Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

ПРАГРАМА ФАЛЬКЛОРНАГА АНСАМБЛЯ “БЕРАСЦЯНКА”

Крыўко Т. М.
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 

Тлумачальная запіска

 

Гарманічна спалучаць сучасныя педагагічныя дасягненні з тым, што назапашана ўласным народам – актуальная задача ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёння, калі ідзе актыўны пошук магчымасцей дыялогу паміж мінулым і сучасным, адным з надзённых з’яўляецца пытанне выхавання навучэнцаў сродкамі беларускага народнага мастацтва і ўкараненне падыходаў традыцыйнай мадэлі выхавання ў адукацыйны працэс.

Такім чынам зварот да каштоўнасцей, якія былі адшліфаваны стагоддзямі ў беларускім этнасе, зварот да этнапедагогікі як крыніцы духоўнай мудрасці нашых продкаў, паспрыяе выхаванню асобы, якая мае сваю нацыянальную годнасць і ведае свае карані. Вядома, чым багацейшы грунт традыцый – тым багацей, мацней і здаравей сучасная культура нацыі і адукаванасць асобы ўвогуле.

Дзейнасць фальклорнага аб’яднання ва ўмовах вялікага горада накіравана на якаснае змяненне працэсу далучэння дзяцей і моладзі да традыцыйнага мастацтва ў сучасных умовах і захаванне нацыянальнай культурнай ідэнтычнасці.

Праграма аб’яднання па інтарэсах “Фальклорны ансамбль “Берасцянка” арыентыравана на выхаванне навучэнцаў сродкамі беларускай традыцыйнай культуры ва ўмовах вялікага горада. Рэалізуецца на базавым узроўні, складзена на аснове тыпавой праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (мастацкі профіль), грунтуецца на агульнапедагагічных прынцыпах і прынцыпах народнай педагогікі, выкарыстоўвае формы і спосабы далучэння да фальклорнай спадчыны, метады пераймання этнафанічнай традыцыі ўласцівыя беларускай традыцыйнай культуры.

Азнаямленне з беларускімі народнымі традыцыямі неабходна праводзіць ў даступнай для навучэнцаў форме, улічваючы не толькі ўзроствыя асаблівасці ўдзельнікаў аб’яднання, але і тыя веды, якія назапашаны з іншых крыніц і выхавання ў сям’і.

У рабоце з навучэнцамі першага года навучання пажадана выкарыстоўваць дзіцячыя песні, гульні, гульнёвыя карагоды, песні каляндарна-абрадавага цыклу, вусную-паэтычную творчасць, малыя фальклорныя жанры, якія спрыяюць не толькі пашырэнню кругагляду, слоўнікавага запасу беларускай лексікі, фарміруюць навыкі выканання твораў народнай культуры, але і развіццю асабістых якасцей асобы, такіх як сяброўства, узаемадапамога, самастойнасць.

У рабоце з навучэнцамі другога і трэцяга года навучання мэтазгодна выкарыстоўваць рознабаковыя жанры беларускага песеннага, вусна-паэтычнага, харэаграфічнага мастацтва, знаёміць з асаблівасцямі выканальніцкіх традыцый розных рэгіёнаў Беларусі, этнаграфічнымі звесткамі, пашыраць і назапашваць веды аб традыцыйнай культуры беларусаў. Выкарыстанне беларускай фальклорнай спадчыны ў гэты перыяд навучання – дзейсны сродак развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў, мастацкага густу, інтэлекту, абуджэння творчай фантазіі, фарміравання творчага мыслення і эстэтычных адносінаў да рэчаіснасці, актывізацыі ініцыятывы ў рашэнні пастаўленых задач, фарміраванні павагі да спадчыны продкаў і станаўлення грамадзянскай пазіцыі.

Мэта праграмы – далучэнне навучэнцаў да беларускага этнамузычнага мастацтва ва ўмовах вялікага горада, духоўнае ўдасканаленне і гарманізацыя асобы сродкамі народнай спадчыны беларусаў, выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Бацькаўшчыны.

Задачы:

  1. Развіваць музычна-творчыя здольнасці навучэнцаў, пашыраць эмацыянальна-вобразны свет асобы сродкамі беларускага фальклору;
  2. Далучаць навучэнцаў да традыцыйнага народнага музычна-харэаграфічнага мастацтва шляхам “вуснага навучання”;
  3. Удасканальваць формы арганізацыі вольнага часу ў дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі;
  4. Фарміраваць ў навучэнцаў каштоўнасныя арыенціры ў напрамку ўсведамлення значнасці традыцыйнай культуры свайго народу ў сістэме культуры чалавецтва ў цэлым.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Праграма аб’яднання складзена на 3 гады. Узрост навучэнцаў 10-14 гадоў. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі праграмы з’яўляецца занятак. Працягласць аднаго занятка – 45 хвілін.

Напаўняльнасць аб’яднання – 15 навучэнцаў у групе.

Узрост навучэнцаў першага года навучання – 10-12 гадоў. Заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 4 гадзіны на тыдзень (144 гадзіны на год);

Узрост навучэнцаў другога года навучання – 11-13 гадоў. Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень (216 гадзін на год).

Узрост навучэнцаў трэцяга года навучання – 12-14 гадоў. Заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 2 гадзіны, усяго 6 гадзін на тыдзень (216 гадзін на год).

Пры рэалізацыі праграмы выкарыстоўваюцца групавыя, дробнагрупавыя, і калектыўныя формы работы. Пры гэтым акцэнт робіцца на індывідуальны падыход у навучанні.

Пры вывучэнні раздзела праграмы “Вакальна – ансамблевая работа” на выпрацоўку вакальна-ансамблевых навыкаў, навыкаў народнага сольнага і ансамблевага выканання прадугледжаны індывідуальныя заняткі з навучэнцамі па пастаноўцы голасу, якія праводзяцца пры неабходнасці па 15-20 хвілін з кожным навучэнцам.

На працягу навучальнага года ладзіцца рад творчых выступленняў: адкрытыя заняткі, тэматычныя і справаздачныя канцэрты, удзел у зборных канцэртах і мерапрыемствах, каляндарна-абрадавых святах, фальклорных конкурсах і фестывалях.

Заняткі праводзяцца ў памяшканні з добрым асвятленнем і акустыкай, выконваюцца ўсе неабходныя санітарна-гігіенічныя патрабаванні, тэмпературны рэжым 18-20 , захоўваюцца 10-хвілінныя перапынкі для навучэнцаў і ветрання памяшкання, выконваюцца нормы бяспечных паводзін на занятках, правілы пажарнай бяспекі, правілы карыстання тэхнічнымі сродкамі навучання.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне і абсталяванне:

камп’ютар;

мультымедыйная ўстаноўка;

аўдыётэхніка;

касцюмы для выступленняў;

атрыбутыка для правядзення святаў і абрадаў народнага календара (маскі, прадметы сялянскага побыту і іншая атрыбутыка);

шафа для захоўвання дыскаў, метадычнай літаратуры, нотных дапаможнікаў, касцюмаў, народнай атрыбутыкі і інш.

народныя музычныя інструменты;

шумавыя і ўдарныя інструмены (трашчоткі, бубен, пішчалкі, бразготкі і інш.).

Вучэбна-метадычны комплекс:

дыдактычны матэрыял;

педагагічная і метадычная літаратура;

аўдыя-відэа-фотаматэрыялы;

наглядныя дапаможнікі;

інтэрнэт-рэсурсы.

Кадравае забеспячэнне:

педагог дадатковай адукацыі, акампаніятар.

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

 

п/п

Раздзел, тэма

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

2

1

1

2.

Вакальна-ансамблевая работа

55

10

45

3.

