Ошибка :

Показать отладочную информацию

III Рэспубліканскі педагагічны форум
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

III Рэспубліканскі педагагічны форум

 СЕРТЫФІКАТЫ УДЗЕЛЬНІКАЎ III Рэспубліканскага педагагічнага форума “Фарміраванне этнакультурнага асяроддз ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: педагагічны вопыт, выхаваўчыя практыкі”


    12 мая 2022 года адбыўся III Рэспубліканскі педагагічны форум «Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: педагагічны вопыт, выхаваўчыя практыкі», прысвечаны Году гістарычнай памяці  ( далей – Рэспубліканскі педагагічны форум).

    Рэспубліканскі педагагічны форум праводзіўся ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова  фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”,  рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці», якія рэалізуюцца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

    У педагагічным форуме прынялі ўдзел спецыялісты і навуковыя работнікі навуковых арганізацый  і ўстаноў вышэйшай адукацыі – Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;  упраўленчыя і  педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі, удзельнікі апорных метадычных пляцовак рэспубліканскага метадычнага кластара; пастаянныя члены рэспубліканскіх метадычных аб'яднанняў педагагічных работнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнай музычнай творчасці і фальклору ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (больш за 120 удзельнікаў).

    Рэспубліканскі педагагічны форум, які праводзіўся ўжо ў трэці раз – ставіў перад сабой задачы абагульнення і трансляцыі інавацыйнага вопыту рэалізацыі прыярытных праектаў і праграм выхавання, развіцця, сацыялізацыі навучэнцаў сродкамі культурна-гістарыснай спадчыны ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Праграма форума ўключала пленарнае пасяджэнне, камунікатыўную і інтэрнэт- пляцоўкі.

    У рамках пленарнага пасяджэння быў прадстаўлены вопыт Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі на прыкладзе рэалізацыі рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці” (Ісачкіна Л.А., намеснк дырэктара), разглядаліся пытанні фарміравання светапогляду нвучэнцаў сродкамі традыцыйнай культуры  беларусаў (Валодзіна Таццяна Васільеўна, фалькларыст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі), захавання, пераемнасці і “экалагічнага” выкарыстання нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у сучаснай культурна-адукацыйнай прасторы (Каліноўская Алена Тадэвушаўна – вядучы спецыяліст Інстытута перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, сябра Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны),  а таксама пытанні пераасэнсавання народных традыцый у прафесійным мастацтве тэкстылю Беларусі ў пачатку XXI  стагоддзя (Высоцкая Хрысціна Ігараўна – старшы выкладчык кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў).



    Камунікатыўная анлайн-пляцоўка “Этнакультурны кластар дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:  вопыт і перспектывы”  ўключала тры тэматычныя панэльныя дыскусіі, у рамках якіх быў прадстаўлены вопыт работы 5 апорных метадычных  пляцовак рэспубліканскага кластара ў галіне этнакультурнага выхавання, заслухана 26 выступленняў педагагічных і ўпраўленчых работнікаў, прадстаўлен вопыт арганізацыі праектнай дзейнасці (пераможцы і прызеры рэспубліканскіх конкурсаў – II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”; рэспубліканскі конкурс мастацкіх праектаў “Спрадвечнае заўтра” калектываў дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія маюць званні “Народны”, “Узорны”, “Заслужаны”).


     У рэжыме пастаяннага доступу  на сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі дзейнічае інтэрнэт-пляцоўка  педагагічных практык і творчасці навучэнцаў “Перайманне, захаванне і трансляцыя культурных каштоўнасцей беларусаў у сучаснай практыцы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, на якой размешчана  больш за 50  відэаматэрыялаў (гэта – майстар-класы, творчыя майстэрні, рэканструкцыі абрадаў, відэаагляды  метадычных выставак  і выставак дэкаратыўна-прыкладной творчасці, відэапрэзентацыі творчай дзейнасці і тэматычныя заняткі, відэаролікі з дэманстрацыяй узораў музычнага, гульнёвага фальклору і іншае).  

    Навукова-тэарэтычныя распрацоўкі, практычны вопыт, які прэзентавалі ўдзельнікі форума з усіх рэгіёнаў краіны, дазваляюць параўнаць падыходы ў пытаннях выхавання і сацыялізацыі падрастаючага пакалення і пашыраюць магчымасці этнакультурнага выхавання ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

    Спадзяемся, што  педагагічны форум стане выдатным падмуркам для з’яўлення новых ініцыятыў, будзе спрыяць аб’яднанню намаганняў усіх суб’ектаў адукацыйна-тэматычнага кластара ў галіне этнакультурнага выхавання, паслужыць узмацненню рэсурсаў сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і пашырэнню кластарнага падыходу ў арганізацыі сумеснай дзейнасці ўстаноў адукацыі як на рэспубліканскім так і рэгіянальным узроўнях.

    Праграма III Рэспубліканскага педагагічнага форума

    III Рэспубліканскі  педагагічны форум  у сродках масавай інфармаціі: 
    - Настаўніцкая газета: Новыя ноткі аўтэнтыкі