Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Ткацтва

Камінская М.А., педагог дадатковай адукацыі ўстановы адукацыі «Гродзенскi дзяржаўны абласны палац творчасці дзяцей і моладзі»

 

Тлумачальная запіска

 

Адной з важнейшых функцый выхавання з’яўляецца адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Без пачуцця гонару за свой народ, сваю гісторыю і культуру нельга стаць Асобай. Толькі асэнсаванне і засваенне нацыянальнай культуры адчыняе дзверы ў сусветную. Любоў да Радзімы і чалавецтва не можа быць абстрактнай. Яна пачынаецца са свайго дома, вёскі, двара, вуліцы. Гэта любоў да родных і павага да суседзяў.

На сучасным этапе механізм перадачы традыцый культуры на ўзроўні сям’і амаль цалкам разбураны. Таму ролю носьбіта народных традыцый павінен узяць на сябе падрыхтаваны педагог, які вызначае формы і метады перадачы культурных традыцый нашчадкам.

Вядучая педагагічная ідэя праграмы “Ткацтва” – стварэнне адукацыйнай прасторы, якая дасць магчымасць, выкарыстоўваючы багаты патэнцыял беларускай традыцыйнай культуры, навучыць дзяцей паважаць і цаніць культурную спадчыну продкаў, а таксама стварыць умовы для самаразвіцця і самарэалізацыі навучэнцаў.

Дзейнасць майстэрні накіравана на гуманізацыю адукацыйнага працэсу, фарміраванне маральных асноў асобы дзіцяці, яго творчых адносін да  працы, садзейнічае развіццю творчай актыўнасці вучняў, іх эстэтычнаму ўспрыманню рэчаіснасці.

Працэс выхавання больш эфектыўны, калі педагог і вучань разам ствараюць матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, здабываюць веды і навыкі ў працэсе сатворчасці.

Асноўны змест праграмы складае практычная работа, якая праводзіцца на кожным занятку пасля тлумачэння тэарэтычнага матэрыялу. Разам з тым, праграмай прадугледжаны наведванні выстаў, удзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах, конкурсах і фестывалях. Экскурсіі ў музеі, выставачныя залы, сустрэчы з народнымі майстрамі, творчыя пошукавыя экспедыцыі  прадугледжваюць далучэнне навучэнцаў да культурнай спадчыны беларускага народа і садзейнічаюць выхаванню патрыёта сваёй Радзімы.

Пры распрацоўцы праграмы “Ткацтва” былі выкарыстаныматэрыялы па беларускаму народнаму ткацтву аўтараў Я.М. Сахуты, Д.С. Трызны, В.І.Селівончык і іншых.

Мэта праграмы: стварэнне аптымальных умоў для выяўлення і развіцця творчых здольнасцяў дзяцей і моладзі праз асваенне традыцыйнага беларускага рамяства – ткацтва.

 

Задачы праграмы:

Першы год навучання:

  • пазнаёміць навучэнцаў з тэхналогіяй ткацтва;
  • навучыць ткаць простае палотно з нескладаным арнаментам на вялікіх кроснах;
  • выхоўваць любоў да народнага мастацтва, павагу да працы;
  • фарміраваць эстэтычную культуру, эмацыянальную чуласць дзяцей.

Другі год навучання:

  • пазнаёміць навучэнцаў з тэхнікай падвойнага ткацтва і тэхналогіяй вырабу шматнітовых тканін;
  • навучыць ткаць падвойнае палатно з арнаментам;
  • далучыць навучэнцаў да пошукава-даследчай працы па адраджэнню і прапагандзе народных традыцый;
  • выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму і гонару за свой народ.

Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы

Праграма разлічана на два гады і прапануе два варыянты планавання:

Першы варыянт – групавыя заняткі:

1 год навучання – 4 гадзіны ў тыдзень, 144 гадзіны ў год;

2 год навучання – 6 гадзін у тыдзень, 216 гадзін у год.

Колькасць навучэнцаў у групах і першага года навучання – 12 чалавек, другога года навучання – 8 чалавек.

Другі варыянт – індывідуальнае навучанне:

1 год навучання – 1 гадзіна ў тыдзень, 36 гадзін у год;

2 год навучання – 1 гадзіна ў тыдзень, 36 гадзін у год.

Варыятыўны падыход да планавання звязаны са складанай тэхналогіяй ткацтва, якая патрабуе ў працэсе навучання асаблівай увагі да кожнага навучэнца. У майстэрні займаюцца вучні ад 10 да 25 гадоў.

