Ошибка :

Показать отладочную информацию

Instagram-фестываль “Народны каляндар”: падводзім вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Instagram-фестываль “Народны каляндар”: падводзім вынікі

    На працягу 2021 года (студзень-лістапад) праводзіўся Instagram-фестываль “Народны каляндар”, ініцыятарам якога выступіў аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

   Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіўся ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”; рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”; у рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору.

    Мэты і задачы: 

- рэпрэзентацыя і папулярызацыя рэгіянальных каляндарна-абрадавых традыцый праз выкарыстанне сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі;

- падтрымка творчай ініцыятывы і актыўнасці педагагічных работнікаў, развіццё фальклорнага руху ў інтэрнэт-прасторы;

- развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

    Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіўся ў сацыяльнай сетцы Instagram (акаўнт methodnchtdm) і ўключаў творчыя каляндарныя акцыі:

Калядны флэшмоб #заспявайкалядку (адбыўся ў студзені 2021 г.).

Веснавы лонгмоб #вясна_красна (сакавік, красавік, май 2021 г.).

Летні лонгмоб #лета_лецейка (чэрвень, ліпень, жнівень 2021 г.).

Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень (верасень, кастрычнік, лістапад 2021 г.).

  Удзельнікам прапанавалася выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу) і мастацкіх традыцый свайго рэгіёна, падзяліцца відэа ў Instagram і дадаць хэштэгі.

Калядны флэшмоб #заспявайкалядку

У калядным флэшмобе прынялі ўдзел  больш за 40 педагагічных работнікаў, 30 творчых калектываў з 26 устаноў адукацыі  (з іх 21 установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі)  розных рэгіёнаў краіны.

Удзельнікі прэзентавалі абрады і музычны фальклор свята “Каляды” ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

#заспявайкалядку #каляды2021

#methodnchtdm #традыцыйнаякультура 

Веснавы лонгмоб #вясна_красна

У веснавым лонгмобе прынялі ўдзел 52 педагагічных работніка, 38 творчых калектываў з 34 устаноў адукацыі  іх 26 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 7 – агульнай сярэдняй адукацыі, 1 – прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) розных рэгіёнаў нашай краіны.

Удзельнікі прэзентавалі абрады і музычны фальклор веснавога цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

#вясна_красна #народныкаляндар

#methodnchtdm #традыцыйнаякультура

Летні лонгмоб #лета_лецейка

У летнім лонгмобе прынялі ўдзел 34 педагагічных работніка,  21 творчы калектываў навучэнцаў з 20 устаноў адукацыі (з іх 18 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 1 – агульнай сярэдняй адукацыі, 1 – прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) розных рэгіёнаў нашай краіны.

Удзельнікі прэзентавалі абрады і музычны фальклор летняга цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

#лета_лецейка #народныкаляндар

#methodnchtdm #традыцыйнаякультура

Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень

У восеньскім лонгмобе прынялі ўдзел 24 педагагічных работніка, 17 творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў з 14 устаноў адукацыі (з іх 11 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 2–  агульнай сярэдняй адукацыі,   1 –прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі) розных рэгіёнаў нашай краіны.

Удзельнікі прэзентавалі святы і абрады, музычны фальклор восеньскага цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

#шчодраявосень #народныкаляндар

#methodnchtdm #нцхтдм #традыцыйнаякультура

   Па выніках правядзення Instagram-фестывалю ўдзельнікі творчых  каляндарных акцый  атрымалі электронныя сертыфікаты (107), актыўныя ўдзельнікі (удзел у трох каляндарных акцыях) узнагароджаны дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі  (16).

 

   Спіс узнагароджаных дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (спампаваць)

 

   дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваюцца

 

заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны ансамбль песні і танца “Зорачка”

Навіцкая Ала Міхайлаўна, кіраўнік калектыву 

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі

 спампаваць дыплом

 

узорны клуб аматараў фальклору “Катрынка”

Зайцава Алена Мікалаеўна, Краўчук Алена Мікалаеўна,

Сафроненка Наталля Анатольеўна, педагогі дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Высокае”

спампаваць дыплом

 

узорны фальклорны гурт “Ранічка”

Юдчыц Наталля Генрыхаўна, педагог дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы”

спампаваць дыплом

 

узорны клуб аматараў фальклору “Гутаўцы”

Крэйдзіч Аляксандр Іванавіч, Лапека Наталля Міхайлаўна,

педагогі дадатковай адукацыі

ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Ліпнікская дзіцячы сад – сярэдняя школа імя М. М. Папова” Драгічынскага раёна

спампаваць дыплом

 

фальклорны гурт “Ажыначкі”

Зачук Алена Георгіеўна, педагог дадатковай адукацыі

ДУДА “Палац дзяцей і моладзі г. Наваполацка”

спампаваць дыплом

 

аб’яднанне па інтарэсах “Калейдаскоп гульняў”

Малчанава Таццяна Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі

ДУДА “Талачынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі”

спампаваць дыплом

 

аб’яднанні па інтарэсах “Маэстро”, “Инфознайка”

Севярын Валянціна Віктараўна, Сахно Ганна Філарэтаўна,

педагогі дадатковай адукацыі 

ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы”

спампаваць дыплом

 

народны літаратурна-публіцыстычны калектыў “Беспокойные сердца”

Лейко Галіна Віктараўна, педагог дадатковай адукацыі

УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж

бытавога абслугоўвання насельніцтва”

спампаваць дыплом

 

аб’яднанне па інтарэсах “Вясёлка”

Запалянская Наталля Алегаўна, педагог дадатковай адукацыі

Кубека Таццяна Мікалаеўна, педагог-арганізатар

ДУДА “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Вясёлка» 

спампаваць дыплом

 

фальклорны калектыў “Мілавіца”

(аб’яднанні па інтарэсах “Парасткі”,

“Журавінкі”, сямейны клуб “Стрэчанне”)

Снітко Марыя Васільеўна, Касцяневіч Надзея Уладзіміраўна,

педагогі дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”

спампаваць дыплом

 

аб’яднанне па інтарэсах “Скарбніца традыцый”

Хамутова Ірына Вітальеўна, педагог дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска”

спампаваць дыплом

 

узорны ансамбль народнай песні “Святкі” 

Рудкоўская Марына Іосіфаўна, Буліцкая Наталля Мікалаеўна,

педагогі дадатковай адукацыі

ДУА “Палац дзяцей і моладзі “Золак” г. Мінска”

спампаваць дыплом

 

этнічны гурт “Арацэечка”

Бараноўская Эльвіра Сяргееўна, педагог дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “АРТ” г. Мінска”

спампаваць дыплом

 

ансамбль “ГаласОК”

Сярдзюк Марына Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацый дзяцей і моладзі “Ранак” г. Мінска”

спампаваць дыплом

 

Настасся Ліпінская, культарганізатар

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ранак” г. Мінска”

спампаваць дыплом

 

Пруцік Юлія Пятроўна, метадыст

ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” г. Мінска”

спампаваць дыплом


   Аддзел навукова-метадычнага  і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі НЦМТДМ  выказвае шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам  Instagram-фестывалю “Народны каляндар”!