Ошибка :

Показать отладочную информацию

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў”: падводзім вынікі
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў”: падводзім вынікі

  Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі праводзяцца ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.

  Задачы правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў:

 - знаёмства з эфектыўнымі і прадуктыўнымі методыкамі і тэхналогіямі трансляцыі культурных традыцый беларусаў у адукацыйнай і творчай дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай (музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай) творчасці;
 - падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы, актыўнасці педагагічных работнікаў і іх прафесійнага майстэрства;
  - удасканаленне этнакультурных кампетэнцый удзельнікаў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў;
  - выяўленне і абагульненне рэгіянальнага інавацыйнага педагагічнага вопыту па этнакультурным выхаванні навучэнцаў.

  Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца з 2016 года з   перыядычнасцю раз у 2 гады. За гэты перыяд адбылося 320 майстар-класаў на базе 204 устаноў адукацыі. Свой вопыт і майстэрства прадставілі  больш  за 350 педагогаў і аўтарскіх калектываў:

I адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў” (2016 г.) накіраваны на выкарыстанне традыцыйных тэхналогій мастацкага тэкстылю (ткацтва, вышыўка, габелен, валянне з воўны і інш.) у адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці;

 - II адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Творчасць і майстэрства – шлях да дасканаласці” (2016 г.). Удзельнікі – пераможцы, лаўрэаты і дыпламанты Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;

III адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” (2018 г. – Год малой радзімы) адраджэнне веснавых каляндарна-абрадавых і мастацкіх традыцый рэгіёнаў, актуалізацыя педагагічных практык этнакультурнага выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі беларускага традыцыйнага мастацтва;

 - IV адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць” (2021 г.) праходзілі ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі. Накіраваны на вывучэнне і папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

 - V адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” (2023 г.) накіраваны на вывучэнне і  рэканструкцыю беларускіх народных мастацкіх традыцый – абрадаў, музычнай і  харэаграфічнай спадчыны, твораў народнага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладной творчасці  – праз дзейнасць аб'яднанняў па інтарэсах.

  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працягвае традыцыю правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў.

  З 12 па 30 мая 2025 года прайшлі VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” (далей – міжрэгіянальныя майстар-класы).

 Аўтарскі педагагічны вопыт прадставілі 62 педагагічных работніка (педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі, метадысты і інш.) з 42 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі  ( з іх 33 УДАДіМ)

  Адбылося 55 майстар-класаў ва ўсіх рэгіёнах і г. Мінску:

  Брэсцкая вобласць – 12 майстар-класаў (далей – МК) / 10 устаноў адукацыі (далей – УА);
  Віцебская вобласць –   6 МК /  4 УА;
  Гомельская вобласць – 6 МК/ 6 УА;
  Гродзенская вобласць – 8 МК / 6 УА;
  Мінская вобласць – 9 МК / 8 УА;
  Магілёўская вобласць – 6 МК / 4 УА;
  Мінск – 4 МК / 3 УА;
  НЦМТДМ – 4 МК.

  Майстар-класы прайшлі на базе васьмі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і  моладзі:

  Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;
  Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці;
  Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
  Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы;
  Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі;
  Магілёўскі абласны цэнтр творчасці;
  Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна;
  Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і  моладзі “Ветразь” г. Мінска.

 У майстар-класах прынялі ўдзел больш за 380 педагагічных работнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праходзілі па розных накірунках беларускай народнай творчасці: беларуская народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць (39 майстар-класаў); фальклорная творчасць (16 майстар-класаў), а таксама асобныя майстар-класы мелі інтэграваны характар, аб’ядноўваючы вышэйпералічаныя напрамкі, і праводзіліся калектывам аўтараў шляхам рэалізацыі сумеснага творчага праекта.

 Арганізацыя адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў застаецца і сёння паспяховай практыкай, якая спрыяе актывізацыі педагагічнага руху ў  сферы этнакультурнага выхавання дзяцей і  моладзі, развіццю этнакультурных кампетэнцый педагогаў і навучэнцаў, інтэграцыі ўсіх рэсурсаў і аб'яднанне актуальных напрамкаў народнай творчасці ў  адукацыйнай дзейнасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

  Інфармацыя аб правядзенні  міжрэгіянальных майстар-класаў:

  НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ

  БРЭСЦКАЯ ВОБЛАСЦЬ

  ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

  ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

  ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

  МАГІЛЁЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

  МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ

  г. МІНСК

 

  Умовы правядзення  VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”


  АБ ВЫНІКАХ правядзення VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Вучымся ў майстроў”