Паважаныя калегі!
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ініцыіруе правядзенне Instagram-фестывалю “Народны каляндар”.
Запрашаем прыняць удзел у Instagram-фестывалі “Народны каляндар”, які будзе адбывацца на працягу 2021 года ў сацыяльнай сетцы Instagram.
Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіцца ў межах рэалізацыі
рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;
рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”;
у рамках дзейнасці рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў народнай музычнай творчасці і фальклору.
АРГАНІЗАТАРЫ:
Установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі).
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ:
рэпрэзентацыя і папулярызацыя рэгіянальных каляндарна-абрадавых традыцый праз выкарыстанне сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі;
падтрымка творчай ініцыятывы і актыўнасці педагагічных работнікаў, развіццё фальклорнага руху ў інтэрнэт-прасторы;
развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
УДЗЕЛЬНІКІ: педагагічныя работнікі і творчыя калектывы ўстаноў адукацыі.
ФАРМАТ І ТЭРМІН ПРАВЯДЗЕННЯ
Instagram-фестываль “Народны каляндар” праводзіцца ў сацыяльнай сетцы Instagram і ўключае творчыя каляндарныя акцыі:
Калядны флэшмоб #заспявайкалядку (*адбыўся ў студзені 2021 г.).
Веснавы лонгмоб #вясна_красна (сакавік, красавік, май 2021 г.).
Летні лонгмоб #лета_лецейка (чэрвень, ліпень, жнівень 2021 г.).
Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень (верасень, кастрычнік, лістапад 2021 г.).
ПАРАДАК АРГАНІЗАЦЫІ І УМОВЫ УДЗЕЛУ
Для ўдзелу ў Instagram-фестывалі “Народны каляндар” неабходна:
– падпісацца на старонку акаўнта methodnchtdm у сацыяльнай сетцы Instagram;
– выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі (лонгмобу) і мастацкіх традыцый свайго рэгіёна, падзяліцца відэа ў Instagram;
– у публікацыі пад відэапостам дадаць хэштэгі адпаведна каляндарнага лонгмоба і пазначыць дадзеныя ўдзельнікаў (назва творчага калектыву, установа адукацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву (цалкам));
– адзначыць акаўнты @methodnchtdm @nchtdm
|
ЗІМА – калядны флэшмоб #заспявайкалядку (*адбыўся ў студзені 2021 г.). Прэзентуюцца абрады і музычны фальклор свята “Каляды” ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. Удзельнікам флэшмоба прапануецца выканаць калядную песню, фрагмент фальклорна-абрадавай дзеі свята “Каляды”, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі #заспявайкалядку #каляды2021 #methodnchtdm #традыцыйнаякультура |
|
|
ВЯСНА – веснавы лонгмоб #вясна_красна (сакавік, красавік, май 2021 г.). Прэзентуюцца абрады і музычны фальклор веснавога цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. Удзельнікам лонгмоба прапануецца выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі веснавога каляндарнага цыкла, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі: #вясна_красна #народныкаляндар #methodnchtdm #традыцыйнаякультура |
|
|
ЛЕТА – летні лонгмоб #лета_лецейка (чэрвень, ліпень, жнівень 2021 г.). Прэзентуюцца абрады і музычны фальклор летняга цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. Удзельнікам лонгмоба прапануецца выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі летняга каляндарнага цыкла, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі: #лета_лецейка #народныкаляндар #methodnchtdm #традыцыйнаякультура |
|
|
ВОСЕНЬ Восеньскі лонгмоб #шчодраявосень (верасень, кастрычнік, лістапад 2021 г.). Прэзентуюцца святы і абрады, музычны фальклор восеньскага цыкла ў адпаведнасці з асаблівасцямі рэгіянальных мастацкіх традыцый. Удзельнікам лонгмоба прапануецца выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі восеньскага каляндарнага цыкла, падзяліцца відэа ў Instagram і пазначыць хэштэгі: #шчодраявосень #народныкаляндар #methodnchtdm #нцхтдм #традыцыйнаякультура |
|
ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ
Удзельнікі творчых лонгмобаў атрымліваюць электронныя сертыфікаты Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адпаведна каляндарнаму лонгмобу кожнай пары года.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі Instagram-фестывалю “Народны каляндар”, якія прынялі ўдзел у лонгмобах кожнай пары года, атрымаюць дыпломы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
КАНТАКТЫ: 8-017-379-56-61 (Бондарава Святлана Аляксандраўна, Крыўко Таццяна Міхайлаўна, аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі).
*Гласарый
Флэшмоб (ад англійскага flash – маланка альбо ўспышка, і mob – натоўп) – гэта спланаваная акцыя з выпадкова падабранымі ўдзельнікамі, калі мноства людзей у пэўны перыяд часу робяць адно і тое ж.
Лонгмоб – гэта доўгатэрміновая акцыя, загадзя абумоўленыя ў інтэрнэце дзеянні, якія кожны ўдзельнік можа здзяйсняць практычна ў любы зручны для яго час і ў зручным месцы.
Умовы правядзення Instagram-фестывалю “Народны каляндар” (спампаваць)