Сцэнічны рух і народная харэаграфія

25

5

20

4.

Беларуская народная творчасць

40

10

30

5.

Слуханне музыкі

8

-

8

6.

Канцэртная дзейнасць

4

-

4

7.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

8

-

8

8.

Заключны занятак

2

-

2

 

Усяго

144

26

118

 

 

 

Змест праграмы першага года навучання

 

  1. 1.   Уводны занятак (2г.)

Арганізацыя работы аб’яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План работы аб’яднання. Правілы бяспечных паводзін на занятках.

Практыка. Знаёмства з навучэнцамі, праслухоўванне, дыягностыка музычных здольнасцей, выяўленне ведаў аб беларускіх народных традыцыях. Распеўка-гульня “Знаёмства”.

  1. 2.  Вакальна-ансамблевая работа (55г.)

Ахова дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пеўчае дыханне. Пеўчы гук. Вышыня гуку. Меладычны і гарманічны слых. Вакальны ансамбль. Вакальна-ансамблевыя навыкі. Інтанацыя. Гукавядзенне. Дыкцыя і артыкуляцыя. Метрарытм. Характар выканання.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Знаёмства з музычнай тэрміналогіяй, сродкамі музычнай выразнасці. Практыкаванні на развіццё вакальна-ансамблевых навыкаў, чыстаты інтанавання, умацавання мышц дыхання. Артыкуляцыйная гімнастыка. Практыкаванні на выпрацоўку пеўчага дыхання, пеўчага гуку, на развіццё адзінай манеры гукаўтварэння. Развіццё навыкаў гукавядзення на нон легата, легата, стаката. Спевы ва ўнісон. Практыкаванні на выпрацоўку навыкаў элементарнага двухгалосся. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў.

  1. 3.  Сцэнічны рух і народная харэаграфія (25г.)

Асноўныя элементы народнага танца. Асноўныя пазіцыі рук, ног. Карагодная пластыка. Віды карагодаў. Сцэнічны рух у гульні. Гульнёвыя карагоды. Вакальна-гульнёвы сінкрэтызм. Традыцыйна-побытавы танец. Структура танца, асноўныя рухі, паставы корпуса. Танцавальны этыкет.

Практыка. Развучанне гульнёвых карагодаў, карагодаў календарна-абрадавага цыклу, традыцыйна-побытавых танцаў. Фарміраванне выканальніцкіх навыкаў.

  1. Беларуская народная творчасць (40г.)

Дзіцячы фальклор. Жанры дзіцячага фальклору. Асноўнае прызначэнне. Калыханкі. Пястушкі і забаўлянкі. Лічылкі, дражнілкі, жарты. Скорагаворкі. Заклічкі. Гульні і карагоды. Дзіцячыя песні.

Жанры беларускага фальклору. Музычны фальклор, яго віды і жанры. Беларускі народны каляндар. Святы і абрады народнага календара. Каляндарна-абрадавыя песні і гульні. Паэтычны тэкст у народнай песні. Народныя песні восеньскага перыяду. Традыцыя святкавання Каляд. Змест абраду, дзеючыя асобы. Калядаванне і шчадраванне. Песні зімовага каляндарнага цыклу. Зімовыя гульні. Абрады веснавога каляндарнага цыклу. Песні веснавога перыяду. Веснавыя гульні і забавы.

Практыка. Спяванне і рэчытацыя. Развучванне і выкананне калыханак, забаўлянак, лічылак, дражнілак. Знаёмства з скорагаворкамі, заклічкамі. Развучанне і выкананне дзіцячых песень і гульняў. Падрыхтоўка і правядзенне гульнёвай праграмы “Скарбонка талентаў”. Знаёмства з музычнымі інструментамі: бубен, трашчоткі, свістулькі.

Развучванне песень восеньскага, зімовага і веснавога каляндарнага цыклу. Развучванне зімовых і веснавых гульняў і забаў. Падрыхтоўка і правядзенне віншавальнага каляднага абыходу “Ішла каляда”. Падрыхтоўка і правядзенне абраду “Загуканне вясны”. Развіццё выканальніцкіх навыкаў, работа над музычным вобразам, характарам выканання.

  1. 5. Слуханне музыкі (8г.)

Фарміраванне культуры музычнага ўспрымання. Праслухоўванне запісаў дзіцячых фальклорных калектываў. Слуханне музыкі па тэмах “Песеньку заспяваю” (жанры дзіцячага фальклору), “Песні народнага календара беларусаў”, “Народная песня ў класічнай музыцы”.

  1. 6. Канцэртная дзейнасць (4г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, тэматычных канцэртах.

  1. 7.  Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (8 г.)

Наведванне выстаў народнай творчасці, канцэртаў дзіцячых фальклорных калектываў. Творчыя сустрэчы з носьбітамі народнай культуры. Удзел у фальклорным руху.

  1. 8.  Заключны занятак (2г.)

Падрыхтоўка і правядзенне гульнёвай вечарыны “Пагуляем, паспяваем”.

Прагназуемыя вынікі першага года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

  • тлумачэнне слова фальклор;
  • жанры дзіцячага фальклору;
  • першапачатковыя звесткі аб жанрах музычнага фальклору;
  • першапачатковыя звесткі аб святах, абрадах і песнях каляндарнага цыклу;
  • віды і рух карагодаў, гульнёвых карагодаў;
  • правілы аховы дзіцячага голасу;
  • правілы спеваў у ансамблі;
  • асноўныя пеўчыя ўменні і навыкі.

Навучэнцы павінны ўмець:

  • вызначаць вышыню гукаў;
  • карыстацца пеўчай устаноўкай;
  • дакладна вымаўляць і спяваць тэксты песен;
  • дакладна спяваць ва ўнісон;
  • выконваць элементарныя харэаграфічныя рухі;
  • спалучаць спеў з гульнёй і з рухам;
  • спяваць нескладаныя фальклорныя творы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў;
  • вызначаць жанр і характар фальклорнага твору;
  • выконваць каляндарна-абрадавыя песні і гульні восеньскага, зімовага і веснавога перыяду;
  • ведаць і расказваць лічылкі, скорагаворкі, спяваць калыханкі і забаўлянкі, выконваць дзіцячыя песні і гульні;
  • актыўна і ўважліва працаваць на занятках, удзельнічаць у гульнях;
  • выконваць правілы бяспекі ў час заняткаў аб’яднання, правядзення мерапрыемстваў і экскурсій.

Навучэнцы павінны навучыцца сябраваць, працаваць калектыўна, адносіцца з павагай да беларускага фальклору і народных традыцый, з задавальненнем выконваць фальклорныя творы і ўдзельнічаць у творчай дзейнасці аб’яднання.

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання

 

п/п

Раздзел, тэма

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

2

1

1

2.

Вакальна-ансамблевая работа

60

15

45

3.

Беларуская народная творчасць

56

20

36

4.

Народная харэграфія

40

8

32

5.

Пастановачная работа

26

-

26

6.

Слуханне музыкі

12

-

12

7.

Канцэртнаядзейнасць

8

-

8

8.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

10

-

10

9.

Заключны занятак

2

-

2

 

Усяго

216

44

172

 

Змест праграмы другога года навучання

 

  1. 1. Уводны занятак (2г.)

Арганізацыя работы аб’яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План работы аб’яднання. Правілы бяспечных паводзін.

Практыка. Бяседа-гульня “Як нараджаецца гук”. Прагляд відэафільма “Творчы калейдаскоп” аб дзейнасці аб’яднання за мінулы год. Выбар актыву.

  1. 2. Вакальна-ансамблевая работа (60г.)

