На працягу 2021 года (студзень-лістапад) праводзіўся Instagram-фестываль “Народны каляндар”, ініцыятарам якога выступіў аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіўся ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”; рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”; у рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору.
Мэты і задачы:
- рэпрэзентацыя і папулярызацыя рэгіянальных каляндарна-абрадавых традыцый праз выкарыстанне сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі;
- падтрымка творчай ініцыятывы і актыўнасці педагагічных работнікаў, развіццё фальклорнага руху ў інтэрнэт-прасторы;
- развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіўся ў сацыяльнай сетцы Instagram (акаўнт methodnchtdm) і ўключаў творчыя каляндарныя акцыі:
Калядны флэшмоб #заспявайкалядку (адбыўся ў студзені 2021 г.).
Веснавы лонгмоб #вясна_красна (сакавік, красавік, май 2021 г.).
Летні лонгмоб #лета_лецейка (чэрвень, ліпень, жнівень 2021 г.).
Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень (верасень, кастрычнік, лістапад 2021 г.).
Удзельнікам прапанавалася выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу) і мастацкіх традыцый свайго рэгіёна, падзяліцца відэа ў Instagram і дадаць хэштэгі.
|
Калядны флэшмоб #заспявайкалядку У калядным флэшмобе прынялі ўдзел больш за 40 педагагічных работнікаў, 30 творчых калектываў з 26 устаноў адукацыі (з іх 21 установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі) розных рэгіёнаў краіны. Удзельнікі прэзентавалі абрады і музычны фальклор свята “Каляды” ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. #methodnchtdm #традыцыйнаякультура |
![]() |
|
Веснавы лонгмоб #вясна_красна У веснавым лонгмобе прынялі ўдзел 52 педагагічных работніка, 38 творчых калектываў з 34 устаноў адукацыі (з іх 26 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 7 – агульнай сярэдняй адукацыі, 1 – прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) розных рэгіёнаў нашай краіны. Удзельнікі прэзентавалі абрады і музычны фальклор веснавога цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. #methodnchtdm #традыцыйнаякультура |
![]() |
|
Летні лонгмоб #лета_лецейка У летнім лонгмобе прынялі ўдзел 34 педагагічных работніка, 21 творчы калектываў навучэнцаў з 20 устаноў адукацыі (з іх 18 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 1 – агульнай сярэдняй адукацыі, 1 – прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) розных рэгіёнаў нашай краіны. Удзельнікі прэзентавалі абрады і музычны фальклор летняга цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. #methodnchtdm #традыцыйнаякультура |
![]() |
|
Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень У восеньскім лонгмобе прынялі ўдзел 24 педагагічных работніка, 17 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў з 14 устаноў адукацыі (з іх 11 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 2– агульнай сярэдняй адукацыі, 1 –прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) розных рэгіёнаў нашай краіны. Удзельнікі прэзентавалі святы і абрады, музычны фальклор восеньскага цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. #methodnchtdm #нцхтдм #традыцыйнаякультура |
![]() |
Па выніках правядзення Instagram-фестывалю ўдзельнікі творчых каляндарных акцый атрымалі электронныя сертыфікаты (107), актыўныя ўдзельнікі (удзел у трох каляндарных акцыях) узнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (16).
Спіс узнагароджаных дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (спампаваць)
дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваюцца
заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль песні і танца “Зорачка”
Навіцкая Ала Міхайлаўна, кіраўнік калектыву
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”
Зайцава Алена Мікалаеўна, Краўчук Алена Мікалаеўна,
Сафроненка Наталля Анатольеўна, педагогі дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”
узорны фальклорны гурт “Ранічка”
Юдчыц Наталля Генрыхаўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”
узорны клуб аматараў фальклору “Гутаўцы”
Крэйдзіч Аляксандр Іванавіч, Лапека Наталля Міхайлаўна,
педагогі дадатковай адукацыі
ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Ліпнікская дзіцячы сад – сярэдняя школа імя М. М. Папова” Драгічынскага раёна
фальклорны гурт “Ажыначкі”
Зачук Алена Георгіеўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУДА “Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка”
аб’яднанне па інтарэсах “Калейдаскоп гульняў”
Малчанава Таццяна Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУДА “Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”
аб’яднанні па інтарэсах “Маэстро”, “Инфознайка”
Севярын Валянціна Віктараўна, Сахно Ганна Філарэтаўна,
педагогі дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы”
народны літаратурна-публіцыстычны калектыў “Беспокойные сердца”
Лейко Галіна Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі
УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж
бытавога абслугоўвання насельніцтва”
аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлка”
Запалянская Наталля Алегаўна, педагог дадатковай адукацыі
Кубека Таццяна Мікалаеўна, педагог-арганізатар
ДУДА “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка»”
фальклорны калектыў “Мілавіца”
(аб’яднанні па інтарэсах “Парасткі”,
“Журавінкі”, сямейны клуб “Стрэчанне”)
Снітко Марыя Васільеўна, Касцяневіч Надзея Уладзіміраўна,
педагогі дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”
аб’яднанне па інтарэсах “Скарбніца традыцый”
Хамутова Ірына Вітальеўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”
узорны ансамбль народнай песні “Святкі”
Рудкоўская Марына Іосіфаўна, Буліцкая Наталля Мікалаеўна,
педагогі дадатковай адукацыі
ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г. Мінска”
этнічны гурт “Арацэечка”
Бараноўская Эльвіра Сяргееўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “АРТ” г. Мінска”
ансамбль “ГаласОК”
Сярдзюк Марына Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацый дзяцей і моладзі “Ранак” г. Мінска”
Настасся Ліпінская, культарганізатар
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” г. Мінска”
Пруцік Юлія Пятроўна, метадыст
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” г. Мінска”
Аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДМ выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам Instagram-фестывалю “Народны каляндар”!
















