Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст

 

17 лістапада 2020 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст” (далей – навукова-практычная канферэнцыя).

Арганізатарамі навукова-практычнай канферэнцыі выступілі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска”, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Навукова-практычная канферэнцыя праводзілася ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-падключэння: платформа для правядзення канферэнцый ZOOM, сацыяльная сетка «Instagram», афіцыйныя інтэрнет-сайты ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, відэахосцінг YouTube.

Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся з тэарэтычным, практычным і інавацыйным вопытам па рэалізацыі праектаў і праграм у галіне этнакультурнага выхавання падрастаючага пакалення ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй адукацыі, вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь на прыкладзе дзейнасці больш за 60 адукацыйных устаноў рэспублікі і г. Мінска, які быў прадстаўлены ў анлайн-фармаце.

У навукова-практычнай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 120 чалавек, якія прадставілі свой вопыт у наступных пляцоўках праграмы:  пленарнае і выніковае пасяджэнні;  тэматычныя секцыі;  інтэрнэт-панарама педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцаў;  прамы эфір-дыскусія «З учора – у сёння!»: вынікі рэалізацыі раённай адукацыйна-культурнай праграмы “Традыцыйная культура і моладзь” цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска”.

 

Прамы эфiр-дыскусiя «З учора – у сёння!» цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мінска”.

 

У межах канферэнцыі былі абмеркаваны:

тэарэтыка-метадалагічныя падыходы да этнакультурнага выхавання навучэнцаў і выкарыстання сродкаў беларускай народнай культуры, этнапедагогікі ў сучаснай культурна-адукацыйнай прасторы;

магчымасці выкарыстання традыцыйнай культуры беларусаў у адукацыйнай дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

сучасныя падыходы да фарміравання нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі традыцыйнага мастацтва;

пазнавальна-практычныя аспекты развіцця творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў сродкамі народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай творчасці;

пытанні этнакультурнага выхавання дзяцей у садружнасці з сям’ёй, установамі адукацыі і культуры;

значнасць асобы педагога-майстра ў трансляцыі каштоўнасцей беларускай народнай культуры і этнапедагогікі;

патэнцыял традыцыйнай культуры ў кантэксце культурна-дасугавай дзейнасці.

На выніковым пасяджэнні была выпрацавана рэзалюцыя, якая прадугледжвае далейшае супрацоўніцтва ў галіне этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі.

Сродкі масавай інфармацыі аб канферэнцыі:  

“Настаўніцкая газета”

«Культурнае выхаванне» (ад 21.11.2020 г.)

 

навукова-метадычны, навукова-практычны журнал “Минская школа сегодня

 

 

   

 

 

 

Рэзалюцыя канференцыi  (спампаваць)

 

Інфармацыйнае пісьмо канферэнцыі (спампаваць)

 

Праграма канферэнцыі «Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст»  (спампаваць) 

  

ІНТЭРНЭТ-ПАНАРАМА ПЕДАГАГІЧНАГА ВОПЫТУ

І ТВОРЧАСЦІ НАВУЧЭНЦАЎ

Майстар-класы, творчыя майстэрні, рэканструкцыі абрадаў, відэаагляды выставак дэкаратыўна-прыкладной творчасці, відэапрэзентацыі творчай дзейнасці і тэматычныя  заняткі,

відэаролікі з дэманстрацыяй узораў музычнага і гульнёвага фальклору

 

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Вопыт мастацкай рэканструкцыі абраду “Русалле”: з рэпертуару заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага ансамбля песні і танца “Зорачка” Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

Навіцкая Ала Міхайлаўна, мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага ансамбля песні і танца “Зорачка”, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

 

г. Мінск

Інтэграцыя нацыянальных традыцый народаў Расіі і Беларусі: рэканструкцыя абрада “Купалле”

Рудкоўская Марына Іосіфаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнага ансамбля народнай песні “Святкі” ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г. Мінска”

 

Мінская вобласць

Развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў навучэнцаў з абмежаванымі магчымасцямі сродкамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці як фактар іх паспяховай сацыялізацыі

Усаценка Наталля Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”

 

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў сродкамі традыцыйнага мастацтва

Гулецкая Аксана Аляксандраўна, метадыст ДУДА “Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік»”

 

Гродзенская вобласць

Рэканструкцыя абрадаў з улікам мясцовых асаблівасцей Слонімскага раёна: Гуканне вясны, Вялікдзень, Хрэсьбіны

Якута Наталля Мікалаеўна, метадыст ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

 

Мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля”

Шэлястовіч Ірына Мікалаеўна, кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага гурта “Рэчанька” ДУА “Азяркоўская сярэдняя школа”, ДУА “Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”  