Важнейшая ўмова поспеху – дасягнуць навучання з цікавасцю і жаданнем.

Рэсурснае забеспячэнне праграмы

Заняткі майстэрні “Ткацтва” праходзяць у этнаграфічным класе-музеі Палаца, у якім адлюстравана развіццё аднаго са старажытных беларускіх рамёстваў – ткацтва. Тут талент, майстэрства нашых продкаў суседнічае з сучасным трактаваннем старажытнага мастацтва. У класе-музеі можна прасачыць увесь працэс ткання, пачынаючы  ад атрымання сыравіны – апрацоўкі лёну па тэхналогіі нашых продкаў – і закончыўшы гатовымі вырабамі, сапраўднымі творамі.

Клас-музей мае спецыяльнае абсталяванне: трое вялікіх кроснаў, снойніцу, вітушкі, спецыяльныя рамкі і дошчачкі для ткання паясоў. Для работы небходны ніткі. Гэта можа быць ірыс, мулінэ, баваўняныя № 10 або № 20, лён, шэрсць, акрыл.

Вучэбны працэс арганізуецца ў адпаведнасці з санітарна-гігіенічнымі нормамі і патрабаваннямі.

Педагог павінен адпавядаць кваліфікацыйным патрабаванням да педагога дадатковай адукацыі дзяцейі моладзі, валодаць майстэрствам ткацтва.

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

Групавыя заняткі

 

№ п/п

Змест і віды работ

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

практыка

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

Уступныя заняткі

Выраб закладкі на рамцы

Тканне пояса на ніту

Тканне пояса на дошчачках

Тканне сурвэткі ў дзве нічальніцы

Экскурсійна-даследчая работа

Заключныя заняткі

2

18

42

32

38

10

2

2

2

2

2

2

2

2

16

40

30

36

8

 

Усяго

144

14

130

 

Змест праграмы першага года навучання

 

  1. 1.                Уступныя заняткі (2 г.)

   Азнаямленне гурткоўцаў з планам работы на год. Правілы бяспечнай работы ў гуртку. Ткацтва – адзін са старажытнейшых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  1. 2.                Выраб закладкі на рамцы (18 г.)

   Знаёмства з кампазіцыяй, арнаментам, колерам. Паняцце пра аснову і ўток.

   Падбор нітак. Снаванне. Выраб нічальніц. Асваенне прыёмаў ткацтва. Выраб закладкі без узору і простым узорам на сем нітак.

  1. 3.                Тканне пояса на ніту (42 г.)

   Узорныя паясы – маляўнічае дапаўненне да касцюма. Значэнне пояса ў народным касцюме. Арнаментальныя матывы паясоў.

   Складанне ўзораў. Падбор нітак. Снаванне. Выраб нічальніц. Тканне пояса. Набор узору з падыманнем і апусканнем нітак.

  1. 4.                Тканне пояса на дошчачках (32 г.)

   Тканне на дошчачках – адна з самых старажытных тэхнік ткацтва. Прынцып складання заправачнай схемы.

   Падбор колераў. Запраўка дошчачак. Тканне пояса. Афармленне канцоў пояса.

  1. 5.                Тканне сурвэткі ў дзве нічальніцы (38 г.)

   Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў сучасным інтэр’еры.

   Складанне ўзораў. Падбор нітак. Разлік асновы. Снаванне. Выраб нічальніц. Асваенне прыёмаў ткацтва. Выраб сурвэткі.

  1. 6.                Экскурсійна-даследчая работа (10 г.)

   Экскурсііў дом рамёстваў, на выстаўкі, у музеі і галерэі. Знаёмства з творчасцю народных майстроў і лепшымі ўзорамі традыцыйнага мастацтва.

Выкананне творчых заданняў па вывучэнню дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  1. 7.                Заключныя заняткі (2 г.)

         Падвядзенне вынікаў. Выстаўка работ навучэнцаў.

Вучэбна-тэматычны план першага года навучання

Ідывідуальныя заняткі

 

№ п/п

Змест і віды работ

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

практыка

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

8.

Уступныя заняткі

Выраб закладкі на рамцы

Двухнітовае ткацтва. Тканне сурвэткі

Тканне ручніка з арнаментам

Выраб пояса на дошчачках

Тканне пояса на ніту

Экскурсіі і даследчая работа

Заключныя заняткі

1

6

7

8

5

4

4

1

1

1

1

1

1

-

1

1

-

5

6

7

4

4

3

-

 

Усяго

36

7

29

 

Змест праграмы першага года навучання

 

  1. 1.       Уступныя заняткі(1 г.)

