Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць»

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць” праходзілі з 11 па 29 студзеня 2021 года ў анлайн фармаце ў межах рэалізацыі інавацыйнага праекта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” і рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.

Мэта правядзення міжрэгіянальных майстар-класаў: развіццё інтэграванай культурна-адукацыйнай прасторы праз стварэнне прафесійнай супольнасці педагагічных работнікаў для вырашэння задач па перайманні, захаванні і трансляцыі рэгіянальных народных мастацкіх традыцый; вывучэнне і распаўсюджванне актуальных педагагічных практык выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі традыцыйнага мастацтва беларусаў.

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі адбыліся ўжо ў чацвёрты раз.

 

З гісторыі правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў

 I адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў” (2016 г.) былі праведзены пад куратарствам рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і аб’ядналі педагогаў адпаведнага кірунку. Тэматыка майстар-класаў – выкарыстанне традыцыйных тэхналогій мастацкага тэкстылю (ткацтва, вышыўка, габелен, валянне з воўны і інш.) у адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

 

Аўтарамі II адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Творчасць і майстэрства – шлях да дасканаласці” (2016 г.) сталі пераможцы, лаўрэаты і дыпламанты рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. Майстар-класы былі праведзены па пэўнай тэматыцы мастацкага, грамадска-гуманітарнага і культурна-дасугавага профіляў. Сярод аўтараў майстар-класаў (пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства) – педагогі-майстры ў галіне беларускай народнай творчасці (кераміка, мастацкі тэкстыль (лялька), мастацкі роспіс па тканіне). 

III адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” адбыліся ў 2018 годзе, які ў Беларусі быў абвешчаны Годам малой радзімы, і былі накіраваны на адраджэнне рэгіянальнай мастацкай спадчыны і веснавых святочна-абрадавых традыцый беларусаў, сумеснае вырашэнне пытанняў этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі ў сучасных умовах. Майстар-класы былі праведзены пад куратарствам рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці і рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору.

 

IV адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць”, якія адбыліся ў студзені 2021 года, былі накіраваны на асэнсаванне і папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праводзіліся ў анлайн фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі: афіцыйныя інтэрнет-сайты ўстаноў адукацыі, сацыяльная сетка Instagram, відэахосцінг YouTube, воблачныя сэрвісы (Google Дыск, Яндэкс Дыск).

Таксама ў рамках адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць” у сацыяльнай сетцы Instagram прайшоў калядны флэшмоб #ЗАСПЯВАЙКАЛЯДКУ.

У межах IV адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў праведзена 86 майстар-класаў на базе 74 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі (з іх 74 майстар-класы прайшлі на базе 63 УДАДіМ) ва ўсіх рэгіёнах краіны. Аўтарскі педагагічны вопыт прадставілі 115 педагагічных работнікаў (педагогі дадатковай адукацыі, метадысты і інш.).

Брэсцкая вобласць – 10 майстар-класаў (МК) / 9 устаноў адукацыі (УА);

Віцебская вобласць – 11 МК / 8 УА;

Гомельская вобласць – 13 МК /13 УА;

Гродзенская вобласць – 11 МК / 9 УА;

Мінская вобласць – 12 МК / 12 УА;

Магілёўская вобласць – 12 МК / 11 УА;

г. Мінск – 16 МК /11 УА

НЦМТДіМ – 1 МК.

 

ТЭМАТЫЧНАЯ ПРАГРАМА

 БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

МАГІЛЕЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

Г. МІНСК

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

 

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праходзілі па розных накірунках беларускай народнай творчасці: беларуская народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць (59 майстар-класаў)музычны фальклор і фальклорны тэатр (21 майстар-клас)інтэграваныя (6 майстар-класаў). 

Змест майстар-класаў па накірунку народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць уключаў дэманстрацыю тэхналогій розных відаў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзейнасць па вырабе дэкаратыўна-прыкладной атрыбутыкі, непасрэдны і каменціраваны паказ прыёмаў работы, рашэнне практычных задач. Аўтары прадэманстравалі шырокую панараму творчых пошукаў у вырабе абрадавай атрыбутыкі народнага календара зімовага цыкла (калядная зорка, маска казы і маскі жывёл-персанажаў каляднага абраду, абрадавая лялька “каза”, дэкаратыўныя падвясныя канструкцыі з саломкі для ўпрыгожвання хаты да свята “Каляды”, тканыя паясы і інш.), а таксама святочных калядных падарункаў і сувеніраў да Раства (анёл, званочак, ліхтарык, паштоўка, сурвэтка, сувенірныя валёнкі, дэкаратыўныя пано з розных матэрыялаў, навагоднія цацкі і сувеніры-выявы калядных персанажаў і інш.).

Мастацкія рэчы былі выраблены з выкарыстаннем рознабаковых прыродных матэрыялаў у розных відах і тэхніках народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: кераміка, роспіс, ткацтва, вышыўка, тэкстыльная лялька, валянне з воўны, мастацкая апрацоўка саломкі (аплікацыя і інкрустацыя саломкай), лазапляценне, выцінанка, пап’е-машэ і інш.

Змест майстар-класаў па накірунку музычны фальклор і фальклорны тэатр уключаў дэманстрацыю дзейнасці і методыкі па засваенні зімовых каляндарна-абрадавых традыцый, прэзентацыю мастацкай рэканструкцыі святочна-абрадавых комлексаў з выкарыстаннем абрадавай атрыбутыкі і музычнай дзеі, прэзентацыю і мастацкую рэканструкцыю каляднага тэатра батлейка, батлеечнага прадстаўлення з выкарыстаннем адпаведных элементаў, непасрэдны і каменціраваны паказ прыёмаў работы, рашэння практычных задач.

Падчас майстар-класаў быў прадстаўлены музычны фальклор зімовага народнага календара з розных рэгіёнаў Беларусі. Педагогі-майстры акцэнтавалі ўвагу менавіта на рэгіянальных асаблівасцях правядзення свят і абрадаў зімовага цыкла (Раство, каледаванне з казой, Шчадрэц, калядныя дзявочыя гаданні, абрады “Жаніцьба Цярэшкі”, “Цягнуць Каляду на дуба” і інш.), а таксама на методыцы пераймання і выкарыстання святочна-абрадавых традыцый беларусаў у адукацыйнай дзейнасці.

Інтэграваныя майстар-класы аб’ядноўвалі вышэйназваныя накірункі і праводзіліся калектывам аўтараў праз рэалізацыю сумеснага творчага праекта, аб’яднанага адзінай ідэяй і сінтэзам розных відаў народнага мастацтва.

Актуальны вопыт педагогаў дадатковай адукацыі, аўтараў міжрэгіянальных майстар-класаў, запатрабаваны і будзе прадстаўлены ў рэспубліканскіх метадычных зборніках падчас правядзення рэспубліканскіх метадычных мерапрыемстваў – рэспубліканскай выcтаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі, рэспубліканскага педагагічнага форуму, тэматычных семінараў і інш.

Практыка арганізацыі і правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў будзе працягвацца і далей.

Педагагічныя работнікі, аўтары адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў, атрымаюць электронны сертыфікат.

 


Умовы правядзення міжрэгіянальных майстар-класаў    

Прэзентацыя “Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы”

Аддзел навукова-метадычнага  і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДМ выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам!


Яндекс.Метрика