Экспазіцыя “Мы – роднай зямлі ўсходы” 

Круглаполава Святлана Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна”

Філіповіч Ала Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік студыі выяўленчага мастацтва “Чароўная палітра” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” г. Гродна”


Пано “Палявыя кветкі” (у 2 частках)

Сянкевіч Жанна Генрыкаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” г. Гродна”


Магілёўская вобласць

Шапавальства – старажытнае традыцыйнае рамяство Дрыбіншчыны

Радзевіч Ніна Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Раённы цэнтр дзіцячай творчасці г.п. Дрыбін”

 

Роля культурна-дасугавай дзейнасці навучэнцаў у працэсе засваення традыцыйных нацыянальных каштоўнасцей

Церабільнік Ірына Раманаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнага тэатральнага калектыву “Школьны тэатр” ДУДА “Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”

 

Сучасны погляд на выкарыстанне традыцыйных тэхнік пляцення з саломкі

Швядоўская Наталля Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі “Саломінка” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”

 

Праектная дзейнасць навучэнцаў: ажурныя фантазіі ў тэхніцы выцінанкі

Рудакоўская Луцыя Казіміраўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі выяўленчага мастацтва “Фантазія і Я” ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, член саюза майстроў народнай творчасці

 

Выцінанка – увасабленне творчых задум

Рудакоўская Луцыя Казіміраўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнай студыі выяўленчага мастацтва “Фантазія і Я” ДУА “Цэнтр 

дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бабруйска”, член саюза майстроў народнай творчасці

 

Развіццё творчых здольнасцей і практычных навыкаў сродкамі народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці

Міхальчанка-Ганчарова Інэса Іванаўна, педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” 

 

Фальклорны ансамбль “Карагод” – захавальнік фальклорных традыцый Магілёўшчыны

Меляшчова Алена Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Абласны цэнтр творчасці”, г. Магілёў

 

Віцебская вобласць

Рэканструкцыя вырабу “кубел” у тэхніцы спіральнага пляцення

Даргель Анастасія Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі ДУДА “Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі”

 

Прэзентацыя дзейнасці рэсурснага цэнтра “Дакраніся да вытокаў сваёй спадчыны”  

Рыжыкава Марыя Мікалаеўна, настаўнік музыкі ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Барані”


Гомельская вобласць

Народна-бытавы танец як сродак захавання традыцый рэгіянальнай харэаграфічнай культуры 

Кабаева Людміла Аляксандраўна, загадчык аддзела музычна-харэаграфічнай і тэатральнай творчасці, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік узорнага ансамбля танца “Мілавіца” ДУА “Уваравіцкі цэнтр дзіцячай творчасці Буда-Кашалёўскага раёна”  

 

Беларускі народны танец як сродак фарміравання духоўных каштоўнасцей падрастаючага пакалення

Гаўрыленка Марыя Леанідаўна, педагог дадатковай адукацыi, кіраўнік узорнага ансамбля народнага танца “Вясёлка” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска”


Брэсцкая вобласць

 

Беларускія народныя гульні ў кантэксце выхавання падрастаючага пакалення

Марозава Вольга Віктараўна, культарганізатар ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна”

 

Актуальнасць выкарыстання культурнай спадчыны беларускага народа ў працэсе фарміравання духоўна-маральных якасцей навучэнцаў на прыкладзе вывучэння гісторыі і сімволікі беларускага ручніка  – феномена традыцыйнай беларускай культуры

Кірыковіч Наталля Уладзіміраўна, загадчык аддзела дэкаратыўна-прыкладной і выяўленчай творчасці ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна” 


Рэканструкцыя абраду “Купалле”: з рэпертуару фальклорнага калектыву “Крынічка” Хаціслаўскай сярэдняй школы Маларыцкага раёна

Чэрнікава Алена Сцяпанаўна, педагог дадатковай адукацыі, кіраўнік фальклорнага калектыву “Крынічка” ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа” Маларыцкага раёна


Узорная студыя народных промыслаў “Вышыванка: відэапрэзентацыя творчай дзейнасці калектыву”

Леанавец Людміла Мікалаеўна, дырэктар ДУДА “Столінскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

 

Узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”: з рэпертуару калектыву

Зайцава Алена Мікалаеўна, метадыст, педагог дадатковай адукацыі,

Краўчук Алена Мікалаеўна, хормайстар, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”

 

Традыцыйны фальклор Брэстчыны ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах

Брыч Віялета Крыштофаўна, метадыст аддзела мастацкай творчасці УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”


Народныя гульні як сродак выхавання навучэнцаў у аб’яднаннях па інтарэсах фальклорнага кірунку ў Іванаўскім раёне

Гарнастай Нэлі Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі ДУА “Іванаўскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”


Яндекс.Метрика