         Знаёмства з работай Палаца, кабінета, аддзела. Экскурсія ў выставачную залу. План работы на год. Ткацтва – адзін са старажытнейшых відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Азнаямленне з кроснамі і іх састаўнымі часткамі. Правілы бяспечнай працы.

2. Выраб закладкі на рамцы (6 г.)

Знаёмства з кампазіцыяй, арнаментам і колерам. Паняцце пра аснову і ўток.

Падбор ніцей. Снаванне “пучкамі”. Выраб нічальніц. Тканне закладкі. Снаванне “троечкамі”. Выраб нічальніц. Складанне ўзораў. Тканне закладкі з апусканнем ніцей. Тканне закладкі з апусканнем і падыманнем ніцей.

3. Двухнітовае ткацтва. Тканне сурвэткі (7 г.)

Сурвэтка. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў сучасным інтэр’еры.

Падбор ніцей. Разлік асновы. Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў берда. Асваенне прыёмаў ткацтва. Палоскі. Мярэжка. Тканне сурвэткі.

  1. 4.  Тканне ручніка з арнаментам (8 г.)

         Ручнік – верны спадарожнік беларусаў. Значэнне арнаменту ў беларускім народным ткацтве.

         Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў берда. Складанне ўзораў. Распрацоўка экскіза. Перабор. Прызначэнне і выкарыстанне жыўцоў. Тканне ручніка.

  1. 5.  Выраб пояса на дошчачках (5 г.)

         Значэнне і выкарыстанне пояса ў жыцці беларусаў. Тканне на дошчачках – адна з самых старажытных тэхнік ткацтва. Прынцып складання заправачнай схемы.

         Падбор колераў. Снаванне. Тканне пояса. Афармленне канцоў пояса.

  1. 6.  Тканне пояса на ніту (4 г.)

         Арнаментальныя матывы паясоў. Складанне ўзораў.

         Падбор ніцей. Снаванне. Выраб нічальніц. Тканне пояса.

  1. 7.  Экскурсіі і даследчая работа (4 г.)

          Экскурсіі на выстаўкі, у музеі. Работа ў навукова-метадычным цэнтры народнай творчасці з архіўнымі матэрыяламі.

  1. 8.       Заключныя заняткі (1 г.)

         Падвядзенне вынікаў. Выстава работ навучэнцаў.

 

Чакаемыя вынікі

У канцы першага года навучання навучэнцы павінны ведаць:

  • гісторыю развіцця беларускага ткацтва;
  • асноўную тэрміналогію па праграме;
  • парадак падрыхтоўкі кросен (снаванне, навіванне асновы, укіданне ў нічальніцы, укіданне ў бёрда);

умець:

  • ткаць на вялікіх кроснах простае палатно ў два ніты з нескладаным арнаментам (перабор на жыўцы);
  • падрыхтаваць аснову для закладак альбо паясоў на ніту і на дошчачках;
  • скласці арнамент і прачытаць яго;
  • прымяніць тэарэтычныя веды па ткацтву пры выкананні практычнай работы;
  • мець вопыт выканання самастойнай і калектыўнай творчай работы.

 

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання

Групавыя заняткі

 

№ п/п

Змест і віды работ

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

практыка

1.

2.

3.

 

4.

5.

 

6.

Уступныя заняткі

Выраб ручніка з арнаментам

Тканне сурвэткі ў чатыры “нічальніцы”

Тканне падвойнага пояса

Экскурсіі і этнаграфічныя экспедыцыі

Заключныя заняткі. Прэзенацыя творчых работ навучэнцаў

3

81

27

 

81

21

 

3

3

3

3

 

3

3

 

3

78

24

 

78

18

 

 

Усяго

216

18

198

 

Змест праграмы другога года навучання

 

  1. 1.                Уступныя заняткі (3 г.)

         Азнаямленне гурткоўцаў з планам работы на год. Правілы бяспекі працы.

  1. 2.                Выраб ручніка з арнаментам (81 г.)

         Зборка красён. Снаванне. Навіванне асновы на кросны.Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў бёрда. Тканне палатна без узораў. Падбор колераў і тканне палоскамі. Значэнне арнаменту ў беларускім ткацтве. Складанне ўзораў. Набіранне ўзораў. Прызначэнне  і выкарыстанне жыўцоў. Спосабы перабору. Тканне ручніка.

