Ошибка :

Показать отладочную информацию

Instagram-фестываль «Народны каляндар»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Instagram-фестываль «Народны каляндар»

Паважаныя калегі!

 

 Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ініцыіруе правядзенне Instagram-фестывалю “Народны каляндар”.

Запрашаем прыняць удзел у Instagram-фестывалі “Народны каляндар”,  які будзе адбывацца на працягу 2021 года ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіцца ў межах рэалізацыі

рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;

рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”;

у рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору.

АРГАНІЗАТАРЫ:

Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі).

МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:

рэпрэзентацыя і папулярызацыя рэгіянальных каляндарна-абрадавых традыцый праз выкарыстанне сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі;

падтрымка творчай ініцыятывы і актыўнасці педагагічных работнікаў, развіццё фальклорнага руху ў інтэрнэт-прасторы;

развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

УДЗЕЛЬНІКІ: педагагічныя работнікі і творчыя калектывы ўстаноў адукацыі. 

ФАРМАТ І ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ

Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіцца ў сацыяльнай сетцы Instagram і ўключае творчыя каляндарныя акцыі:

Калядны флэшмоб #заспявайкалядку (*адбыўся ў студзені 2021 г.).

Веснавы лонгмоб #вясна_красна (сакавік, красавік, май 2021 г.).

Летні лонгмоб #лета_лецейка (чэрвень, ліпень, жнівень 2021 г.).

Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень (верасень, кастрычнік, лістапад 2021 г.).

ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І УМОВЫ УДЗЕЛУ

Для ўдзелу ў Instagram-фестывалі “Народны каляндар” неабходна:

падпісацца на старонку акаўнта methodnchtdm у сацыяльнай сетцы Instagram;

выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу) і мастацкіх традыцый свайго рэгіёна, падзяліцца відэа ў Instagram;

– у публікацыі пад відэапостам дадаць хэштэгі адпаведна каляндарнага лонгмоба і пазначыць дадзеныя ўдзельнікаў (назва творчага калектыву, установа адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву (цалкам));

адзначыць акаўнты @methodnchtdm @nchtdm

 

ЗІМА – калядны флэшмоб #заспявайкалядку (*адбыўся ў студзені 2021 г.).

Прэзентуюцца абрады і музычны фальклор свята “Каляды” ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

Удзельнікам флэшмоба прапануецца выканаць калядную песню, фрагмент фальклорна-абрадавай дзеі свята “Каляды”, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі #заспявайкалядку #каляды2021

#methodnchtdm #традыцыйнаякультура

 

ВЯСНА – веснавы лонгмоб #вясна_красна

(сакавік, красавік, май 2021 г.).

Прэзентуюцца абрады і музычны фальклор веснавога цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі  рэгіянальных мастацкіх традыцый.

Удзельнікам лонгмоба прапануецца выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі веснавога каляндарнага цыкла, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі:

#вясна_красна #народныкаляндар

#methodnchtdm #традыцыйнаякультура 

 

ЛЕТА – летні лонгмоб #лета_лецейка

(чэрвень, ліпень, жнівень 2021 г.).

Прэзентуюцца абрады і музычны фальклор летняга цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

Удзельнікам лонгмоба прапануецца выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі летняга каляндарнага цыкла, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі:

#лета_лецейка #народныкаляндар

#methodnchtdm #традыцыйнаякультура 

  

ВОСЕНЬ

Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень

(верасень, кастрычнік, лістапад 2021 г.).

Прэзентуюцца святы і абрады, музычны фальклор восеньскага цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый.

Удзельнікам лонгмоба прапануецца выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі восеньскага каляндарнага цыкла, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі:

#шчодраявосень #народныкаляндар

#methodnchtdm #нцхтдм #традыцыйнаякультура 

  

 

 

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ

Удзельнікі творчых лонгмобаў атрымліваюць электронныя сертыфікаты Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адпаведна каляндарнаму лонгмобу кожнай пары года.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі Instagram-фестывалю “Народны каляндар”, якія прынялі ўдзел у лонгмобах кожнай пары года, атрымаюць дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

 

КАНТАКТЫ: 8-017-379-56-61 (Бондарава Святлана Аляксандраўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна, аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі).

 

 

*Гласарый

Флэшмоб (ад англійскага flash – маланка альбо ўспышка, і mob – натоўп) – гэта спланаваная акцыя з выпадкова падабранымі ўдзельнікамі, калі мноства людзей у пэўны перыяд часу робяць адно і тое ж.

Лонгмоб – гэта доўгатэрміновая акцыя, загадзя абумоўленыя ў інтэрнэце дзеянні, якія кожны ўдзельнік можа здзяйсняць практычна ў любы зручны для яго час і ў зручным месцы.

Умовы правядзення Instagram-фестывалю “Народны каляндар” (спампаваць)