Ахова дзіцячага голасу. Пеўчая ўстаноўка. Пеўчае дыханне. Музычная тэрміналогія. Галасавы апарат, голасаўтварэнне і гукавядзенне. Вакальны ансамбль. Вакальна-ансамблевыя навыкі. Гукавядзенне. Дыкцыя і артыкуляцыя. Метрарытм. Тэмп. Дынаміка. Тэмбрава-дынамічныя сродкі музычнай выразнасці. Меладычны і гарманічны слых. Інтанацыя. Строй.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Знаёмства з музычнай тэрміналогіяй, сродкамі музычнай выразнасці. Практыкаванні на развіццё вакальна-ансамблевых навыкаў, замацаванне навыкаў пеўчай устаноўкі. Артыкуляцыйная гімнастыка. Праца над гукавядзеннем і чысцінёй інтанавання. Развіццё навыкаў спеваў на нон легата, легата, стаката. Практыкаванні на выпрацоўку вакальнай тэхнікі, умацавання мышц дыхання, на развіццё адзінай манеры гукаўтварэння, развіццё меладычнага і гарманічнага слыху. Спевы ва ўнісон, канон. Развіццё навыкаў двухгалосных спеваў. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў. Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Фарміраванне пеўчай культуры.

  1. Беларуская народная творчасць (56г.)

Беларускі фальклор. Агульная характарыстыка фальклорных відаў і жанраў. Музычны фальклор, яго віды і жанры. Беларускі народны каляндар. Святы і абрады народнага календара. Восеньская цыкл земляробчага календара. Зімовы цыкл земляробчага календара. Веснавы цыкл земляробчага календара. Летні цыкл земляробчага календара. Каляндарна-абрадавыя песні і гульні. Пазаабрадавыя песні. Асаблівасці выканання календарна-абрадавых песень у розных лакальных традыцыях. Месца бытавання народнай песні, дыялектычныя асаблівасці, манера выканання.

Практыка. Развучванне песень і гульняў восеньскага, зімовага, веснавога, летняга каляндарнага цыклу. Развучванне пазаабрадавых песень. Развіццё выканальніцкіх навыкаў, работа над музычным вобразам, характарам выканання.

  1. 4.   Народная харэаграфія (40г.)

Жанры народнай харэаграфіі. Асноўныя элементы народных танцаў. Асноўныя пазіцыі рук, ног. Пастаноўка корпуса выканаўцаў у пары. Традыцыйна-побытавыя танцы. Характар і манера выканання. Структура танца, асноўныя рухі, паставы корпусу. Прыпеўкі да танцаў. Карагоды. Сцэнічны рух карагода, гульні. Каардынацыя дзеянняў пры спалучэнні спеваў і танцаў. Вакальна-харэаграфічны, вакальна-гульнёвы сінкрэтызм. Танцавальны этыкет.

Практыка. Прагляд этнаграфічных відэаматэрыялаў. Развучанне календарна-абрадавых і пазаабрадавых карагодаў, гульнёвых карагодаў, традыцыйна-побытавых танцаў. Развучанне прыпевак да танцаў. Фарміраванне выканальніцкай культуры.

  1. 5.   Пастановачная работа (26г.)

Репетыцыйная дзейнасць. Развіццё навыкаў акцёрскага майстэрства і сцэнічнай культуры. Падрыхтоўка рэквізіту, склададанне сцэнарыя, развучванне роляў. Падрыхтоўка музычнай кампазіцыі “Ад прадзедаў спакон вякоў”, віншавальнага каляднага абыходу “Каляда-калядзіца”, фальклорных праграм “А ў нас сёння масленка”, “ Агу, вясна”, “Да мы Юр’я пачынаем”, “ А ўнас сёння Купалачка”.

  1. 6.  Слуханне музыкі (12г.)

Праслухоўванне твораў народнага мастацтва ў выкананні носьбітаў фальклору. Праслухоўванне фальклорных твораў у выкананні прафесійных артыстаў, дзіцячых фальклорных калектываў. Слуханне музыкі па тэмах: “Песні беларускага народнага каляндара”, “Пазаабрадавыя песні”, “Народная песня ў класічнай музыцы”. Фарміраванне культуры музычнага ўспрымання, музычнага мыслення.

  1. 7.   Канцэртная дзейнасць (8г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, творчых справаздачах, тэматычных канцэртах, мерапрыемствах фальклорнага накірунку.

  1. 8.   Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (10г.)

Экскурсіі. Наведванне выстаў народнай творчасці, канцэртаў дзіцячых фальклорных калектываў. Творчыя сустрэчы з народнымі майстрамі і выканаўцамі народных песень. Наведванне майстар-класаў, семінараў па спеўнай этнафоніі і народнай харэаграфіі.

  1. 9.  Заключны занятак (2г.)

Падрыхтоўка і правядзенне фальклорнага свята “Запрашаем у карагод”.

Прагназуемыя вынікі другога года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

  • жанры музычнага фальклору;
  • святы, абрады каляндарнага цыклу;
  • правілы аховы дзіцячага голасу;
  • правілы спеваў у ансамблі;
  • асноўныя пеўчыя уменні і навыкі;
  • тэматыку і вобразны свет каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень;
  • характэрныя рухі традыцыйна-побытавых танцаў;
  • танцавальны этыкет.

Навучэнцы павінны ўмець:

  • карыстацца пеўчай устаноўкай;
  • дакладна вымаўляцьі спяваць тэксты песень;
  • дакладна спяваць ва ўнісон;
  • валодаць навыкамі двухгалосных спеваў;
  • выконваць традыцыйна-побытавыя танцы ў характэрнай манеры;
  • спалучаць спеў з гульнёй і з рухам;
  • спяваць фальклорныя творы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў;
  • выразана і асэнсавана спяваць;
  • творча падыходзіць да выканання музычных фальклорных твораў;
  • вызначаць жанр і характар фальклорнага твору;
  • выконваць каляндарна-абрадавыя песні і гульні восеньскага, зімовага і веснавога, летняга перыяду ў адпаведнай манеры;
  • актыўна і ўважліва працаваць на занятках, удзельнічаць ў гульнях;
  • выконваць правілы бяспекі ў час заняткаў аб’яднання, правядзення мерапрыемстваў і экскурсій.

Напрыканцы другога года навучання ў навучэнцаў фарміруюцца каштоўнасныя арыенціры ў напрамку ўсведамлення значнасці традыцыйнай культуры свайго народу ў сістэме культуры чалавецтва ў цэлым, фарміруюцца грамадзянска-патрыятычныя якасці асобы.

Вучэбна-тэматычны план трэцяга года навучання

 

п/п

Раздзел, тэма

Усяго гадзін

Тэорыя

Практыка

1.

Уводны занятак

2

0,5

1,5

2.

Вакальна-ансамблевая работа

55

15

40

3.

Беларуская народная творчасць

50

15

35

4.

Народная харэаграфія

40

10

30

5.

Пастановачная работа

30

-

30

6.

Слуханне музыкі

10

-

10

7.

Канцэртная дзейнасць

15

-

15

8.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

12

-

12

9.

Заключны занятак

2

-

2

 

Усяго

216

40,5

175,5

 

Змест праграмы трэцяга года навучання

  1. 1.    Уводны занятак (2г.)

Арганізацыя работы аб’яднання. Рэжым заняткаў. Мэта і задачы. План работы аб’яднання. Правілы бяспечных паводзін.

Практыка. Прагляд відэа-прэзентацыі аб творчых выніках аб’яднання ў мінулым навучальным годзе. Конкурс-гульня “Хто каго перапяе” (выкананне фальклорных твораў вывучаных у мінулым годзе).