  1. 3.                Тканне сурвэткі ў чатыры “нічальніцы” (27 г.)

         Знаёмства з саржавым перапляценнем. “Дымкі”.

         Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Складанне заправачнай схемы. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў бёрда. Тканне сурвэткі.

  1. 4.                Тканне падвойнага пояса (81 г.)

         З гісторыі падвойнага ткацтва.

         Снаванне. Навіванне асновы на кросны.Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў бёрда. Складанне ўзораў. Асаблівасці падвойнага ткацтва. Асаблівасці перабору на ўзорных нітках. Асаблівасці перабору на нітках, якія ўтвараюць фон. Набор узору. Тканне пояса.

  1. 5.                Экскурсіі і этнаграфічныя экспедыцыі (21 г.)

         Экскурсіі на выстаўкі, у музеі. Даследчая экспедыцыя ў Мастоўскі раён з мэтай збору матэрыялаў па народным ткацтве. Знаёмства з асаблівасцямі ткацтва ў Гудзевіцкім рэгіёне.

  1. 6.                Заключныя заняткі (3 г.)

         Падвядзенне вынікаў. Персанальныя выстаўкі работ навучэнцаў, прэзентацыя творчых работ.

 

Вучэбна-тэматычны план другога года навучання

Індывідуальныя заняткі

 

п/п

Змест і віды работ

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

практыка

1.

2.

 

3.

4.

 

5.

 

6.

 

7.

Уступныя заняткі

Шматнітовае ткацтва. Тканне сурвэткі ў чатыры “нічальніцы”

Тканне ручніка ў чатыры “нічальніцы”

Выраб пано ў тэхніцы падвойнага ткацтва

Выраб двухслойных тканін мяшковага тыпу. Тканне сумкі

Этнаграфічные экспедыцыя. Даследчая работа

Заключныя заняткі. Творчая выстаўка работ навучэнцаў

1

9

 

9

8

 

4

 

4

 

1

1

1

 

1

 

 

1

 

1

8

 

9

7

 

4

 

3

 

 

Усяго

36

5

31

 

Змест праграмы другога года навучання

 

  1. 1.                Уступныя заняткі (1 г.)

   Правілы бяспечнай работы. Шматнітовае ткацтва – адметная старонка ў гісторыі беларускага ткацтва.

  1. 2.                Шматнітовае ткацтва. Тканне сурвэткі ў чатыры “нічальніцы” (9 г.)

   Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Складанне заправачнай схемы. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў бёрда. Тканне сурвэткі.

  1. 3.                Тканне ручніка ў чатыры “нічальніцы” (9 г.)

   Састаўленне аўтарскіх узораў спосабам змянення ходу па панажах.

  1. 4.                Выраб пано ў тэхніцы падвойнага ткацтва (8 г.)

   З гісторыі падвойнага ткацтва. Адрозненне падвойнай тканіны ад “несшываных” дываноў-паласякоў.

   Распрацоўка эскіза пано. Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў бёрда. Асаблівасці вырабу падвойных тканін. Тканне пано. Афармленне гатовага вырабу.

  1. 5.                Выраб двухслойных тканін мяшковага тыпу. Тканне сумкі (4 г.)

Тэхніка вырабу двухслойных тканін мяшковага тыпу. Парадак ходу на панажах. Тканне сумкі. Афармленне сумкі.

  1. 6.                Этнаграфічныя экспедыцыі. Даследчая работа (4 г.)

 Этнаграфічная экспедыцыя ў Шчучынскі раён. Сустрэча з ткачыхамі, вывучэнне іх ткацкіх набыткаў. Сістэматызацыя і афармленне сабраных матэрыялаў.

  1. 7.                Заключныя заняткі. Творчая выстаўка работ навучэнцаў (1 г.)

Падвядзенне вынікаў. Выстава лепшых работ выхаванцаў.

 

Чакаемыя вынікі

      У канцы другога года навучання навучэнцы павінены:

  • удасканаліць навыкі і ўменні, атрыманыя ў першы год навучання;
  • валодаць спецыяльнымі тэрмінамі;
  • ведаць асноўныя віды ткацтва, прадугледжаныя праграмай і адрозніваць іх;
  • ведаць асаблівасці ткацтва свайго рэгіёна;
  • ведаць, чым адрозніваецца запраўка кросен для рознай тканіны (у 2 ніты, у 4 ніты, падвойнае).

