Ошибка :

Показать отладочную информацию

II Рэспубліканскі педагагічны форум
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

II Рэспубліканскі педагагічны форум

16 – 17 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, які быў прысвечаны Году малой радзімы.

Правядзенне форуму з’яўляецца значнай ініцыятывай Нацыянальнага цэнтра ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”, падтрыманай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

I Рэспубліканскі педагагічны форум, які адбыўся ў сакавіку 2017 года, стаў своеасаблівым стартам у сумесным асэнсаванні праблем культуралагічнага падыходу ў развіцці прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў.

У цэнтры ўвагі II форуму было абмеркаванне сучасных падыходаў у выхаванні і сацыялізацыі асобы сродкамі беларускай народнай творчасці, прэзентацыя рэгіянальных сістэм і педагагічнага вопыту, інавацыйных практык у рэалізацыі праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення. 

Форум сабраў больш за 250 удзельнікаў – педагагічных работнікаў, навучэнцаў – з абласных, раённых і сталічных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярод іх: кіраўнікі ўстаноў адукацыі і іх намеснікі; педагогі дадатковай адукацыі і навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, музычнага фальклору, тэатральнай творчасці; загадчыкі структурных падраздзяленняў і метадысты, якія ажыццяўляюць ва ўстановах адукацыі педагагічнае і метадычнае суправаджэнне этнакультурнага выхавання. 

Мерапрыемства аб’яднала пастаянных членаў рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці, якія мэтанакіравана займаюцца выхаваннем дзяцей сродкамі беларускай культурнай спадчыны, садзейнічаюць развіццю этнакультурнай прасторы ў сваіх рэгіёнах.

Да ўдзелу ў форуме таксама былі запрошаны прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, грамадскіх аб’днанняў, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі беларускай народнай творчасці: Калачова Ірына Іванаўна, этнолаг, загадчык кафедры сацыяльнай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, дацэнт; Лабачэўская Вольга Аляксандраўна, прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт; Калацэй Вячаслаў Віктаравіч, загадчык кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кандыдат культуралогіі, дацэнт; Сусед-Вілічынская Юліяна Самсонаўна, дацэнт кафедры музыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Праграма двухдзённага мерапрыемства змяшчала шэраг прадуктыўных форм прафесійных зносін і ўзаемадзеяння ў рамках навукова-практычнай канферэнцыі:

  •  пленарнае пасяджэнне;
  •  панарама-прэзентацыя “Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, інавацыі”; 
  •  работа секцый “Перайманне, захаванне і трансляцыя культурных каштоўнасцей беларусаў у сучаснай адукацыйнай прасторы”
    (Секцыя 1. Музычны фальклор, тэатральная творчасць.Секцыя 2. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва);
  •  прэзентацыя апорнай метадычнай пляцоўкі цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска;
  •  бліц-панарама актуальнага педагагічнага вопыту “Этнакультурнае выхаванне дзяцей і моладзі: рэгіянальныя практыкі”. 

Яркай падзеяй педагагічнага форуму стаў фестываль праектаў Рэспубліканскага конкурсу “Нашчадкі традыцый”, удзельнікамі якога былі дзіцячыя калектывы і навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што дазволіла ўсім пазнаёміцца з яго ўдзельнікамі і пераможцамі, аб’ектыўна ацаніць вопыт і вынікі праектна-даследчай дзейнасці.

 Адкрываючы форум, галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Васільеўна Драпакова адзначыла, што правядзенне педагагічнага форуму, прысвечанага праблеме стварэння этнакультурнай развіваючай прасторы, накіраванай, перш за ўсё, на выхаванне актыўных грамадзян і сапраўдных патрыётаў, якія разумеюць каштоўнасць нацыянальных традыцый і гатовы дзейнічаць на карысць свайго народа, асабліва актуальна ў сувязі з правядзеннем у краіне Года малой радзімы. Форум з’яўляецца выдатнай прафесійнай пляцоўкай для паказу дасягненняў і абмену вопытам работы ўстаноў адукацыі, дзе педагагічныя работнікі могуць абмеркаваць актуальныя пытанні і прадэманстраваць новыя падыходы ў выхаваўчай дзейнасці і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дамовіцца аб сумесных праектах.

Тэматыка і змест работы сёлетняга форуму садзейнічала збліжэнню навукі і практыкі, інтэграцыі ўстаноў адукацыі ў адзіную культурна-адукацыйную прастору, акрэсленню ўзрастаючай ролі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, актуальных напрамкаў сумеснай дзейнасці па выкарыстанні народнай творчасці і ўкараненні інавацыйных падыходаў і сучасных тэхналогій у адукацыйны працэс.

– Сёння сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі выконвае вялікую ролю ў забеспячэнні міжпакаленных сувязяў, што з’яўляецца значным для развіцця беларускага грамадства. Гэту місію ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэалізуюць у садружнасці з сям’ёй, установамі культуры і грамадскімі арганізацыямі. Яны валодаюць рэсурсамі ствараць і развіваць эфектыўную сістэму ўваходжання юнага грамадзяніна ў свет народнай мастацкай культуры. Ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на 1 студзеня 2019 дзейнічае 1 724 аб’яднання па інтарэсах у галіне народнай творчасці, што складае 12,1 % ад агульнай колькасці аб’яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У іх займаецца 24 843 навучэнцы, што складае 14,5 % ад агульнай колькасці навучэнцаў аб’яднанняў мастацкага профілю, працуе 879 педагагічных работнікаў, – адзначыла Надзея Васільеўна Васільчанка, дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў прывітальным слове ўдзельнікам педагагічнага форуму.