  1. Вакальна-ансамблевая работа (55г. )

Вакальна-ансамблевыя навыкі. Адзіная манера гукаўтварэння ў спевах. Спосабы гуказдабывання. Дыкцыя. Артыкуляцыя галосных і зычных ў спевах. Гукавядзенне і атака гука. Дынаміка. Тэмп. Тэмбрава-дынамічныя сродкі музычнай выразнасці. Меладычны і гарманічны слых. Этнафанічныя стылі выканання. Унісонна-гетэрафоннае, падгалосачнае, змешаннае шматгалоссе. Народная мелізматыка. Інтанацыя. Строй.

Практыка. Вакальна-ансамблевы трэнінг. Фарміраванне адзінай манеры гукаўтварэння, навыкаў распева на некалькі гукаў. Фарміраванне мяккай і цвёрдай атакі гука ў выкананні фальклорных твораў розных жанраў. Практыкаванні на гукавядзенне і чысціню інтанавання ў фальклорных творах розных жанраў. Замацаванне навыкаў гукавядзення на нон легата, легата, стаката. Спевы ва ўнісон. Практыкаванні на развіццё навыкаў шматгалосных спеваў. Спевы ў суправаджэнні і без суправаджэння музычных інструментаў. Індывідуальная работа з навучэнцамі па пастаноўцы голасу. Фарміраванне пеўчай культуры.

  1. 3.   Беларуская народная творчасць (50г.)

Віды і жанры музычнага фальклору. Беларускія народныя інструменты. Народная інструментальная музыка. Беларуская народная песня. Песенныя жанры. Этнафанічныя адметнасці выканання народна-песеннага рэпертуару ў беларускай традыцыйнай культуры розных рэгіёнаў Беларусі. Манера спеваў. Дыялектычныя асаблівасці. Месца бытавання. Святы і абрады календарна-абрадавага цыклу. Календарна-абрадавыя песні і гульні. Сямейна-абрадавы цыкл. Песні сямейна-абрадавага і пазаабрадавага цыклу. Народны касцюм. Рэгіянальныя асаблівасці.

Практыка. Рэканструкцыя святочна-абрадавага комплексу паводле рэгіянальных традыцый. Развучванне песень і гульняў восеньскага, зімовага, веснавога, летняга каляндарнага цыклаў. Развучванне сямейна-абрадавых і пазаабрадавых песень. Развіццё выканальніцкіх навыкаў, работа над музычным вобразам, характарам выканання.

  1. 4.  Народная харэаграфія (40г.)

Танцавальны фальклор Беларусі – асноўныя віды і жанры. Лексіка народнага танца. Традыцыйна-побытавы танец. Парныя танцы. Шматкаленныя танцы. Рэгіянальныя адметнасці ў выкананні традыцыйна-побытавых танцаў. Танцавальна-прыпевачны фальклор. Каардынацыя дзеянняў пры спалучэнні спеваў і танцаў. Вакальна-харэаграфічны сінкрэтызм. Танцавальны этыкет.

Практыка. Прагляд этнаграфічных відэафільмаў. Развучанне традыцыйна-побытавых танцаў. Развучванне шматкаленных танцаў, парных танцаў, танцавальна-прыпевачнага фальклору.

  1. 5.   Пастановачная работа (30г.)

Падрыхтоўка да фальклорных святаў, канцэртаў. Репетыцыйная дзейнасць. Работа над музычнымі кампазіцыямі “Ад піліпаўкі да калядаў”, “А ў нашым карагодзе” (на матэрыяле веснавых гульнёвых карагодаў і гульняў), “А ў нас сёння Купалачка”. Падрыхтоўка каляднай вечарыны “Каляда-калядзіца”, абрадавага свята “Гуканне вясны”, фальклорнага свята “З невычэрпнай крыніцы” з уключэннем музычнага фальклору пазаабрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў. Складанне сцэнарнага плану, размеркаванне роляў. Падрыхтоўка рэквізіту, касцюмаў. Развіццё навыкаў творчага самавыяўлення, акцёрскага майстэрства.

  1. 6. Слуханне музыкі (10г.)

Праслухоўванне музычнага фальклору ў выкананні носьбітаў традыцыі па тэмах: “Музычныя інструменты Беларусі”, “Песні каляндарна-абрадавага цыклу: Восень-Зіма-Вясна-Лета”, “Пазаабрадавыя песні”, “Песні вясельнага абраду”.

  1. 7.  Канцэртная дзейнасць (15г.)

Удзел у каляндарна-абрадавых святах, конкурсах, фальклорных фестывалях, творчых справаздачах, тэматычных канцэртах, фальклорных імпрэзах. Удзел у творчых мерапрыемствах Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

  1. 8.   Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (12г.)

Экскурсіі. Творчыя сустрэчы з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі. Удзел у фальклорным руху. Наведванне канцэртаў народнай музыкі ў выкананні прафесійных музыкаў. Творчыя сустрэчы з фальклорнымі калектывамі рэспублікі і г.Мінска. Наведванне выстаў народнай творчасці, канцэртаў дзіцячых фальклорных калектываў, канцэртаў этнаграфічных калектываў. Сустрэчы з народнымі майстрамі і выканаўцамі народных песень. Наведванне майстар-класаў, семінараў па спеўнай этнафоніі і народнай харэаграфіі.

  1. 9.  Заключны занятак (2г.)

Фальклорнае свята “З невычэрпнай крыніцы” з удзелам бацькоў навучэнцаў, педагогаў цэнтра, запрошаных гасцей.

Прагназуемыя вынікі трэцяга года навучання

Навучэнцы павінны ведаць:

–  асновы гігіены голасу, правілы догляду і падрыхтоўкі галасавога апарату да работы;

–  сродкі музычнай выразнасці;

–  асноўныя жанры беларускага фальклору;

–  асновы каляндарна-абрадавай культуры беларусаў;

–  тэматыку і вобразны свет каляндарна-абрадавых і пазаабрадавых песень;

–  асаблівасці выканання абрадавага і пазаабрадавага фальклору розных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі;

–   этнафанічныя стылі выканання;

–    характэрныя элементы рухаў традыцыйных побытавых танцаў;

–   дакладна ведаць кампазіцыю выконваемага твора;

–  традыцыйны народны этыкет;

–  народны танцавальны этыкет;

–   культуру нашэння народнага касцюма;

Навучэнцы павінны ўмець:

–    валодаць вакальна-ансамблевымі навыкамі;

–   валодаць натуральным, блізкім да мовы гукаўтварэннем;

–  валодаць пеўчым дыханнем;

–  вытрымліваць адзіную вакальную пазіцыю пры пераходзе ад гука да гука ў розных рэгістрах;

–  выразна і адкрыта вымаўляць словы ў спевах;

–  правільна вымаўляць дыялектныя словы;

–  спяваць у суправаджэнні і без суправаджэння народных інструментаў;

–   валодаць унісонна-гетэрафонным, падгалосачным шматгалоссем;

–  выконваць элементы народнай мелізматыкі;

–   спяваць эмацыянальна-выразна, напеўна, прыгожым (моцным, гучным і светлым) голасам;

–  спалучаць пеўчае гукавядзенне з размоўнай інтанацыяй;

– свядома выкарыстоўваць тэмбрава-дынамічныя сродкі выразнасці ў выкананні фальклорных твораў;

–   адрозніваць жанры каляндарна-абрадавага, пазааабрадавага, сямейна-абрадавага фальклору;

–  удзельнічаць у рэканструкцыі святаў і абрадаў народнага календара беларусаў;

–   музычна, непасрэдна і выразна выконваць твор народнага мастацтва;

– валодаць навыкамі вобразна-пластычнага самавыяўлення;

–  валодаць майстэрствам спеваў падчас танца ці ваджэння карагода;

–   актыўна удзельнічаць у творчай дзейнасці калектыву і ў фальклорным руху;

–  арыентавацца ў народнай музычнай культуры з пазіцыі назапашанага вопыту;

–  свядома ўдзельнічаць у календарна-абрадавых святах.

На прыканцы трэцяга года навучання фарміруецца пеўчая культура ў выкананні твораў песеннага фальклору, у навучэнцаў з’яўляецца ўстойлівы інтарэс да заняткаў у фальклорным аб’яднанні, фарміруецца павага да каранёвай культуры беларускага этнасу і носьбітаў фальклору.

У выніку рэалізацыі праграмы навучэнцы павінны атрымаць комплексныя веды аб народнай музычнай культуры беларусаў, абрадавых і пазаабрадавых традыцыях, засвоіць уменні і навыкі па іх увасабленні, што ў канчатковым выніку павінна стварыць перадумовы далейшага, больш глыбокага пранікнення ў культуру свайго народа і ўкаранення ў ёй.

Рэпертуар

Беларускія народныя гульні і карагоды

  1. А ў нашага Трыфана;
  2. Баяры;
  3. Верабей;
  4. Грушка;
  5. Заюхна;
  6. Ляцелі дзве пцічкі;
  7. Мак;
  8. Мы і грушку пасадзілі;
  9. Падушачка;
  10.  Проса;
  11.  Са вянком я хаджу;
  12. Сядзі, сядзі, яжджар;
  13. У карагодзе мы былі;
  14. Цар;
  15. Шастак;
  16. Юрачка;
  17. Явар;
  18. Як пайшоў наш казёл.

Беларускія традыцыйна-побытавыя танцы

  1. Ва саду лі;
  2. Вальс;
  3. Верабей;
  4. Войра;
  5. Какетка;
  6. Карапет;
  7. Картузэ;
  8. Кракавяк;
  9. Крыжачок;
  10. Лявоніха;
  11. Мальвіна;
  12. Месяц;
  13. Мікіта;
  14. На рэчаньку;
  15. Падыспань;
  16. Полька імправізаваная;
  17. Субота;
  18. Таўкачыкі.

Беларускія народныя песні (першы і другі год навучання)

  1. А ішла Купалка сялом;
  2. А ў вароціках стаіць ябланка;
  3. А ў гародзе ліпачка;
  4. Агу, вясна;
  5. Ай, калядачкі бліны-ладачкі;
  6. Благаславі, божа;
  7. Го-го-го, каза;
  8. Да ішла туча;
  9. 9.                     Добры вечар добрым людзям;
  10. Дуда;
  11. Запражыце сівых коней;
  12. Ішла каляда, калядуючы;
  13. Кадяда, калядзіца;
  14. Кацілася чорна галка;
  15. 15.                Купала на Йвана;
  16. Медуніца;
  17. Ой, пойдзем, сястрыцы;
  18. Ой, бяроза белая;
  19. Па вуліцы па шырокай;
  20. Прыйшла каляда;
  21. Ў нас сягоння Купалачка;
  22. Чаму ж мне не пець;
  23. Як прыйшоў, як прыйшоў казёл пад ваконца;
  24. Як служыла ў пана.

Беларускія народныя песні (трэці год навучання)

  1. На моры вутка купалася, в. Азераны, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.
  2. Ой, вясна, вясна, в. Азераны, Жыткавіцкі р-н Гомельская вобл.
  3. Наша вуліца была шырокая, в. Стаўбун, Веткаўскі р-н, Гомельская вобл.
  4. Ой, у татачкі харашо жыць, в. Стаўбун, Веткаўскі р-н, Гомельская вобл.
  5. А з гары, гары ручай коціцца, в. Ліпаўка, Хоцімскі р-н,

Магілёўская вобл.

  1. Ябланя мая кучаравая, в. Ліпаўка, Хоцімскі р-н, Магілёўская вобл.
  2. Ой, масленка, в Асавец, Бялыніцкі р-н, Магілёўская вобл.
  3. Што й на нашым, на шырокім возеры, в. Ламбава, Бабруйскі р-н,

Магілёўская вобл.

  1. Да мы Юр'і сустракаем, в. Збляны, Лідскі р-н, Гродзенская вобл.
  2. Ой, за сялом, сялом Зблянскім, в. Збляны, Лідскі р-н, Гродзенская вобл.
  3. Праважаем Юр'я за сяло, в. Ахонава, Дзятлаўскі р-н, Гродзенская вобл.
  4. Паганяй валы ў сад вішнёвы, в. Повалака, Воранаўскі р-н,

Гродзенская вобл.

  1. На вяселлейка прыбіралася, в. Повалака, Воранаўскі р-н,

Гродзенская вобл.

  1. Застукацелі, загрукацелі, в. Сарокі, Шчучынскі р-н, Гродзенская вобл.
  2. Ой, у гародзе, в. Шутавічы, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл.
  3. Пойдзем, дзеўкі, в. Дабея, Шумілінскі р-н, Віцебская вобл.
  4. У Кузьмовым дварочку, в. Шпакоўшчына, Полацкі р-н, Віцебская вобл.
  5. Калышыця, малойцы, в. Стругалапы, Мядзельскі р-н, Мінская вобл.
  6. Шла Купалка, в. Ананчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.
  7. Із-пад дуба, із–пад кораня, в. Ананчыцы, Салігорскі р-н, Мінская вобл.

 

Формы і метады рэалізацыі праграмы

Планаванне вучэбнай-выхаваўчай работы ў фальклорным калектыве адбываецца на аснове каляндарнай абраднасці беларусаў, як традыцыйнай сістэмы выхавання дзяцей і моладзі і праходзіць па этапах, адпаведных сезоннай прымеркаванасці святаў у сістэме “Сонечнага крыжа”: зімой вывучаюцца калядныя і зімовыя песні, у весну –адбываецца знаёмства з фальклорам вясенняга перыяду і г.д. Такім чынам праходзіць паступовае знаёмства навучэнцаў з гадавым колам каляндарна-абрадавых святаў і музычнага фальклору, прымеркаванага да гэтага часу. Выкарыстанне галоўнага прынцыпу этнапедагогікі ”рабі як я” на занятках аб’яднання, дазваляе засвойваць культурныя традыцыі вусным шляхам, засвоіць танец “у танцы”, гульню “ў гульні”, вывучаць песню “з голаса”.

Методыка далучэння навучэнцаў да беларускай народнай культуры ўключае :

  •  традыцыйную паслядоўнасць дзеянняў у навучанні асновам музычнага фальклору;
  • гнуткае прымяненне спосабаў развучвання твораў фальклору – спалучэнне паслядоўнай прапрацоўкі яго фрагментаў з дзеяннямі "за следам" (падпяваньнняў, падхопванне, сумесныя дзеянні);
  •  пастаяннае ўключэнне элементаў творчасці, імправізацыі, вар'іраванне гульнявой і самастойнай дзейнасці;
  •  навучанне з дапамогай аўдыё і відэазапісаў.

Формы арганізацыі адукацыйнага працэсу: групавыя, мелкагрупавыя, сінтэтычныя заняткі-рэпетыцыі, якія аб'ядноўваюць усе віды беларускага фальклору (спевы, танец, слова, інструменты), на якіх адбываецца комплекснае развіццё індывідуальна-псіхічных асаблівасцяў асобы навучэнцаў, музычных здольнасцяў: слыху, музычнай памяці, рытму і ўсяго комплексу музычнасці. Выкарыстоўваюцца і такія арыгінальныя формы далучэння да беларускага народнага мастацтва:

 правядзенне гульнёвых перапынкаў на матэрыяле традыцыйных дзіцячых гульняў, згодна часовай прымеркаванасці (Вясна – Восень – Лета – Зіма);

 рэканструкцыя каляндарных абрадаў і правядзенне іх ў сцэнічных умовах;

 правядзенне святаў і абрадаў у натуральных умовах згодна часовай прымеркаванасці;

  •  фальклорная вечарына, якая ўключае ў сабе традыцыйна-побытавыя танцы, гульні, выкананне беларускіх народных песен;
  •  канцэртнае выкананне традыцыйных беларускіх твораў з адпаведным сцэнарыем;
  •  правядзенне традыцыйных мерапрыемстваў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з уключэннем у іх элементаў народнай творчасці (Свята Першага верасня; пасвячэнне ў фалькларысты; справаздачны канцэрт і іншыя);
  •  фальклорнае свята, агляд-конкурс з удзелам педагогаў і навучэнцаў установы адукацыі: “Мая родная старонка”, які прадугледжвае выканане твораў народнай традыцыі (спевы, інструментальная музыка, традыцыйныя танцы, паэтычная творчасць).

Формы кантролю: апытанне на занятку, праверка вывучаных роляў, танцавальных рухаў, мелодыкі і паэтычнага тэксту фальклорных твораў; канцэртныя выступленні навучэнцаў; тэматычныя канцэрты, удзел у каляндарна-абрадавых святах.

Пры падвядзенні вынікаў дзейнасці аб'яднання мэтазгодна выкарыстоўваць такія формы як фальклорнае свята, вячоркі, танцавальна-гульнёвая вечарына і іншыя.

Выкананне твора народнай традыцыі патрабуе ад дзяцей асаблівых ведаў і навыкаў, якія яны атрымліваюць на занятках. Навучэнцы з першых заняткаў спрабуюць авалодаць спеўным дыханнем, далей гэты навык паступова замацоўваецца. Работа па авалодванню гэтым навыкам праводзіцца на ўсіх занятках і з малодшымі і з старэйшымі ўдзельнікамі аб’яднання.

Абавязковай ўмовай пераймання спеўнай традыцыі з'яўляецца навучанне "з голасу". Вялікая ўвага пад час спеваў надзяляецца фарміраванню пеўчага гуку, манеры выканання. Галоўнае, каб навучэнцы з самага пачатку прывучаліся не толькі "слухаць свой голас", але і "кіраваць ім", прыслухоўваліся, як да сабе так і да спеваў педагога і іншых дзяцей у аб’яднанні. Асабліва важным у гэтым пытанні з'яўляецца развіццё музычнага слыху (гарманічнага, гукавысотнага, вакальнага), дыяпазону голасу, авалоданне вакальна-ансамблевымі навыкамі (артыкуляцыя, дыкцыя і г.д.). Неабходна звярнуць увагу на тое, што калі ідзе развучванне твора ў народнай спеўнай манеры, або пад час распяванняў, абавязкова прыводзяцца славесныя прыклады, як спяваць: "каб было чуваць далёка", "каб голас паляцеў у гару",,"каб пачулі ў суседнім пакоі", "пакліч у голас каго-небудзь" і іншыя.

Вельмі слушным для дзяцей, асабліва ў пачатковы перыяд навучання спевам, з'яўляецца выкарыстанне імітацыі. Добрыя вынікі ў гэтым накірунку даюць некаторыя практыкаванні. Так практыкаванне "Рэха", калі навучэнцы спрабуюць без скажэнняў праспяваць прапанаваны матыў, дазваляе ў гульнёвай форме засяродзіць увагу на прыёмах і спосабах гукаўтварэння.

Асабліва эфектыўным з'яўляецца праслухоўванне на занятках аўдыёзапісаў народных твораў у выкананні носьбітаў традыцыі. Увогуле, схема заняткаў у фальклорным аб’яднанні можа быць самай рознай, але ж яна адрозніваецца ў навучэнцаў рознага ўзросту. Заняткі з навучэнцамі першага года навучання будуюцца такім чынам: абавязковая падрыхтоўка галасу да спеваў, далей развучванне твораў дзіцячага фальклору (лічылкі, дражнілкі, скорагаворкі, забаўлянкі і інш.); развучванне новага твору і праслухоўванне яго ў запісу альбо у выкананні педагога, старэйшых навучэнцаў; далей знаёмства і правядзенне народных гульняў, развучванне і выкананне побытавых танцаў і напрыканцы – далейшае замацаванне і паўтарэнне вывучанага раней. Такая схема заняткаў дае магчымасць не толькі пераключацца з аднаго віда дзейнасці на іншы, што вельмі важна у малодшым узросце, але ж і дазваляе цэласна засвойваць традыцыйную спадчыну.

Для навучэнцаў другога і трэцяга года навучання мэтазгодным будзе іншая логіка пабудовы заняткаў. Падчас падрыхтоўкі галасу да спеваў даюцца больш складаныя практыкаванні, якія накіраваны на далейшае замацаванне вакальна-ансамблевых навыкаў. Больш часу адводзіцца на развучванне новых твораў традыцыйнага песеннага фальклору, калі ўдзельнікі аб’яднання спрабуюць самі параўноўваць свае спевы з выкананнем народных майстроў (у запісу), спевамі педагога і аналізаваць іх. Надаецца больш пільная ўвага ўменню заспяваць, "зачынаць" песню кожным удзельнікам фальклорнага ансамбля. Звяртаецца ўвага на асаблівасці выканання твораў народнага песеннага мастацтва ў розных рэгіёнах Беларусі, больш часу адводзіцца на знаёмства з календарна-абрадавым комплексам і рэканструкцыю святочнай абраднасці.

Практыкуюцца таксама заняткі-репетыцыі, калі ўсе ўдзельнікі аб’яднання збіраюцца разам. Трэба адзначыць, што гэта найбольш удалая форма навучання тых дзяцей, якія толькі пачынаюць свае крокі ў авалоданні спеўнай этнафоніяй. Удзельнікі малодшай групы з захапленнем і параўноўваўчы, слухаюць і спрабуюць падпяваць навучэнцам старэйшай групы, што вядзе да самастойнага засваення рэпертуару ансамбля. I між іншым, менавіта такія заняткі дапамагаюць больш хуткаму і паспяховаму авалоданню і засваенню навучэнцамі зместу праграмы, таму што форма навучання звязана з асновамі народнай педагогікі, калі выкарыстоўваецца прынцып пераймання народнай культуры ад старэйшых малодшымі.

Пры вывучэннні твора народнай культуры пажадана называць, дзе выконвалася тая ці іншая песня, танец, гульня, звяртаць увагу на вёску, раён, вобласць традыцыйнага існавання, расказаць у сувязі з якім каляндарным або сямейным абрадам выконваецца той ці іншы твор.

Аб’яднанне музычнага матэрыялу аднага рэгіёна, адной лакальнай культуры ў своеасаблівую адзіную праграму, садзейнічае найбольш поўнаму і дакладнаму вывучэнню і перайманню традыцыйных спеваў. І гэта ў большай ступені не толькі спрыяе захаванню тэмбравых і акустычных асаблівасцей гучання і адпавядае характэранай манеры выканання твора, стварэнню неабходнага псіха-эмацыянальнага настрою, а і вядзе да якаснага засваення песеннай этнафоніі ўвогуле. У сувязі з гэтым яшчэ на першапачатковым этапе фарміравання рэпертуару фальклорнага ансамбля развучванне, а потым і выкананне традыцыйных  беларускіх народных песень мэтазгодана праводзіць у блоках па іх прыналежнасці да пэўнага рэгіёна. У выніку такога мэтанакіраванага дзеяння ствараецца адзіная праграма, якая дазваляе прасачыць адметнасць традыцыйнага мастацтва ў яго рэгіянальных праяўленнях.

Выкананне твораў народнай традыцыі патрабуе абавязковае папярэдняе праслухоўванне твораў песеннага фальклору ў аўдыёзапісах. Пажадана карыстацца якаснымі аўдыё- і відэаматэрыяламі, запісанымі ад яркіх, самабытных носьбітаў традыцыі: спеўных калектываў і асобных выканаўцаў. Фона-, відэаархіў можа быць створаны педагогам самастойна шляхам правядзення ім экспедыцыйнай работы.

Вывучэнне народнай песні “з голасу” педагога і праслухоўванне народнай песні ў выкананні носьбітаў традыцыі, з’яўляецца найбольш карысным сродкам пераймання спеўнай этнафоніі ў гарадскіх умовах. Такія метады вывучэння дапамагаюць найбольш дакладна спасцігаць і адчуваць жанрава-меладычную прыроду беларускай песні.

Пры вывучэнні музычных твораў народнай культуры неабходна кіравацца не толькі сваімі слыхавымі ўражаннямі і праслухоўваннем народнай песні ў аўдыёзапісу, а карысным будзе і звярнуць увагу на заўвагі і назіранні вядучых этнамузыколагаў, даследчыкаў музычнага фальклору аб адметнасцях выканання і стылявых асаблівасцях твораў народнай традыцыі ў розных этнаграфічных рэгіёнах Беларусі.

Увогуле кожны этап вывучэння абрадавага і пазаабрадавга песеннага фальклору мае свае асаблівасці і ўключае такія этапы: вуснае азнаямленне з творам, праслухоўванне запісу ў выкананні носьбіта традыцыі, расшыфроўка тэксту песні з пазначэннем дыялектных слоў і асаблівасцей прапявання, падпяванне выканаўцы, самастойнае выкананне, спевы з педагогам. Усе гэтыя элементы неабходныя і знітаваны ў адзіна. Так выбудоўваецца сістэма навучання этнафанічным спевам ва ўмовах горада. Дарэчы такая сістэма перайманння і далучэня да традыцыі ўсё ж такі не можа спаборнічаць з тым, як адбываецца працэс пераймання і трансліравання фальклору ў месцах “жывога” бытавання народнай творчасці, калі традыцыйны спявак, а за ім і пераемнік, засвойвае песню цалкам, агульна.

Неабходна заўважыць, што адчуванне як спяваць, як “весці голас” можа прыйсці пры стварэнні натуральных умоў каляндарнага свята, дзе абрадавая песня выконваецца ў сувязі з яе непасрэдным прызначэннем. Удзел фальклорнага  ансамбля ў такіх святах дае магчымасць удзельнікам аб’яднання адчуць разняволенасць у спевах, якая так неабходна ў выкананні твораў народнага мастацтва. Пры гэтых умовах не ўзнікае “механістычнае” выкананне твора, а гэты працэс адбываецца гарманічна і ў суладдзі з прыродай народнай песні ў кантэксце святочнай абраднасці беларусаў.

Рэалізацыя праграмы скіравана на якаснае змяненне працэсу далучэння да народных традыцый ва ўмовах горада; на інфармацыйнае, эмацыянальнае напаўненне  жыцця дзяцей і падлеткаў. Інтэграцыя традыцыйных і сучасных формаў выхавання і планаванне работы аб’яднання адбывацца ў адпаведнасці сезоннай прымеркаванасцю святаў і цыклічнасцю гадавога кругавароту “Вясна-Лета-Восень-Зіма”, што стварае найлепшыя ўмовы для паступеннага і стабільнага адукацыйнага працэсу ў аб’яднанні. Гэта дазваляе навучэнцам наблізіцца і глыбока адчуць  мастацкую культуру свайго народа, што ў выніку спрыяе больш якаснаму этнакультурнаму выхаванню асобы сродкамі традыцыйнага мастацтва ва ўмовах горада.