 

Формы і метады забеспячэння праграмы

Навучанне заснавана на наступных педагагічных прынцыпах:

  • асобасна арыентаванага падыходу (прызнанне самабытнасці і ўнікальнасці кожнага вучня);
  • прыродаадпаведнасці (улічваецца ўзрост навучэнцаў і ўзровень іх інтэлектуальнай падрыхтоўкі, што прадугледжвае выкананне заданняў рознай ступені складанасці);
  • культураадпаведнасці (далучэнне навучэнцаў да нацыянальнай беларускай і сучаснай сусветнай культуры);
  • свабоды выбару рашэнняў і самастойнасці ў іх рэалізацыі;
  • супрацоўніцтва і адказнасці;
  • сістэматычнасці, паслядоўнасці і нагляднасці навучання.

      Навучанне пабудована па прынцыпу “ад простага – да складанага”: ад ткання простых і сіметрычных формаў – да састаўлення складаных сюжэтных кампазіцый.

         У працэсе навучання выкарыстоўваюцца наступныя метады:

  • тлумачальна-ілюстратыўны;
  • рэпрадуктыўны;
  • пошукава-даследчы.

         Праграма прадугледжвае выкарыстанне індывідуальнай і групавой формаў вучэбнай працы.

         У працэссе навучання прадугледжваюцца наступныя формы вучэбных заняткаў:

  • тыпавыя заняткі (спалучаюць у сабе тлумачэнне і практычную работу);
  • практычная работа пад кіраўніцтвам педагога па замацаванню пэўных навыкаў;
  • самастойнае выкананне вырабу;
  • сустрэчы з народнымі майстрамі (“творчыя дні”);
  • этнаграфічныя экспедыцыі, экскурсіі;
  • вучэбная гульня.

         Працэс навучання прадуглеждвае наступныя віды кантролю:

  • уваходны, які праводзіцца перад пачаткам працы і накіраваны на выяўленне ведаў, уменняў і навыкаў па ткацтву;
  • бягучы – праводзіцца ў ходзе вучэбных заняткаў для замацавання ведаў па дадзенай тэме, дазваляе навучэнцам засвоіць паслядоўнасць тэхналагічных аперацый;
  • рубежны – праводзіцца пасля завяршэння вывучэння кожнага раздзела;
  • выніковы – праводзіцца пасля завяршэння ўсёй вучэбнай праграмы.

         Для замацавання атрыманых ведаў і ўменняў вялікае значэнне мае калектыўны аналіз творчых работ. Пры гэтым адзначаюцца найбольш удалыя рашэнні, арыгінальныя падыходы да выканання задання, разбіраюцца характэрныя памылкі.

         Кантроль ажыццяўляецца ў наступных формах:

  • прэзентацыя творчай работы;
  • удзел у конкурсах, выставах, кірмашах;
  • аўтарскія выставы.

 

Літаратура для педагога

  1. Курилович, А.Н. Белорусское народное ткачество / А.Н. Курилович. – Минск, 1981.
  2. Лабачэўская, В.А. Зберагаючы самабытнасць. З гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі / В.А.Лабачэўская. – Мінск, 1994
  3. Народныя мастацкiя рамёствы Беларусi / Уклад. Я.М. Сахута. – 2-е выд. – Мінск: Беларусь, 2001.– 168 с.: iл.
  4. Сахута, Е.М. Художественные ремесла и промыслы Беларуси / Е.М. Сахута, В.А. Говор. – Мінск, 1998.
  5. Сахута, Я.М. Народнае мастацтва Беларусі / Я.М. Сахута. – Мінск, 1997.
  6. Селивончик, В.И. Возрождение ремесла / В.И. Селивончик, М. Н. Винникова. - Минск, 1993.
  7. Техника рукоделия. Часть II / Минск, 1986.
  8. Ткацтва. Зборнік матэрыялаў па беларускаму народнаму ткацтву / Мінск, 1999.
  9. Трызна, Д. С. Беларускія дываны і габелены / Д. С. Трызна. – Мінск, 1981.
  10. Фадзеева, В. Я. Беларускі ручнік / В. Я. Фадзеева – Мінск, 1994.
  11. Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. – Мінск, 1989.

 

Літаратура для навучэнцаў

  1. Жабінская, М. П. Складзі ўзор сам / М. П. Жабінская. – Мінск, 1992.
  2. Кацар, М.С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М.С. Кацар. – Мінск,1996.
  3. Селівончык, В. І. Беларускія народныя паясы / В. І. Селівончык. – Мінск, 1989.
  4. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гродзенскае Панёманне. – Мінск, 2006.
Яндекс.Метрика