, 2009. – 164с.: іл.
  10. Дзіцячы фальклор: зб. фальклор. матэрыялаў / рэд.кал.: У.А. Васілевіч (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БДПУ, 2006.—359с. (Серыя. Фальклор Беларусі. ХХ-ХХІ.)
  11. Дучыц, Л.У. Сакральная геаграфія Беларусі – Л.У. Дучыц [і інш.]. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 384с.: іл.
  12. Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі / уклад. А.І. Гурскі, А.С. Ліс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 403с.
  13. Зімовыя святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / аўт.-уклад. А.М. Аляхновіч, А.Ю. Лозка. – Мінск: Беларусь, 1999. – 159с.: іл. – (Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў).
  14. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры / Я. Крук. – Мінск: Беларусь, 2011. – 430с.: іл.
  15. Летнія святы: дапам. для настаўнікаў і выхавальнікаў / аўт.- уклад. А.Ю. Лозка. – Мінск: Беларусь, 2001. – 162с.: іл. – (Бібліятэчка народных святаў і прысвяткаў).
  16. Лісіца, Н. Ідзі, ідзі, гусачок: зб. апрацовак беларускіх народных танцаў і песень для дзяцячых і юнацкіх фальклорных гуртоў / Н.Л. Лісіца; уклад. І.І. Галабурда.—Мінск: Бел ДІПК, 2001 – 83с. – Парцітура Бел.
  17. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – 2-е выд. – Мінск: Беларусь, 1998. – 190с.: іл.
  18. Лозка, А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні: дапам. для настаўнікаў, выхавальнікаў, кіраўнікоў гурткоў. – Мінск: Тэхналогія, 1997. – 183с.
  19.  Народная спадчына: [для сярэд. і ст.шк. узросту] / уклад.: Фядосік А.С., Пятроўская Г.А. – Мінск: Народная, асвета,1984. – 208с.
  20. Сасноўскі, З.А. Гісторыя  беларускай музычнай культуры ад старажыт- насці да канца XVIII ст. / З.А. Сасноўскі. – Мінск: Харвест, 2010. – 416с.:іл.
  21. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи (художественный профиль) / Сайт [Министерство образования Республики Беларусь]. – Режим доступа: // http://edu.gov.by/main.aspx?guid=6131 /. Дата доступа: 18.09.2013г.
  22.  Типовая программа дополнительного образования детей и молодежи (туристско-краеведческий профиль)/ Сайт [Министерство образования Республики Беларусь]. – Режим доступа: http://www.edu.gov.by/ru/main.aspx?guid=6131 // Дата доступа: 19.09.2013г.
  23. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6т. / рэдкал.: Т.Б. Варфаламеева, В.У. Басько, М.А. Козенка [і інш.] – Мінск: Беларуская навука, 2001. – Т.1: Магілёўскае Падняпроўе / Т.Б. Варфаламеева [і інш.]. – 2001. – 797с.
  24. Уроки для воскресной школы / сост. Л.Ф. Верниковская. – Минск: Современная школа, 2007. – 351с.
  25. Фальклор Магілёўшчыны: матэрыялы з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС /уклад. А.І. Гурскі, А.У. Марозаў, Н.Г. Мазурына. – Мінск: Беларуская навука, 2011. – 530с.
  26. Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі / В.С. Цітоў.—2-е выд. – Мінск: Беларусь, 2001.—206с.: іл.
  27. Шамак, А.А. Міфалогія беларусаў: вучэбны дапам./ А.А. Шамак; М-ва адукац. РБ. – Мінск: БДПУ, 2005. – 187с.
  28. Юрчанка, Г.Ф. Крылатыя залацінкі Мсціслаўшчыны / Г.Ф. Юрчанка.—Магілёў: Абл. друкарня, 2001. – 48с.

Спіс літаратуры для навучэнцаў і бацькоў

  1. Беларусь приглашает/ фото А. Дрибас, А. Клещук, А. Лосминский.—Минск: Беларусь, 2012.—71с.: ил.
  2. Беларусь: фотаальбом / уклад. Д. Раманюк. – Мінск, 2003. – 64с., 56 каляр.фотаздымкаў.
  3. Верас, З. Каласкі: вершы, апавяданні / З. Верас. – Мінск, 1985.—63с.: іл.
  4. Зямля стаіць пасярод свету…: беларускія народныя прыкметы і павер’і/ уклад.У. Васілевіч. – Мінск: Беларусь, 2010.- Кніга 1. – 574с.
  5. Краіна Беларусь: ілюстраваная гісторыя / У.Арлоў, З.Герасімовіч. – 2-е выд. дапрац. – Браціслава:Kalligram, spol.sr.o., 2012. – 320с.: іл.
  6. Кто живет в Беларуси/ А.В. Гурко [и др.]; Нац.академия наук Беларуси, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора им.К.Крапивы.—Минск: Бел.навука, 2012. – 799с.
  7. Мастацтва беларускіх старадрукаў. Выданні Пятра Мсціслаўца: камплект паштовак / уклад. Г.У. Кірэева. – Мінск: МФКД, 2002. – 29 шт.+ вокл.
  8. Мая Айчына: хрэстаматыя / уклад.: В.У. Буткевіч, Н.Г. Ваніна, А.У. Талкачова. – 2-е выд., дап. і перапрац. – Мінск: Пачатковая школа, 2007. – 192с.
  9. Шпілеўскі, П.М. Беларусь у абрадах і казках / пер. з рус. А.Вашчанкі. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2010. – 304с.