Літаратура для педагога

  1. Барташэвіч, Г.А. Дзіцячы фальклор / Г.А. Барташэвіч, В.І. Ялатаў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1972. – 736с.: нот.
  2. Барташэвіч, Г.А. Этнакультурныя традыцыі ў сучаснай сістэме выхавання / Г.А. Барташэвіч, У.Д. Каліноўскі // Кіраванне ў адукацыі. – 2012. – № 10. – с.10-14.
  3. Белявская, И.Б. Формирование этнокультурной компетентности педагогов в условиях интеграции дополнительного и общего образования /И.Б. Белявская// Методист.– 2011.– № 10.–с.42-46.
  4. Болбас, В.С. Мадэдь этнакультурнага выхавання/ В.С. Болбас // Народная асвета. – 2010. – № 1. – с.76-80
  5. Вакальны ансамбль (фальклорны): праграма для V-X класаў агульнаадукацыйных устаноў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці // НМУ “НІА”. – Мн., 2007.
  6. Варфаламеева, Т.Б. Песні Беларускага Панямоння / Т.Б. Варфаламеева. – Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. – Мн.: Беларуская навука, 1998. – 287с.
  7. Волков, Г.Н. Этнопедагогика: Учеб. для студ. сред. и высш.пед. учеб. заведений / Г.Н. Волков. – М.:Академия, 1999. – 168с.
  8. Калацэй, В.В. Суполка этнакультурнага выхавання: Праграма для ўстаноў пазашкольнага навучання і выхавання і агульнаадукацыйных школ / В.В Калацэй, Т.А. Пладунова. – Мн.: НЦМТДіМ, 2003.
  9. Калацэй, В.В. Этнакультурнае выхаванне як неабходны складальнік сацыялізацыі навучэнцаў (на прыкладзе Мётчанскай школы) / В.В.Калацэй // Народная спадчына Бацькаўшчыны: вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў / В.В.  Калацэй. – Мн., выд.”Чатыры чвэрці”, 2002. – с.24-29.
  10.  Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання. Этнапедагагічная спадчына народаў Беларусі / І.І. Калачова. – Мн.: НІА, 1999. – 179с.
  11.  Козенка, М.А. Традыцыйная культура і дзеці. Выпуск 1: Рэспубліканскі эксперыментальны праект “Танцавальны фальклор і дзеці” / М.А. Козенка. – Мн.:БелДІПК, 2004. – 288с.: іл.
  12.  Конан, У.М. Ля вытокаў самапазнання: Станаўленне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору / У.М.Конан. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1989. – 238с.
  13.  Конан, У.М. Фальклор як мастацкая сістэма і яго актуалізацыя ў адукацыі / У.М.Конан  // Адукацыя і выхаванне. – 2008. – № 7. – с.61-68.
  14. Кривко, Т.М Фольклорный ансамбль / Т.М. Кривко // Сборник программ объединений по интересам для оздоровительного лагеря. – Минск: НЦХТДМ, 2012. – с.69-77.
  15. Крыўко, Т. Этнакультурная прастора ў сістэме дадатковай адукацыі / Т. Крыўко // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: зборнік навуковых прац удзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі (Мінск 26-28 красавіка 2013г.) / БДУКМ; рэдкал.: Языковіч В.Р. (адк.рэд) [і інш.]. – Мінск: БДУКМ, 2013. – с.137-139.
  16. Крыўко, Т.М. Некаторыя аспекты сучаснага выхавання школьнікаў сродкамі традыцыйнай культуры ва ўмовах вялікага горада / Т.М.Крыўко // Традыцыйная культура і дзеці. Выпуск 1: Рэспубліканскі эксперыментальны праект “Танцавальны фальклор і дзеці” / Т.М. Крыўко. – Мн.: БелДІПК, 2004. – с.57-63.
  17. Крыўко, Т.М. Этнакультурнае выхаванне: аб’яднанні па інтарэсах фальклорнага накірунку. Панарама вопыту / Т.М. Крыўко // Выхаванне і дадатковая адукацыя. – 2013. – № 1. – с.21-24.
  18. Культурная спадчына беларусаў як аснова грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў: вопыт Брэсцкага рэгіёна: зборнік метадычных і практычных матэрыялаў / склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 136с.
  19.  Кухаронак, Т.І. Роля традыцыйнай культуры беларусаў у сучасным выхаваўчым працэсе / Т.І. Кухаронак // Народная спадчына Бацькаўшчыны: вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў / Т.І. Кухаронак. – Мн., выд.”Чатыры чвэрці”, 2002. – с.54-59.
  20.  Латыш, М.У. На шляху да “Адукацыйнага грамадства”. Сем нарысаў пра адукацыю / М.У.Латыш. – Мн., 1997.
  21.  Ліцвінка, В.Д. Беларускі фальклор  у сучасных запісах: Традыц. жанры: Мінская вобл. / В.Д. Ліцвінка, Г.Р. Кутырова. – Мн.: Універсітэцкае, 1995. – 447с.: іл., нот. іл.
  22.  Мажэйка, З.Я. Песні беларускага Паазер’я / З.Я. Мажэйка. – Мн.: Навука і тэхніка, 1982. – 494с., нот. іл.
  23.  Мажэйка, З.Я. Песні Беларускага Падняпроў’я / З.Я. Мажэйка, Т.Б.Варфаламеева. – Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі  і фальклору. – Мн.: Беларуская навука, 1999. – 392с.
  24.  Можейко, З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссии: опыт системно-типологического исследования / З. Я. Можейко. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 274с. с ил. и нот прилож.
  25.  Можейко, З.Я. Песни белорусского Полесья. Вып. 1 / З.Я. Можейко;  ред. белоруск. текста М.Я. Гринблат. – М.: Советский композитор, 1983. – 183с., нот. ил.
  26.  Можейко, З.Я. Песни белорусского Полесья. Вып. 2 / З.Я. Можейко. – Мн.: Наука и техника, 1984.
  27. Народная спадчына Бацькаўшчыны: вывучэнне спадчыны і выхаванне дзяцей сродкамі аўтэнтычнага народнага мастацтва: Матэрыялы фальклорных чытанняў. – Мн., выд.”Чатыры чвэрці”, 2002. – 183с.
  28. Паэзія беларускага земляробчага календара / Уклад., сістэм. тэкст., уст. і камент. А.С. Ліс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1992. – 613с. (Беларус. Нар. Творчасць /АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
  29. Петухова, Н.В.Гарманізацыя эстэтычных адносін дзяцей да прыроды сродкамі фальклору/ Н.В. Петухова // Выхаванне і дадатковая адукацыя.–2011.–№ 4.–с.14-17.
  30. Петухова, Н.В. Праблемы засваення народна-песенных традыцый у практыцы фальклорных калектываў/ Н.В. Петухова// Пазашкольнае выхаванне. – 2011. – № 4. – с.3-7.
  31.  Пладунова, Т.А. Фальклор як экасістэма культуры (Да пытання этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі) / Т.А.Пладунова // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці: Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі / Т.А. Пладунова. – Мазыр: МазДПі імя Н.К.Крупскай, 2001. – с.3-6.
  32. Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л.В.Ракава. – Мн.: Ураджай, 2000. – 111с.: іл.
  33.  Салееў, В.А. Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы / В.А. Салееў. – Мн.: 1994. – с.181.
  34. Снапкова, Л.В. Арганізацыя работы дзіцячага фальклорнага калектыву / Л.В. Снапкова // Веснік адукацыі. – 2011. – № 1. – с.45-51.
  35.  Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы як умова выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: зборнік навукова-метадычных і практычных матэрыялаў / склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 116с.
  36. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи. Художественный профиль [Электронный ресурс] / Министерство образования Респ. Беларусь. – Минск, 2012. – Режим доступа: http://edu.gov.by. – Дата доступа: 05.09.2013.
  37.  Традыцыйная культура і дзеці: праблемы захавання і пераемнасці: Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі. – Мазыр: МазДПі імя Н.К. Крупскай, 2001. – 141с.
  38. Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання. Вып.2. Матэрыялы III Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (19-20 крас. 2006 г., г.п. Акцябрыскі) / аўт. Праекта і ўклад. М.А. Козенка. – Мн.:БелДІПК, 2006. – 224с.:іл.
  39.  Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6т. – Т.1: Магілёўскае Падняпроў’е. – Мн.: Бел.навука, 2001. – 797с.; Т.2:  Віцебскае Падзвінне. – Мн., 2004. – 910с.; Т.3: Гродзенскае Панямонне: у 2 кн. – Кн.1 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 608с.; Кн.2 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 736с.
  40. У тэзаўрусе Беларусі: да 80-годдзя Энгельса Дарашэвіча / уклад. М.А. Козенка; навук.рэд. В. Калацэй. – Мінск: выдавецтва “Чатыры чверці”, 2011. – 136с.:іл.

41.Чацвёрты Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” / аўтар-уклад. М.А. Козенка. – Мінск: Чатыры чвэрці, 2004. – 247с.

Літаратура для навучэнцаў

  1. Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / уклад. А.С. Фядосік. – Мінск: Ураджай, 2002. – 298с.
  2. Асташкіна, С.К. Свята Юр’я / С.К. Асташкіна // Пазашкольнае выхаванне. – 2005. – № 10. – с.32-36.
  3. Беларускія народныя абрады / уклад., навук. рэд. і прадмова Л. Касцюкавец. – Мінск, 1994. –128с.
  4. Зямля стаiць пасярод свету / Укл. У. Васiлевiч. – Мінск: Беларуская навука, 1996. – 586с.
  5. Калачова, І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання / І.І. Калачова. - Мінск: Беларуская навука, 1999 – 234с.
  6. Канцыял, А.Г. Национальный костюм как источник приобщения учащихся к народной культуре / А.Г. Канцыял // Пазашкольнае выхаванне. – 2011. – №6. – с.19-21.
  7. Канцыял, А.Г. Национальный костюм как источник приобщения учащихся к народной культуре / А.Г. Канцыял // Пазашкольнае выхаванне. – 2011. – № 5. – с.8-15.
  8. Лакотка, А.І. Сцежкамі дзядоў: этнаграфічныя нарысы: кніга для вучняў / А.І. Лакотка, С.В. Барыс. – Мінск: Народная асвета, 1986. – 174с.
  9. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – 2 выд. – Мінск: Беларусь, 1998. – 190с.
  10. Лозка, А. Беларуская батлейка. Каляндарныя і абрадавыя гульні: Дапам. /А. Лозка. – Мінск, 1997. –183с.
  11.  Лозка, А. Гульні, забавы, ігрышчы / А.Лозка. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – 534с.: нот.іл.
  12. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002. – 240с.
  13. Малыя жанры. Дзіцячы фальклор / Т.В. Валодзіна, А.І. Гурскі, Г.А. Барташэвіч, К.П. Кабашнікаў; навук. рэд. А.С. Фядосік. — Мн.: Беларуская навука, 2004. – 439с. – (Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка; Кн.6).
  14. Народная культура Беларусі: энцыкл. даведнік / пад агул. рэд. В.С. Цітова. – Мінск: БелЭн, 2002. – 432с.10       
  15. Сысоў, У.М. З крыніц спрадвечных / У.М. Сысоў. – Мінск: Выш. шк., 1997. – 415с.
  16. Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі / В.С.Цітоў. – Мн. 1996. – 208с.
  17. Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мінск: БелСЭ, 1989. – 575с
Яндекс.Метрика