Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі праводзяцца ў рамках рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластара ў сістэму суправаджэння грамадзянска-патрыятычнага выхавання ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае народнае мастацтва і дзеці”.
Задачы правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў:
- знаёмства з эфектыўнымі і прадуктыўнымі методыкамі і тэхналогіямі трансляцыі культурных традыцый беларусаў у адукацыйнай і творчай дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах народнай дэкаратыўна-прыкладной і фальклорнай (музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай) творчасці;
- падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы, актыўнасці педагагічных работнікаў і іх прафесійнага майстэрства;
- удасканаленне этнакультурных кампетэнцый удзельнікаў адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў;
- выяўленне і абагульненне рэгіянальнага інавацыйнага педагагічнага вопыту па этнакультурным выхаванні навучэнцаў.
Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праводзяцца з 2016 года з перыядычнасцю раз у 2 гады. За гэты перыяд адбылося 320 майстар-класаў на базе 204 устаноў адукацыі. Свой вопыт і майстэрства прадставілі больш за 350 педагогаў і аўтарскіх калектываў:
- I адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Вучымся ў майстроў” (2016 г.) накіраваны на выкарыстанне традыцыйных тэхналогій мастацкага тэкстылю (ткацтва, вышыўка, габелен, валянне з воўны і інш.) у адукацыйным працэсе аб’яднанняў па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной творчасці;
- II адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Творчасць і майстэрства – шлях да дасканаласці” (2016 г.). Удзельнікі – пераможцы, лаўрэаты і дыпламанты Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”;
- III адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў” (2018 г. – Год малой радзімы) – адраджэнне веснавых каляндарна-абрадавых і мастацкіх традыцый рэгіёнаў, актуалізацыя педагагічных практык этнакультурнага выхавання і творчага развіцця дзяцей і моладзі сродкамі беларускага традыцыйнага мастацтва;
- IV адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць” (2021 г.) праходзілі ў анлайн-фармаце з выкарыстаннем сучасных сродкаў анлайн-камунікацыі. Накіраваны на вывучэнне і папулярызацыю мастацкай спадчыны рэгіёнаў, адраджэнне беларускіх святочна-абрадавых традыцый зімовага цыкла, развіццё медыякультуры як кампанента сучаснай адукацыйнай прасторы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
- V адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы “Мастацкая рэканструкцыя і аднаўленне элементаў этнакультуры ў дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах фальклорнага і дэкаратыўна-прыкладнога кірункаў: вопыт і вынікі” (2023 г.) накіраваны на вывучэнне і рэканструкцыю беларускіх народных мастацкіх традыцый – абрадаў, музычнай і харэаграфічнай спадчыны, твораў народнага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладной творчасці – праз дзейнасць аб'яднанняў па інтарэсах.
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працягвае традыцыю правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў.
З 12 па 30 мая 2025 года прайшлі VI адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў” (далей – міжрэгіянальныя майстар-класы).
Аўтарскі педагагічны вопыт прадставілі 62 педагагічных работніка (педагогі дадатковай адукацыі, настаўнікі, метадысты і інш.) з 42 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і агульнай сярэдняй адукацыі ( з іх 33 УДАДіМ)
Адбылося 55 майстар-класаў ва ўсіх рэгіёнах і г. Мінску:
Брэсцкая вобласць – 12 майстар-класаў (далей – МК) / 10 устаноў адукацыі (далей – УА);
Віцебская вобласць – 6 МК / 4 УА;
Гомельская вобласць – 6 МК/ 6 УА;
Гродзенская вобласць – 8 МК / 6 УА;
Мінская вобласць – 9 МК / 8 УА;
Магілёўская вобласць – 6 МК / 4 УА;
Мінск – 4 МК / 3 УА;
НЦМТДМ – 4 МК.
Майстар-класы прайшлі на базе васьмі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі:
Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;
Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці;
Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Калінкавічы;
Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі;
Магілёўскі абласны цэнтр творчасці;
Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна;
Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска.
У майстар-класах прынялі ўдзел больш за 380 педагагічных работнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы праходзілі па розных накірунках беларускай народнай творчасці: беларуская народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць (39 майстар-класаў); фальклорная творчасць (16 майстар-класаў), а таксама асобныя майстар-класы мелі інтэграваны характар, аб’ядноўваючы вышэйпералічаныя напрамкі, і праводзіліся калектывам аўтараў шляхам рэалізацыі сумеснага творчага праекта.
Арганізацыя адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў застаецца і сёння паспяховай практыкай, якая спрыяе актывізацыі педагагічнага руху ў сферы этнакультурнага выхавання дзяцей і моладзі, развіццю этнакультурных кампетэнцый педагогаў і навучэнцаў, інтэграцыі ўсіх рэсурсаў і аб'яднанне актуальных напрамкаў народнай творчасці ў адукацыйнай дзейнасці дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Інфармацыя аб правядзенні міжрэгіянальных майстар-класаў:
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ
Умовы правядзення VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў педагогаў дадатковай адукацыі “Вучымся ў майстроў”
АБ ВЫНІКАХ правядзення VI адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў “Вучымся ў майстроў”












