Ошибка :

Показать отладочную информацию

Рэспублiканскi культурна-адукацыйны праект «Беларускае народнае мастацва i дзецi»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Рэспублiканскi культурна-адукацыйны праект «Беларускае народнае мастацва i дзецi»

 

Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках інавацыйнай дзейнасці  рэалізуецца рэспубліканскі культурна-адукацыйны праект «Беларускае народнае мастацтва і дзеці».


Праграма  культурна- адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці» уключае

комплекс культурна-адукацыйных мерапрыемстваў мастацкай і духоўна-маральнай накіраванасці ў галіне вывучэння, захавання і трансляцыі беларускага народнага мастацтва ў сучанай адукацыйнай прасторы для навучэнцаў; 

сістэму навукова-метадычнага суправаджэння педагагічных работнікаў (у якой інтэграваны мастацкія, фалькларыстычныя, этнаграфічныя, этнапедагагічныя, псіхалагічныя, сацыяльна-культурныя, культуралагічныя, тэхналагічныя і іншыя веды);   

дзейнасць рэспубліканскіх метадычных фарміраванняў: рэспубліканскага метадычнага аб'яднання педагагічных работнікаў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рэспубліканскай лабараторыі народнай творчасці (майстар-классы, тэматычныя пасяджэнні, інавацыйныя семінары,  творчыя майстэрні).

Праграма культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці» рэалізуецца праз метадычныя праекты: адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў дадатковай адукацыі; рэспубліканскія конкурсы праектна-даследчых работ навучэнцаў;
Рэспубліканскі педагагічны форум.

Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы педагогаў
дадатковай адукацыі па накірунках народнай творчасці:
 «народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць», «музычны фальклор», «фальклорны тэатр»




• Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Вучымся ў майстроў», 2016 г.

Інфармацыйныя матэрыялы адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў «Вучымся ў майстроў», 2016 г.

Аб выніках правядзення адкрытых міжрэгіянальных майстар-класаў «Вучымся ў майстроў», 2016 г.

 

• Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў», 2018 г. 

• Адкрытыя міжрэгіянальныя майстар-класы «Святочна-абрадавая культура беларусаў: традыцыі і сучаснасць», 2021 г.

 

Педагагічны вопыт і метадычныя матэрыялы па выніках правядзення адкрытых  міжрэгіянальных майстар-класаў

Рэспубліканскія конкурсы праектна-даследчых работ навучэнцаў

Рэспубліканскі конкурс праектна-даследчых работ навучэнцаў   
«Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка», 2017 г.
 

I. Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў 
«Нашчадкі традыцый, 2019 г.

II. Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў 
«Нашчадкі традыцый, 2021-2022 г.

 

Метадычныя матэрыялы і вопыт праектна-даследчай дзейнасці па выніках правядзення рэспубліканскіх конкурсаў работ навучэнцаў

Рэспубліканскі педагагічны форум
 (прымаюць удзел педагагічныя работнікі сістэмы дадатковай
адукацыі дзяцей і моладзі, дзейнасць якіх звязана з рознымі відамі
народнай творчасці і яе прапагандай у дзіцячым і маладзежным асяроддзі)

I Рэспубліканскі педагагічны форум «Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадтковай адукацыі», 2017 г.

II Рэспубліканскі педагагічны форум «Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», 2019 г.

III Рэспубліканскі педагагічны форум «Фарміраванне этнакультурнага асяроддзя ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: педагагічны вопыт, выхаваўчыя практыкі»




Педагагічны вопыт і метадычныя матэрыялы па выніках правядзення Рэспубліканскага педагагічага форума


Праграма культурна-адукацыйнага праекта 
«Беларускае народнае мастацтва і дзеці» рэалізуецца
праз  выставачную дзейнасць, творчыя праекты і  конкурсы:
 

  •  штогадовыя масштабныя рэспубліканскія выстаўкі-конкурсы дзіцячай творчасці па розных накірунках народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва («Саматканы цуд», «Вясёлкавыя рытмы», «Залатая саломка», «Калядная зорка» і інш.);

  • рэспубліканскія выстаўкі дзіцячых мастацкіх праектаў народных і ўзорных калектываў выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці («З рога ўсяго многа», «Спрадвечнае заўтра» і інш.), у рамках якіх праходзяць прэзентацыі і абарона лепшых праектаў з удзелам членаў журы рэспубліканскіх выставак, прадстаўнікоў навукі, кваліфікаваных спецыялістаў у галіне народнага мастацтва;
  •  адкрытыя рэспубліканскія конкурсы юных майстроў па розных відах народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (саломапластыка, выцінанка, дэкаратыўная роспіс, ткацтва і інш.) у рамках рэспубліканскіх выставак.

  •  рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!» (беларуская народная творчасць прадстаўлена ў намінацыях «Харэаграфічная творчасць», «Вакальная творчасць», «Фальклорная творчасць», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць»).

Рэспубліканскі метадычны кластэр:
 апорныя метадычныя пляцоўкі 

17 лістапада 2020 года ў межах рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Укараненне мадэлі сеткавай арганізацыі дзейнасці суб’ектаў рэспубліканскага метадычнага кластара як умова фарміравання інавацыйнага адукацыйнага асяроддзя дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыйная культура: педагагічны кантэкст” (далей – навукова-практычная канферэнцыя).

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта Нацыянальнага Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «Укараненне мадэлі рэспубліканскага метадычнага кластэра як рэсурсу развіцця дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» (2016-2020 г.г.) у інавацыйнай вобласці «Развіццё эфектыўнага педагагічнага вопыту і сучасных практык дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» прадстаўлена 14 апорных метадычных пляцовак па актуальных накірунках :

 «Патрыятычнае і этнакультурнае выхаванне навучэнцаў ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»; «Выхаванне падрастаючага пакалення сродкамі культурна-гістарычнай спадчыны  беларусаў»

 

Брэсцкая вобласць (3)

«Абласны адкрыты фестываль фальклорнага мастацтва «Радавод»: вопыт арганізацыі і правядзення»


Метадычныя прыёмы і тэхналогіі пераймання, захавання і перадачы рэгіянальнага фальклору


«Адраджэнне нацыянальных традыцый  дэкаратыўна-прыкладной творчасці Бярозаўскага рэгіёну праз рэалізацыю адукацыйнага працэсу ў аб'яднаннях па інтарэсах «Беларуская вышыўка», «Беларускае ткацтва»

  • ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Белаазёрска»;

 

Віцебская вобласць (4)

«Выхаванне асобы на аснове культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёну»

  • ДУА «Цэнтр дзяцей і моладзі Віцебскага раёна»;

  •  ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі»;

«Выкарыстанне рэгіянальнага кампанента ў грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў»

«Этнакультурнае выхаванне навучэнцаў аб'яднанняў па інтарэсах мастацкага профілю»

  • ДУДА «Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» 

Гродзенская вобласць (2)

«Этнакультурнае выхаванне навучэнцаў сродкамі народнай спадчыны Гродзенскага Панямоння»

«Фарміраванне і развіццё даследчай кампетэнтнасці навучэнцаў на аснове духоўна-маральнай і культурнай спадчыны»

  • ДУА «Смаргонскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»*

г. Мінск (1)

«Адукацыйная культурная праграма «Традыцыйная культура і моладзь»

Мінская вобласць (3)

«Адраджэнне і захаванне тэхналогій вырабу народных промыслаў (кераміка) і іх выкарыстанне ў практыцы работы ўстаноў адукацыі і культуры ў сучасных умовах»

«Развіццё цікаўнасці да гісторыі і культуры Беларусі сродкамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (вопыт культурна-адукацыйных паслуг)»

«Фарміраванне каштоўнасных арыенціраў навучэнцаў сродкамі мастацкага краязнаўства»

Магілёўская вобласць (1)

«Выкарыстанне рэгіянальнай народнай творчасці ў сучаснай практыцы дадатковай адукацыі»

  • ДУДА «Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці»*