Загадчык кафедры сацыяльнай камунікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, дацэнт, этнолаг І. І. Калачова, у выступленні “Міжпакаленная камунікацыя ў XXI стагоддзі: традыцыі і новыя культурныя і педагагічныя практыкі” падзялілася сваім бачаннем рашэння гэтай праблемы. Па словах Ірыны Іванаўны, міжпакаленная камунікацыя – гэта каштоўнасць і тэндэнцыя развіцця сучаснай этнакультурнай прасторы. Яе асноўныя задачы (функцыі): культураперадаючая, культуразахоўваючая, культуратворчая.

Падчас дэманстрацыйнай праграмы ўдзельнікі форуму з кожнага абласнога рэгіёна прадставілі панараму-прэзентацыю “Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: традыцыі, вопыт, інавацыі” – вопыт рэалізацыі культурна-адукацыйных праектаў, развіцця міжкультурнага ўзаемадзеяння, месца і ролю рэгіянальнай сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адраджэнні і захаванні народных культурных традыцый. 

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінская вобласць

г.Мінск

З асаблівай увагай удзельнікі форуму абмяркоўвалі рэгіянальныя практыкі этнакультурнага выхавання, якія рэалізуюцца ў раённых установах дадатковай адукацыі, у аб’днаннях па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці і фальклорнай творчасці. 

На мерапрыемстве ў розным фармаце (прэзентацыйная пляцоўка, бліц-панарама, відэапрэзентацыя) былі прадстаўлены сістэма і вопыт апорных метадычных пляцовак па этнакультурным выхваванні рэспубліканскага метадычнага кластара, майстэрства і дасягненні педагогаў дадатковай адукацыі, дзейнасць якіх вылучаецца творчым падыходам, і выклікала вялікую цікавасць у калег: цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Брэста, Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі.

 Гнюсевіч І. С., загадчык вучэбна-метадычнага кабінета цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска, падкрэсліла, што галоўнай каштоўнасцю ўстановы з’яўляюцца педагогі – знаўцы традыцыйнай народнай педагогікі і нацыянальнай культуры. Менавіта яны штодзённа далучаюць дзяцей і моладзь да культурных крыніц і спрыяюць перадачы наступным пакаленням народных традыцый. На базе цэнтра існуе больш за 30 калектываў, якія ў сваёй выхаваўчай і адукацыйнай дзейнасці звяртаюцца да праблематыкі захавання народнага мастацтва і далучэння да яго сучаснай моладзі. Шлях ад адкрыцця гурткоў да стварэння на іх базе дзіцячых творчых калектываў са сваімі традыцыямі, якія сёння вядуць шырокую педагагічную і культурную дзейнасць, маюць вялікае кола стасункаў, у тым ліку і міжнародных, з’яўляюцца арганізатарамі шэрагу мерапрыемстваў – гэта шматгадовы вынік сумеснай творчай дзейнасці калектыву педагогаў, навучэнцаў, бацькоў і іх сацыяльных партнёраў у рамках рэалізацыі праекта “Традыцыйная культура і моладзь”.

У інтэрактыўным фармаце ўзаемадзеяння ўсе ўдзельнікі форуму былі ўключаны ў творчы працэс работы тэматычных секцый (педагагічныя майстэрні, майстар-класы), на якіх былі прадэманстраваны інавацыйны вопыт і творчыя напрацоўкі, выразныя прыклады паспяховай педагагічнай дзейнасці і станоўчых дасягненняў педагогаў у галіне захавання і развіцця культурных традыцый, народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: Снітко М. В., педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік фальклорнага калектыву “Мілавіца”; педагагічны калектыў аддзела дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі, загадчык Шыбко С. М; Счыслёнак Л. І., метадыст, Ачыновіч Ж. Я., педагог дадатковай адукацыі этнаграфічнага аб’яднання “Гарэзы” Клічаўскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; Варашылава Т. І., настаўнік, кіраўнік узорнага ансамбля танца “Мацейка”, Фянько В.В., кіраўнік ансамбля народных інструментаў “Вясёлыя музыкі”, Васількова Т. Э., настаўнік сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы; Кашкурэвіч В. М., педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.Удзельнікі форуму пазнаёміліся з матэрыяламі метадычнай экспазіцыі “Выкарыстанне народнай творчасці ў адукацыйным працэсе: вопыт, традыцыі і інавацыі”, рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Між зямлёй і сонцам”.

 У рамках правядзення II Рэспубліканскага педагагічнага форума  працавала  метадычная выстаўка  “Выкарыстанне народнай творчасці ў адукацыйным працэсе: вопыт, традыцыі, навацыі”. 

Прапануем спіс літаратуры метадычнага кабінета Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, які можна выкарыстоўваць у рабоце  з навучэнцамі. 

На форуме працавалі СМІ: 

газеты: “Настаўніцкая газета”; “Звязда”; “Мінская праўда”; “Переходный возраст”; 

З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца

Я з роду ганчароў

Каларыт Падняпроўя

У віхуры танца з “мацейкамі”

журналы: “Адукацыя і выхаванне”, Выхаванне і дадатковая адукацыя”, "Минская школа",  “Качели”;

радыё: канал “Культура” беларускага радыё, Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё. 

– Па выніках правядзення II Рэспубліканскага педагагічнага форуму будуць выдадзены тэматычныя зборнікі “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”.

Фота

Сідарэвіч Т. А., метадыст аддзела навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі